Перайсці да зместу

Халакост у Мазырскім раёне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Мазырскага раёна былі забітыя[1], а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[2].

Яўрэяў у раёне забівалі ў Мазыры, вёсках Мялешкавічы[3], Рэдзька[4], Слабада[5], Чарамашня (больш за 30 чалавек у жніўні 1941 года)[6][7][8] і іншых.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета.

  • У гета горада Мазыр (восень 1941 — люты 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 4000 прадстаўнікоў народа.
  • У гета вёскі Скрыгалаў (да 15 студзеня (2 лютага[9]) 1942 года[10]) загінула 45—60[9] чалавек.

У Мазырскім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Сліжэўская (Цалуйка) Хелена[11][12], Пашкоўскія Рыгор, Алена і Ларыса, Мазуркевіч Рыгор і Анастасія[13], Кірылава Марыя[14].

У Мазыры ўстаноўлены 4 помнікі і 2 памятныя дошкі ў месцах масавых забойстваў яўрэяў[15]. Помнік забітым прадстаўнікам народа таксама ўсталяваны ў вёсцы Чарамашня[7][16].

  1. «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён» 1997, с. 200.
  2. «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён» 1997, с. 281, 287.
  3. «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён» 1997, с. 216.
  4. «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён» 1997, с. 223.
  5. «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён» 1997, с. 234.
  6. «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён» 1997, с. 235.
  7. а б Памятник уничтоженным евреям в деревне Черемошня. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2022. Праверана 12 лютага 2022.
  8. Свидетельствуют палачи 2010, с. 162.
  9. а б «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён» 1997, с. 226.
  10. «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён» 1997, с. 197.
  11. Яд Вашем. История спасения. Слижевская (Целуйко) Хелена. Архіўная копія ад 12 лютага 2022 на Wayback Machine
  12. Холокост на территории СССР 2011, с. 92.
  13. Яд Вашем. История спасения. Пашковские Григорий, Елена и Лариса. Архіўная копія ад 11 лютага 2022 на Wayback Machine
  14. Яд Вашем. История спасения. Кириллова Мария. Архіўная копія ад 11 лютага 2022 на Wayback Machine
  15. Holocaust in Mozyr Архіўная копія на Wayback Machine (англ.)
  16. Братская могила, д. Черемошня (бывшая). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2024. Праверана 11 верасня 2024.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • І. Д. Замулка, М. С. Кусянкоў, А. Л. Петрашкевіч i iнш. (рэдкал.); М. А. Капач, В. Р. Феранц (уклад.). «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1997. — 573 с. — ISBN 985-02-0388-9.