Халакост у Столінскім раёне
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Столінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].
Самыя масавыя забойствы яўрэяў раёна адбываліся ў Століне[2], Давыд-Гарадку[3], вёсках Гарадная[3], Альшаны[4], Асавая[5], Альгомель[6], Вялікае Малешава[6], Кароцічы[7], Луткі[8], Глінка[9][10], Вялікія Арлы[11], Лядзец[11], Малыя Арлы[12][13], Аздамічы[14], Мачуль[15], Рамель[15][16], Рубель[17][1][3], Рухча-1[18].
Было створана 3 гета[19]:
- Гараднянскае (лета 1941 — ліпень 1942, забіта больш за 600 чалавек),
- Давід-Гарадзецкае (пачатак 1942 — 10 верасня 1942, забітыя каля 1000 чалавек),
- Столінскае (вясна 1942 — 11 верасня 1942, забітыя каля 11 000 чалавек).
У Столінскім раёне 5 чалавек — Смарлевіцкі Францыск, Кіёўскія Уладзіслаў і Марыя, Мазоль Сцяпан і Агаф’я — былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Рыда Генры (Ротэр Герш) і Евы ў вёсцы Хотамель[20].
У 1986 годзе ва ўрочышчы Хіноўск на месцы масавага забойства яўрэяў Давыд-Гарадка быў усталяваны тыпавы абеліск, а ў 1996 годзе яго абнавілі[21]. У 2005 годзе ў цэнтры Давыд-Гарадка на будынку бібліятэкі была ўсталяваная памятная дошка ў памяць аб яўрэях абшчыны, знішчаных у 1941—42 гадах, а ў 2010 годзе ва ўрочышчы Хіноўск быў адкрыты мемарыял памяці ахвяр генацыду яўрэяў[22].
У 1969 годзе ва ўрочышчы Стасіна (Далін) за 5 кіламетраў на поўнач ад Століна на месцы забойстваў 12 500 чалавек быў усталяваны абеліск, а цяпер стаяць два помнікі. Адзін з іх — у памяць 8000 яўрэяў Столінскага гета, горада Століна і бліжэйшых вёсак, забітых у верасні 1942 года[23][24][25].
23 верасня 2001 года на брацкай магіле забітых яўрэяў з вёскі Рубель быў усталяваны памятны знак з імёнамі 52 з 53 ахвяр[17].
Помнік усталяваны на брацкай магіле яўрэяў з Гараднянскага гета[26][27] і на магіле забітых яўрэяў у Альшанах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Л. Романенко. «Трижды переживший смерть. Исповедь узника гетто». газета «Заря», Брест, 9 августа 2005 года
- ↑ Свидетельствуют палачи 2010, с. 149-150.
- ↑ а б в Свидетельствуют палачи 2010, с. 150.
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 303—304.
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 305.
- ↑ а б «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 306.
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 306-307.
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 307.
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 308.
- ↑ Зональный государственный архив в г. Пинске, — фонд Р-118, опись 1, дело 30, стр. 16-20
- ↑ а б «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 309.
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 309—310.
- ↑ Зональный государственный архив в г. Пинске, — фонд 118, опись 1, дело 30, стр. 7-8
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 311-312.
- ↑ а б «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 312.
- ↑ Зональный государственный архив в г. Пинске, — фонд 118, опись 1, дело 30, стр. 2-4
- ↑ а б «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 312—313.
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 314.
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 230.
- ↑ Яд Вашем. История спасения Хирша Роттера и его жены Архівавана 15 верасня 2021.
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 231, 303.
- ↑ Гетто в Давид-Городке Архівавана 14 красавіка 2015 года.
- ↑ В Столинском районе поминают расстрелянных узников еврейского гетто Архівавана 12 красавіка 2015 года.
- ↑ Holocaust in Stolin Архівавана 11 ліпеня 2015. (англ.)
- ↑ «Памяць. Столінскi раён» 2003, с. 231.
- ↑ Г. Ф. Вечорко. Городная в годы войны Архівавана 15 ліпеня 2015.
- ↑ Holocaust. Gorodnaya Архівавана 11 ліпеня 2015. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г.К. Кісялёў, В.М. Очкіна i iнш. (рэдкал.), Ю.С. Юркевіч (укладальнік). «Памяць. Столінскi раён». — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 639 с. — ISBN 985-6302-49-8.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.