Матс Хумельс
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Матс Юліян Хумельс | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 снежня 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||
Вага | 90 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 15 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Матс Юліян Хумельс (ням.: Mats Julian Hummels; нар. 16 снежня 1988, Бергіш-Гладбах, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца дортмундскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Германіі, разам з якой стаў чэмпіёнам свету 2014.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец футбольнай школы мюнхенскай «Баварыі», дзе яго бацька, Герман Хумельс, з’яўляўся трэнерам. Пачынаў кар’еру на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але затым быў пераведзены ў цэнтр абароны.
З 2005 года выступаў у рэгіянальнай лізе за другую каманду «Баварыі», дзе за два сезоны згуляў 42 матчы і забіў 5 мячоў. З сезона 2006/07 пачаў трэніравацца з асноўным складам «Баварыі», а ў 2007 годзе падпісаў кантракт з клубам на 2 гады. У Бундэслізе дэбютаваў 19 мая 2007 года ў матчы супраць «Майнца», які завяршыўся перамогай мюнхенцаў з лікам 5:3[3]. У 2008 годзе Хумельс быў аддадзены ў арэнду «Барусіі» з Дортмунда, бо маладому абаронцу не знаходзілася месца ў асноўным складзе «Баварыі». У «Барусіі» Матс хутка стаў іграком асновы, шмат у чым дзякуючы галоўнаму трэнеру Юргену Клопу. У пачатку студзеня 2009 года, Хумельс, у адным з матчаў чэмпіянату надарваў звязкі правай лодыжкі і выбыў на шэсць тыдняў. Менш чым праз месяц стала вядома, што Матс мае намер застацца ў «Барусіі» і не вяртацца ў «Баварыю».
26 лютага 2011 года забіў гол галавой у браму сваёй былой каманды ў матчы 24 тура Бундэслігі. Лік матча пасля яго гола стаў 3:1 на карысць дортмундцаў.
У маі 2016 года стала вядома, што Хумельс улетку вернецца ў «Баварыю». 23 мая мюнхенскі клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта, які пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня[4].
У чэрвені 2019 года была дасягнута дамоўленасць аб вяртанні Хумельса ў «Барусію» за 38 млн еўра[5].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў за зборную Германіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Мальты 13 мая 2010 года ў Ахене. Матч скончыўся перамогай немцаў з лікам 3:0.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Барусія» Дортмунд
- Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Германіі (2): 2012, 2021
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2013
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі (3): 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Германіі: 2019
- Уладальнік Суперкубка Германіі (3): 2016, 2017, 2018
Германія
- Чэмпіён свету: 2014
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mats Hummels // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1023067099 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ FC Bayern München - 1. FSV Mainz 05 5:3
- ↑ "Бавария" объявила о подписании 5-летнего контракта с Хуммельсом (руск.)
- ↑ «Боруссия» приобрела Хуммельса у «Баварии» за 38 млн евро (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Матс Хумельс