Тураўскія дубровы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тураўскія дубровы — адзін з найбольш каштоўных на Беларусі масіваў дубовых лясоў у Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах, у межах нацыянальнага парка «Прыпяцкі». Утвараюць вузкую (да 8 км) паласу на правабярэжжы Прыпяці на ўсход ад г. Тураў (даўжыня каля 50 км) паміж р. Сцвіга і Убарць. Фактычная плошчы дуброў 7,3 тыс. га, патэнцыяльная 11 тыс. га. Дубровы займаюць пойму і нізкую надпоймавую тэрасу Прыпяці, чаргуюцца з алешнікамі ў паніжэннях і лагчынах і поймавымі лугамі каля ракі.

Асноўныя тыпы Тураўскіх дуброў — поймавыя (26 % плошчы, найбольш пашыраны альховыя, шыракатраўныя, ландышава-злакавыя) і грабовыя (74 %, сніткавыя, крапіўныя, папарацевыя і чарнічныя). Асабліва каштоўныя поймавыя дубровы — самы вялікі ў Беларусі і кампактны масіў дубовых лясоў са складанымі фітацэнозамі, якія не маюць аналагаў ва ўсёй Усходняй Еўропе. Найбольшы масіў знаходзіцца каля в. Хлупін — урочышчы Галава, Луг, Раціўля, возера Карасіна. Вылучаецца разнастайным складам лесу, пышнай дрэвавай, кустовай і травяністай расліннасцю, сярод якой вяз гладкі, бераст, ясень, свідзіна, брызгліна еўрапейская, ажына, ландыш, блюшчык плюшчападобны, канарэечнік трысняговы, пасконнік канапляны, крапіва двухдомная і інш. У залежнасці ад рэльефу поймы дубровы затапляюцца вясною ад некалькіх да 30-40 дзён, у гады вялікіх разводдзяў — на 2 месяцы і больш. Надпоймавую тэрасу займаюць грабовыя дубровы (з дамешкам грабу, ясеню, ліпы, ільмы, клёну, развітым падлескам з ляшчыны, рабіны, брызгліны бародаўчатай і еўрапейскай).

У мінулым Тураўскія дубровы інтэнсіўна высякаліся, найбольш каштоўныя экземпляры зберагліся пераважна ў ахоўнай трохкіламетровай зоне ўздоўж Прыпяці. Частка тэрыторыі Тураўскіх дуброў — высечкі і вытворныя лясы. Тураўскія дубровы маюць важнае водаахоўнае і навуковае значэнне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.