ФК Крэчат Бяроза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэчат Бяроза
Горад Бяроза, Беларусь
Стадыён СДЮШАР
Галоўны трэнер Андрэй Грыневіч
Чэмпіянат Другая ліга
2023 4 месца ў Брэсцкім дывізіёне

«Крэчат»беларускі аматарскі футбольны клуб з Бярозы Брэсцкай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе, пасля таго як спыніў існаванне клуб «Бяроза-2010», мясцовая каманда заявілася ў чэмпіянат Брэсцкай вобласці. З 2017 года яна выступала пад назвай «Крэчат». У 2021 годзе ў выніку рэформы рэгіянальных чэмпіянатаў «Крэчат» трапіў у Другую лігу.

У першым туры Другой лігі матч з высокаўскім «Еўраэкспартам» завяршыўся з лікам 0:0. Спачатку «Крэчат» паскардзіўся на незарэгістраванага іграка ў саперніка і атрымаў тэхнічную перамогу 3:0. Пасля «Еўраэкспарт» знайшоў у «Крэчата» дакладна такога ж іграка. У выніку, абедзвюм камандам залічаны тэхнічныя паражэнні[1].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 5 14 5 2 7 20–34 17 1/64 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 9 2 1 0 1 8–6
2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 5 10 3 1 6 10–30 10 1/64 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 9 2 1 0 1 3–3
2023 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 5 18 14 0 4 70–42 42 1/128 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 4 6 0 0 6 4–21 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Футбол. Вторая лига. В матче "Кречет" — "Евроэкспорт" обоим командам засчитано техническое поражение (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (15 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.