Халакост у Расонскім раёне
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Расонскага раёна былі забітыя.
У вёсцы Краснаполле восенню 1941 года больш за 30 яўрэяў сабралі і расстралялі недалёка ад ракі насупраць вёскі Дзямех[1]. У самой вёсцы Дзямех у жніўні 1941 года немцы расстралялі яўрэяў-бежанцаў з Невеля. Роў, у якім ляжалі забітыя, доўга ніхто не закопваў. У вёсцы Уладзіміраўка прадстаўнікоў народа забілі каля дарогі на паўдарозе да вёскі Тродавічы. У вёсцы Шуляціна 13—14 верасня 1941 года нацысты расстралялі 20 мясцовых яўрэяў на тэрыторыі льнозавода[2][3].
Недалёка ад вёскі Папоўка (цяпер вёска Азёрная Краснапольскага сельсавета) хавалася яўрэйская сям’я, забітая па даносе немцамі. Яўрэй Новік з вёскі Забор'е хаваўся ў зямлянцы ў Чорным бары і таксама быў выдадзены і забіты[3].
Загінулі ўсе яўрэі Юхавічаў (Клясціцкі сельсавет). Частку з іх расстралялі ў Расонскім гета, а частка проста ў вёсцы[3].
На тэрыторыі раёна немцы ў рамках рэалізацыі нацысцкай праграмы знішчэння яўрэяў арганізавалі 1 гета — у Расонах (верасень 1941 — 10 студзеня 1942), у якім былі закатаваныя і забітыя каля 500 чалавек.
У Расонах на месцы расстрэлу яўрэяў у Себежскім завулку ў 1962 годзе была ўсталяваная мемарыяльная дошка, а ў 1974 годзе — помнік. У 1965 годзе таксама ўсталяваны абеліск на брацкай магіле ваеннапалонных і габрэяў, забітых у 1941-42 гадах на ўсходняй ускраіне Расон на вуліцы Караткевіча[3][4][5].
У вёсцы Дворышча (Альбрэхтаўскі сельсавет) на магіле расстралянай сям’і Яхновіч усталяваны помнік[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Свидетельствуют палачи 2010, с. 156.
- ↑ «Памяць. Расонскi раён». 1994, с. 139, 266.
- ↑ а б в г д А. Шульман. Следы на земле Архівавана 31 кастрычніка 2020.
- ↑ М. Ботвинник. «Памятники геноцида евреев Беларуси», Минск, «Навуковая думка», 2000, стр. 181
- ↑ Россоны — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Б. I. Сачанка (гал. рэд.); Г. К. Кісялёў, Л. М. Драбовіч i iнш. (рэдакцыя); I. В. Тысянчук, В. М. Зялёнка i iнш. (раёная камiciя). «Памяць. Расонскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна.. — Мн.: "Беларуская энцыклапедыя", 1994. — 558 с. — ISBN 5-85700-118-8.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.