Ілкай Гюндаган
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 кастрычніка 1990[1][2] (32 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Ілкай Гюндаган (ням.: İlkay Gündoğan; нар. 24 кастрычніка 1990, Гельзенкірхен, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Германіі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гюндаган нарадзіўся ў Гельзенкірхене, вядомым клубам «Шальке 04», які лічыцца заклятым ворагам «Барусіі» з Дортмунда. Ва ўзросце 8 гадоў Ілкай перайшоў у школу «Шальке», аднак там не падышоў і адправіўся зваротна. У 2005 годзе на яго звярнулі ўвагу селекцыянеры «Бохума», і Ілкай адправіўся ў іхную акадэмію.
У 2008 годзе Гюндаган скончвае акадэмію і падпісвае кантракт з другой камандай «Бохума», за якую дэбютаваў 13 снежня 2008 года ў госцевым матчы супраць «Айнтрахта» з Трыра. У лютым 2009 года футбалістам зацікавіўся «Нюрнберг», куды Ілкай і перайшоў. Сума трансферу склала 850 тысяч еўра. Дэбютны матч за новую каманду адбыўся 24 сакавіка 2009 года ў матчы 34-га тура Другой Бундэслігі супраць «Мюнхена 1860». Дэбют у Бундэслізе адбыўся для Ілкая 8 жніўня 2009 года, калі ён выйшаў на поле ў асноўным складзе ў хатнім матчы супраць каманды са свайго горада «Шальке 04». Матч завяршыўся паражэннем з лікам 1:2. У хуткім часе Ілкай Гюндаган становіцца ключавым іграком каманды і ў канцы сезону 2010/11, у якім ён правёў 25 матчаў і забіў 5 галоў, ён пераходзіць у «Барусію» Дортмунд за 4 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт.
Дэбют у афіцыйных матчах за «Барусію» адбыўся для Ілкая 23 ліпеня 2011 года, у матчы за Суперкубак Германіі, дзе «Барусіі» супрацьстаяў усё той жа выкляты супраціўнік «Шальке-04». Асноўны час скончыўся ўнічыю 0:0, а ў серыі пенальці лепшымі былі гельзенкірхенцы, якія перамаглі з рахункам 4:3. Ілкай правёў на поле ўвесь матч, а ў серыі пасляматчавых пенальці біў першым і свой удар рэалізаваў. У гэтым сезоне Гюндаган разам з «Барусіяй» выйграў Бундэслігу і Кубак Германіі. Наступны сезон Гюндаган правёў выдатна: ён стаў незаменным іграком для «Барусіі» і зборнай Германіі. У хатнім паядынку паўфінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць мадрыдскага «Рэала», які скончыўся з лікам 4:1 на карысць «Барусіі», Гюндаган не толькі правёў вялізную працу ў цэнтры поля, адбіраючы мяч і пачынаючы вострыя атакі, але і не раз пагражаў браме Дыега Лопеса. У фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА рэалізаваў пенальці і зраўняў лік, але «Барусія» прайграла «Баварыі» Мюнхен з лікам 2:1.
2 чэрвеня 2016 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам «Манчэстэр Сіці»[4].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гюндаган гуляў за зборныя Германіі розных узростаў. У жніўні 2011 года атрымаў свой першы выклік у галоўную зборную на таварыскі матч супраць зборнай Бразіліі, але гэтак і не выйшаў на поле. 11 кастрычніка 2011 года ён дэбютаваў пасля таго, як выйшаў на замену ў хатнім матчы супраць зборнай Бельгіі ў адборачным турніры да Еўра 2012.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Германіі: 2012
- Уладальнік Кубка Германіі: 2012
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Германіі: 2013
- Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2013
- Чэмпіён Англіі (4): 2018, 2019, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Англіі: 2019
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (4): 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2018, 2019
- Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы: 2012
Зноскі
- ↑ Ilkay Gündogan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ilkay Gündogan // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1034855077 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Футбол. Илкай Гюндоган перешел из дортмундской "Боруссии" в "Манчестер Сити". pressball.by.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ілкай Гюндаган
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Гельзенкірхене
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Бохум II
- Ігракі ФК Нюрнберг
- Ігракі ФК Барусія Дортмунд
- Ігракі ФК Барусія II Дортмунд
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці