ФК Жлобін
Жлобін | |
---|---|
Заснаваны | 2003 |
Горад | Жлобін, Беларусь |
Стадыён |
«Лакаматыў» Умяшчальнасць: 2500 |
Галоўны трэнер | Уладзімір Благадараў |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2023 | 6 месца ў Гомельскім дывізіёне |
«Жлобін» — беларускі футбольны клуб з горада Жлобін, заснаваны ў 2003 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1994—1996 гадах клуб са Жлобіна пад назвай «Энергія» гуляў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.
У 2003 годзе быў заснаваны клуб «Камунальнік», які з таго часу гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 2006—2007 гадах клуб выступаў даволі паспяхова: быў адным з кандыдатаў на павышэнне, а ў 2007 годзе дайшоў да 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Але з-за фінансавых цяжкасцей у пачатку 2008 года клуб адмовіўся працягваць выступленне ў Кубку. У 2008 годзе замест расфармаванага «Камунальніка» быў створаны «Жлобін», які стаў аўтсайдарам Другой лігі. У сезоне 2013 каманда выступіла даволі паспяхова, атрымаўшы выніковы чацвёрты радок.
2014
[правіць | правіць зыходнік]Сезон 2014 каманда пачала паспяхова, хутка захапіўшы лідарства ў групе А. Пазней «Жлобін» саступіў першы радок у сваёй групе «Оршы», але працягваў упэўнена ўтрымліваць другі радок. Поспех «Жлобіна» у многім быў звязаны з выдатнымі бамбардзірскімі паказчыкамі нападніка Аміна Кургхелі, які забіў за сезон 38 мячоў. У ліпені 2014 года ў рамках падрыхтоўкі каманды да Першай лігі была прынята новая эмблема клуба[1].
Выйшаўшы ў фінальны этап з другога месца ў сваёй групе, «Жлобін» спыніў сваю паспяховую серыю. У васьмі матчах фінальнага этапу клуб не атрымаў ніводнай перамогі і ў выніку апусціўся на шосты радок.
2015
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку сезона 2015 клуб з-за фінансавых цяжкасцей пакінула значная колькасць ігракоў, а найлепшы бамбардзір Амін Кургхелі перайшоў на працу арбітра. Як вынік, клуб выдаў правальны старт, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы. Улетку пасаду галоўнага трэнера каманды заняў ветэран клуба Міхаіл Торап, і ў хуткім часе каманда стала атрымаўваць перамогі. Да самага апошняга тура першага этапу «Жлобін» захоўваў шанцы на выхад у фінальны этап, але ў выніку заняў 6-е месца ў групе. На выязны стыкавы матч супраць «Коласа» каманда не паехала, а ў хатнім саступіла 2:3, такім чынам атрымала 12-ы выніковы радок у чэмпіянаце.
2016
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2016 года «Жлобін» з-за фінансавых праблем вырашыў адмовіцца ад ўдзелу ў Другой лізе[2], аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3]. У выніку, клуб спыніў існаванне.
З 2020
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2020 года стала вядома, што «Жлобін» вяртаецца ў Другую лігу. У красавіку 2020 года жлобінская каманда трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[4].
Папярэднія назвы
[правіць | правіць зыходнік]- 1994—1996: «Энергія»
- 2003—2007: «Камунальнік»
- з 2008: «Жлобін»
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшае дасягненне ў Другой лізе — 4 месца (2006, 2007, 2013)
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1994/95 | Трэцяя — Б (Д3) | 4 | 22 | 13 | 3 | 6 | 45–32 | 29 | ||
1995 | Трэцяя — Б (Д3) | 5 | 12 | 6 | 1 | 5 | 19–14 | 19 | ||
1996 | Трэцяя — Б (Д3) | 11 | 26 | 8 | 3 | 15 | 34–45 | 27 | ||
2003 | Другая (Д3) | 6 | 22 | 9 | 4 | 9 | 26–18 | 31 | 1/32 фіналу | |
2004 | Другая (Д3) | 7 | 24 | 12 | 4 | 8 | 34–22 | 40 | 1/32 фіналу | |
2005 | Другая (Д3) | 8 | 26 | 9 | 8 | 9 | 31–32 | 35 | 1/32 фіналу | |
2006 | Другая (Д3) | 4 | 32 | 23 | 5 | 4 | 79–21 | 74 | 1/16 фіналу | |
2007 | Другая (Д3) | 4 | 30 | 18 | 8 | 4 | 67–26 | 62 | 1/8 фіналу | |
2008 | Другая (Д3) | 15 | 30 | 5 | 8 | 17 | 26–57 | 23 | 1/32 фіналу | |
2009 | Другая (Д3) | 10 | 26 | 7 | 6 | 13 | 28–43 | 27 | 1/16 фіналу | |
2010 | Другая (Д3) | 14 | 34 | 10 | 4 | 20 | 48–74 | 34 | 1/32 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 13 | 30 | 7 | 3 | 20 | 38–74 | 24 | 1/32 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 10 | 36 | 16 | 3 | 17 | 53–66 | 51 | 1/16 фіналу | |
2013 | Другая (Д3) | 4 | 24 | 13 | 2 | 9 | 47–48 | 41 | 1/16 фіналу | |
2014 | Другая — А (Д3) | 2 | 22 | 17 | 3 | 2 | 76–18 | 54 | 1/32 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 6 | 14[A] | 4 | 3 | 7 | 19–26 | 15 | |||
2015 | Другая — А (Д3) | 6 | 18 | 9 | 1 | 8 | 35–37 | 28 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 13 месца[B] | 12 | 2 | 0 | 0 | 2 | 2–6 | ||||
2020 | Другая — Група B (Д3) | 11 | 20 | 2 | 1 | 17 | 14–92 | 7 | 1/64 фіналу | |
Матчы за 21 месца | 22 | 2 | 1 | 0 | 1 | 3–5 | ||||
2021 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 8 | 14 | 1 | 3 | 10 | 17–55 | 6 | 1/128 фіналу | |
2022 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 7 | 18 | 6 | 1 | 11 | 35–53 | 19 | 1/32 фіналу | |
2023 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 6 | 21 | 7 | 0 | 14 | 34–79 | 21 | 1/64 фіналу |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Знак отличия: ФК «Жлобин» обрёл новую эмблему (руск.). by.tribuna.com. Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2014. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Чиновник Жлобинского райисполкома: «Жлобин» будет ликвидирован. Процесс запущен» (руск.). by.tribuna.com. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2017. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд (руск.). football.by (19 красавіка 2016). Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге (руск.). football.by (6 красавіка 2020). Праверана 13 кастрычніка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ФК «Жлобін» на сайце sportspring.ru Архівавана 16 красавіка 2016.
- Афіцыйная група ФК «Жлобін» УКантакце
- Профіль на сайце weltfussballarchiv.com (англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru (руск.)