Тэрсандр
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ферсандр)
Тэрсандр | |
---|---|
стар.-грэч.: Θέρσανδρος | |
Бацька | Палінік |
Маці | Argea[d] |
Жонка | Demonassa[d] |
Дзеці | Tisamenus[d] |
Бітвы |
Тэрсандр (стар.-грэч.: Θέρσανδρος, Ферсандр, Фесандр) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Сын Палініка і Аргіі[2]. Удзельнік паходу Эпігонаў[3]. Цар Фіваў пасля ўзяцця іх эпігонамі. Бацька Тысамена.
Загінуў напачатку Траянскай вайны, калі ахейскі флот прыстаў да берагоў Місіі[4]. Забіты Тэлефом[5], помнік Ферсандру ў горадзе Элеі ў даліне Каіка[6].
У Вергілія (Энеіда, II, 261) ён згадваецца сярод герояў драўлянага каня[7]. Яго праўнук Ферас (грэч. Θήρας) быў заснавальнікам спартанскай калоніі на в-ве Каліст, які па яго імі стаў звацца Тэрай (Θήρα).
Статуя ў Аргасе разам з іншымі эпігонамі[8], статуя ў Дэльфах[9]. Яго нашчадкам быў Ферон Акраганцкі[10]. Паводле схоліяў да Піндара, Ферон — нашчадак Этэокла[11].
Зноскі
- ↑ Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.392
- ↑ Стацый. Фіваіда III 683
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 7, 2; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 66, 3
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 17
- ↑ Стасін. Кіпрыі, сінопсіс
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 14
- ↑ Вергілій. Энеіда II 261; Гігін. Міфы 108
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады II 20, 5
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады X 10, 4
- ↑ Піндар. Алімпійскія песні II 43
- ↑ Схолии к Пиндару. Олимпийские песни II 50 // Ильинская Л. С. Древнейшие островные цивилизации центрального Средиземноморья в античной исторической традиции. М., 1987. С.15
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).