Халакост у Аршанскім раёне
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Аршанскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:
- у Оршы (жнівень 1941 — 26-27 лістапада 1941, да 6000 загінулых),
- у Барані (верасень 1941 — 8 красавіка 1942, каля 45 загінулых),
- у Копысі (кастрычнік 1941 — 14 студзеня 1942, каля 250 загінулых),
- у Смалянах (9 сакавіка — 5 красавіка 1942, каля 600 загінулых).
У Аршанскім раёне 9 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Гулідава (Апіёк) Зінаіда, Кунін Васіль[1], Хлусевічы Лука і Пелагея[2], Адамовіч Матрона[3], Баршчэўская (Кітовіч) Аляксандра, Кісялёвы Іван і Ганна[4], Сапега Вольга[5].
Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў у раёне ўстаноўлены ў Оршы, Копысі[6][7], Смалянах[8] і Барані.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ История спасения. Хенох (Кузнецова) Фруза . Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ История спасения. Гибалевич (Магид) Ядя . Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ История спасения. Никифорович (Финкельштейн) Зоя . Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ История спасения. Романовская (Ионих) Куна . Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ История спасения. Хасман Михаил . Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Збор помнікау гісторыi i культуры Беларусi — Мінск, 1985. — С. 108.
- ↑ Holocaust in Kopys Архівавана 4 сакавіка 2016. (англ.)
- ↑ Збор помнікау гісторыi i культуры Беларусi — Miнск, 1985. — С. 114.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г. П. Пашкоў, Т. Г. Iгнацьева i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Орша. Аршанскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. У 2 кнігах. Кніга 1-я. — Мн.: "Беларуская энцыклапедыя", 1999. — ISBN 985-11-0156-7.
- Г. П. Пашкоў, Т. Г. Iгнацьева i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Орша. Аршанскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. У 2 кнігах. Кніга 2-я. — Мн.: "Беларуская энцыклапедыя", 2000. — ISBN 985-11-0170-2.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
- Орша // Российская еврейская энциклопедия / Главный редактор Г. Г. Брановер. — Москва: Российская академия естественных наук, Российско-израильский знциклопедический центр «ЭПОС».
- Г. Р. Винница. Холокост на оккупированной территории Восточной Беларуси в 1941—1945 годах. — Мн., 2011, ISBN 978-985-6950-96-7
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.