Транспарт Віцебска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Віцебск — буйны транспартны вузел на паўночным усходзе Беларусі. За 5 км на ўсход праходзіць магістраль М8E95. У самім горадзе знаходзіцца скрыжаванне наступных аўтамабільных дарог: магістраль М3 (Мінск — Віцебск), дарогі: Р20 (Віцебск — Полацк — пункт пропуску Бігосава (граніца Латвіі)), Р21 (Віцебск — Лёзна — Завольша), Р25 (Віцебск — Сянно — Талочын), Р87 (Віцебск — Орша), Р112 (Віцебск — Сураж — Стайкі), Р115 (Віцебск — Гарадок). У наш час вядзецца будова заходняга ўчастка аб'язной кальцавой аўтамабільнай дарогі.

Чыгуначны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя Віцебск з'яўляецца вузлом чыгунак на Смаленск, Санкт-Пецярбург, Гомель, Полацк. Чыгуначны вакзал абслугоўвае пасажыраў як далёкага, так і прыгараднага кірункаў.

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Віцебскі вакзал, Беларусь

Гарадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі грамадскі транспарт прадстаўлены 9-ю трамвайнымі (Гл. Віцебскі трамвай) (першы трамвай пушчаны ў 1898 годзе), 10-ю тралейбуснымі (Гл. Віцебскі тралейбус), 44-ю аўтобуснымі (Гл. Віцебскі аўтобус), 6-ю хуткаснымі аўтобуснымі маршрутамі. Таксама дзейнічаюць маршрутныя таксі, якія ажыццяўляюць рух па 41 маршруце. Трамвайны транспарт паступова скарачаецца, так, напрыклад, па вул. Гагарына плануецца замяніць трамвайная лінія на тралейбусным.

Авіятранспарт[правіць | правіць зыходнік]

У 10 км на ўсход ад горада знаходзіцца аэрапорт Віцебск. У мінулым з яго ажыццяўляліся рэгулярныя авіярэйсы на Мінск і Маскву.

Рачны порт[правіць | правіць зыходнік]

На заходняй ускраіне горада знаходзіцца рачны порт «Віцрачтранс». У апошнія гады з-за нізкага ўзроўню вады ў рацэ рачны транспарт не ходзіць, але ідуць работы па паглыбленні ракі і набыцці трох водных трамваяў.