Бенедыкт Хёведэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Бенедыкт Хёведэс
Benedikt Höwedes, Germany national football team (04).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 29 лютага 1988(1988-02-29)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Germany.svg Германія
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1994 — 2000 Германія Гальтэрн
2000 — 2001 Германія Хертэн-Лангенбохум
2001 — 2007 Германія Шальке 04
Клубная кар’ера*
2007 — 2018 Германія Шальке 04 240 (12)
2007 — 2009   Германія Шальке 04 II 15 (0)
2017 — 2018   Італія Ювентус 3 (1)
2018 — 2020 Расія Лакаматыў 35 (3)
Нацыянальная зборная**
2005 — 2006 Германія Германія (да 18) 3 (0)
2006 — 2007 Германія Германія (да 19) 16 (0)
2007 Германія Германія (да 20) 1 (0)
2007 — 2010 Германія Германія (да 21) 22 (3)
2011 — 2017 Германія Германія 44 (2)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 жніўня 2017.

Бенеды́кт Хёведэс (ням.: Benedikt Höwedes; нар. 29 лютага 1988, Гальтэрн-ам-Зэе, ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе Хёведэс патрапіў у акадэмію «Шальке 04». У 2003 годзе, з’яўляючыся капітанам каманды «Шальке» да 19-ці гадоў, стаў чэмпіёнам краіны ў гэтым узросце. У студзені 2007 года падпісаў прафесійны кантракт з клубам да 2010 года. 3 кастрычніка 2007 года дэбютаваў у складзе «Шальке» у выязным матчы супраць «Русенбарга» з Тронхейма ў Лізе чэмпіёнаў. А праз тры дні матчам з «Карлсруэ» Бенедыкт дэбютаваў і ў Бундэслізе.

19 кастрычніка 2008 года ў восьмым туры чэмпіянату, у матчы супраць «Гамбурга» Бенедыкт забіў свой першы гол у Бундэслізе і наогул за «Шальке». У снежні 2008 года ігрок падоўжыў кантракт з гельзенкірхенцамі да 2014 года. У 2011 годзе стаў капітанам клуба. 9 сакавіка 2013 года Хёведэс падоўжыў кантракт з клубам да 2017 года[5].

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду італьянскаму «Ювентусу»[6], аднак з-з траўмы амаль не гуляў. У ліпені 2018 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[7]. У чэрвені 2020 года разарваў пагадненне з расійскім клубам[8], а ў ліпені абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].

Нацыянальная зборная[правіць | правіць зыходнік]

29 мая 2011 года ў матчы зборных Германіі і Уругвая дэбютаваў за нямецкую зборную, адыграўшы на поле 24 хвіліны. Пасля ўдзелу ў трох матчах кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014 года Хёведэс быў абраны ў спіс 23 ігракоў на фінальны турнір[10]. У першым матчы групавога раўнду Бенедыкт выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць зборнай Партугаліі. Пазней ён стаў перамоцам турніру разам са сваёй камандай. Хёведэс стаў адным з трох нямецкіх ігракоў, якія адгулялі кожную хвіліну ўсіх сямі матчаў чэмпіянату разам з брамнікам Мануэлем Ноерам і капітанам абаронцам Філіпам Ламам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Шальке 04»:

«Ювентус»:

«Лакаматыў»:

Германія:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1052565077 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Benedikt Höwedes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. BENEDIKT HOWEDES // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. 4,0 4,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1052565077 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Benedikt Höwedes verlängert seinen Vertrag bis zum 30 Juni 2017. Schalke04.de
  6. Хеведес перешел из «Шальке» в «Ювентус». by.tribuna.com
  7. «Локомотив» подтвердил переход Хеведеса. by.tribuna.com
  8. Хеведес расторг контракт с "Локомотивом" из-за ситуации с коронавирусом в России. football.by
  9. Хеведес объявил о завершении карьеры: «Футбол потерял значение для меня». by.tribuna.com
  10. Germany World Cup 2014 squad. The Telegraph.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]