Перайсці да зместу

Талачын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Талочын)
Горад
Талачын
Касцёл св. Антонія
Касцёл св. Антонія
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
199 м
Насельніцтва
  • 9 666 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2136
Паштовы індэкс
211070
Аўтамабільны код
2
СААТА
2246501000
Афіцыйны сайт
Талачын на карце Беларусі ±
Талачын (Беларусь)
Талачын
Талачын (Віцебская вобласць)
Талачын

Талачы́н[2] (трансліт.: Talačyn), мясцовае Талачыно́ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Талачынскага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Масква. Размешчаны на рацэ Друць, за 124 км на паўднёвы захад ад Віцебска. Праз Талачын праходзіць аўтамабільная дарога Мінск — Масква, а таксама дарогі ў кірунках на Круглае, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва 9 744 чал. (2017)[3].

Упершыню згадваецца пад 1433 г. як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, уваходзіў у склад Друцкага княства. З сярэдзіны XVI ст. Талачын з’яўляўся гандлёвым мястэчкам Аршанскага павета, з XVII ст. стаў належыць Сапегам. Магдэбургскае права атрымаў 4 кастрычніка 1634 г. З 1772 г. апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, да 1793 г. — памежны пункт з мытняй. У XVII ст. Сангушкі адкрылі ў Талачыне базыльянскі манастыр са школай і шпіталем.

Французскі пісьменнік Альфонс Фарсья дэ Піль у час праезду з Расіі ў Польшчу (1792) адзначыў, што дарога ад Смаленска да Талачына добрая, абсаджаная дрэвамі, далей — дрэнная. Талачын здаўся яму «вялікай вёскай, якую называюць горадам».

Падчас вайны 1812 г. Талачын быў разбураны; у ліпені і лістападзе тут спыняўся Напалеон I Банапарт. Падчас адступлення французаў па загадзе Напалеона ў Талачыне былі спаленыя сцягі «Вялікай арміі».

У XIX ст. праз Талачын Зарэчны ішоў гандаль збожжам і лесам, мястэчка з’яўлялася валасным цэнтрам Сенненскага павета Магілёўскай губерні. 30 чэрвеня 1919 г. уся воласць з Талачынам была перададзена ў склад Аршанскага павета.

З 1924 г. Талачын зрабіўся цэнтрам раёна ў складзе Аршанскай акругі, з 1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. У 1938 годзе мястэчка атрымала статус гарадскога пасёлка. У час Вялікай Айчыннай вайны з 8 ліпеня 1941 г. да 26 чэрвеня 1944 г. пасёлак быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі[4]. З 22 ліпеня 1955 г. Талачын атрымаў статус горада. 4 верасня 2008 года ў гарадскую рысу ўключана вёска Зарэчча[5].

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 2 614 чал.[4][6]
  • XX стагоддзе: 1917 год — 2181 чал.[6]; 1939 год — 6,1 тыс. чал.[4]; 1939 год — 6100 чал.[6]; 1959 год — 6,5 тыс. чал.[4]; 1970 год — 7,4 тыс. чал.[4]; 1994 год — 11,6 тыс. чал.[4]; 2000 год — 10,6 тыс. чал.[7]
  • XXI стагоддзе:2001 год — 10,6 тыс. чал.[6]; 2006 год — 10,3 тыс. чал.; 2009 год — 10,3 тыс. чал.; 2016 год — 9 761 чал.[8]; 2017 год — 9 744 чал.[3]

Эканоміка прадстаўлена прадпрыемствамі першаснай апрацоўкі льну, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Паэт П. Панчанка напісаў верш «Ода Талачыну», А. Мазур верш «Талачын»[9].

Талачынская Свята-Пакроўская царква

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. а б в г д е Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 4 сентября 2008 г. № 125 Об изменении границ города Толочина и Толочинского сельсовета
  6. а б в г БелЭн 2002.
  7. ЭГБ 2001.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Мазур А. Талачын: верш // Витьбичи. — 2006. — 19 окт.
  • Дулеба Г. І., Хаўратовіч І. П. Талачы́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 398—399. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Дулеба Г. І., Хаўратовіч І. П. Талачы́н // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 495. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Талачын // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 230—231.
  • Талачын // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 161—163.
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Татаринов, Ю. Толочин / Ю. Татаринов // Города Беларуси. Витебщина. — Мн., 2006. — С. 17—18. (руск.)
  • Толочин // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / сост. А. В. Варивончик (и др.). — Мн., 2004. — С. 242—243.
  • Шаўрук Н. В., Шнэйдар А. А. Старонкі мінулага // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін (і інш.). — Мн., 1988. — С. 30—34.
  • Шнейдер А. А. Толочин: историко-экономический очерк / А. А. Шнейдер. — Мн., 1983. — 62 с. (руск.)