Грэчаскі алфавіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Грэчаскае пісьмо)
Грэчаскі алфавіт
Тып пісьма кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы грэчаская
Гісторыя
Дата стварэння каля VIII стагоддзя да н.э.
Перыяд да цяперашняга часу
Паходжанне Фінікійскі алфавіт
Развілася ў Гоцкае пісьмо, глаголіца, кірыліца, копцкае пісьмо, армянскае пісьмо, этрускі алфавіт, лацінскі алфавіт
Уласцівасці
Статус Грэцыя
Напрамак пісьма злева направа
Знакаў 24 літары
ISO 15924 Grek
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Грэчаскі алфавіт
Α α — альфа Β β — бэта
Γ γ — гама Δ δ — дэльта
Ε ε — эпсілон Ζ ζ — дзэта
Η η — эта Θ θ — тэта
Ι ι — іота Κ κ — капа
Λ λ — лямбда Μ μ — мю (мі)
Ν ν — ню (ні) Ξ ξ — ксі
Ο ο — амікрон Π π — пі
Ρ ρ — ро Σ σ ς — сігма
Τ τ — тау Υ υ — іпсілон
Φ φ — фі Χ χ — хі
Ψ ψ — псі Ω ω — амега
Выйшлі з ужывання
Ϝϝ,Ͷͷ — дыгама
(вав)
Ϛϛ — стыгма
Ͱͱ — гета Ϻϻ — сан
Ϟϟ, Ϙϙ — копа Ϡϡ,Ͳͳ — сампі
Ϸϸ — шо

Грэ́часкі алфаві́т — алфавіт грэчаскай мовы і іншых моў грэчаскай групы. Ён бесперапынна выкарыстоўваецца з канца 9-га альбо пачатку 8-га стагоддзя да н. э. Грэчаскі алфавіт, бадай, першы алфавіт, які ўключаў у сябе і зычныя і галосныя. Стандартна складаецца з 24 літар, а таксама, у дакласічную эпоху ў некаторых дыялектах гречаскай мовы ужываліся яшчэ 4 літары — Ϝ, ϝ (дыгама), Ϻ, ϻ (сан), Ϟ, ϟ (копа), Ϡ, ϡ (сампі). У класічнай гречаскай мове дыгама, сан і копа выкарыстоўваліся для запісу лікаў.

Літара Назва Вымаўленне
Α α альфа [а]
Β β бэта (віта) [в]
Γ γ гама [г]
Δ δ дэльта шчыліннае [д]
Ε ε эпсілон [э]
Ζ ζ дзэта (зіта) [з]
Η η эта (гіта) [і]
Θ θ тэта (фіта, цета) шчыліннае [т]
Ι ι ёта [і], [й]
Κ κ капа [к], [ц]
Λ λ лямбда [л']
Μ μ мю (мі) [м]
Ν ν ню (ні) [н]
Ξ ξ ксі [кс]
Ο ο омікрон [о]
Π π пі [п]
Ρ ρ ро [р]
Σ σ ς сігма [с]
Τ τ таў [т]
Υ υ іпсілон [і], [ў]
Φ φ фі [ф]
Χ χ хі [х]
Ψ ψ псі [пс]
Ω ω омега [о]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]