Тамара Мікалаеўна Пукач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамара Мікалаеўна Пукач
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1949(1949-06-20) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Тамара Мікалаеўна Пукач (нар. 20 чэрвеня 1949, г. Гродна)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1972 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі У. М. Вараксін, Л. М. Рымінскі, А. Занеўскі). У 19671998 гадах працавала ў праектным інстытуце «Белдзіпрахарчпрам»; з 1998 года працуе ў праектным інстытуце ААТ «Белгархімпрам», галоўны архітэктар праектаў.

Член Саюза архітэктараў з 1976 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: бізнес-цэнтр па пр. Пераможцаў з падземнай аўтастаянкай (2009); адміністрацыйны будынак з падземнай аўтастаянкай па пр. Машэрава, 17 (2006); бізнес-цэнтр канцэрна «Белнафтахім» з падземнай аўтастаянкай па пр. Дзяржынскага (2004); вытворча-лабараторны корпус прадпрыемства «Зелянбуд» (2008) — усе ў г. Мінску; піўзавод у г. Сяміпалацінску (1978); маргарынавы завод у г. Ужгарадзе (1979); піўзавод у г. Уцяна Літоўскай ССР (1990); комплекс харчовых прадпрыемстваў у раёне Дражня (1980); рэканструкцыя піўзавода «Аліварыя» (1997); рэканструкцыя прадпрыемства «Крышталь» (1998); рэканструкцыя завода безалкагольных напояў (1998); рэканструкцыя завода шампанскіх вінаў (1990)  — усе ў г. Мінску; піўзавод у г. Клайпеда Літоўскай ССР (1994); рэканструкцыя жылога 4-павярховага шматкватэрнага дома з мансардай у г. Салігорску; мікрараён № 17 у г. Салігорску (2004); будаўніцтва ўніверсальнай крамы ў г. Салігорску (2002); будаўніцтва Чырвонаслабодскай рудні ў г. Салігорску (2008); будаўніцтва сядзібнага аднакватэрнага дома ў п. Бараўляны Мінскай вобласці (2007); будаўніцтва сядзібнага аднакватэрнага дома з мансардай у в. Тычыны Салігорскага раёна (2007); будаўніцтва сядзібнага аднакватэрнага 2-павярховага дома ў в. Тарасава Мінскай вобласці (2007); рэканструкцыя прадпрыемства «ГроднаБіяпрадукт» у г. Скідзелі Гродзенскай вобласці (2007); будаўніцтва Бярозаўскай рудні ў г. Салігорску (2006); будаўніцтва вытворча-складскіх будынкаў прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» (2009); рэканструкцыя прадпрыемства «Крыён» у г. Мінску (2008); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па вул. Папаніна ў г. Мінску (2008); рэканструкцыя прадпрыемства «Лакафарба» ў г. Ліда.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пукач Тамара Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.