Марцэль Шмельцэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Марцэль Шмельцэр
Marcel Schmelzer, Germany national football team (04).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 студзеня 1988(1988-01-22) (31 год)
Магдэбург, ГДР
Грамадзянства
Рост 181
Вага 77[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Германіі Барусія (Дортмунд)
Нумар 29
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1997 — 2001 Сцяг Германіі Фартуна (Магдэбург)
2001 — 2005 Сцяг Германіі Магдэбург
2005 — 2007 Сцяг Германіі Барусія (Дортмунд)
Клубная кар’ера*
2008 — Сцяг Германіі Барусія (Дортмунд) 150 (2)
2005 —  Сцяг Германіі Барусія II (Дортмунд) 37 (0)
Нацыянальная зборная**
2009 — 2010 Сцяг Германіі Германія (да 21) 11 (0)
2010 — Сцяг Германіі Германія 15 (0)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Марцэль Шмельцэр (ням.: Marcel Schmelzer; 22 студзеня 1988, Магдэбург, ГДР) — нямецкі футбаліст, абаронца дортмундскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Марсель пачынаў займацца футболам у сваім родным горадзе Магдэбургу, трэніруючыся спачатку ў «Фартуне», а затым і ў аднайменным клубе «Магдэбург».

«Барусія»[правіць | правіць зыходнік]

У 17 гадоў яго заўважыла дортмундская «Барусія» і запрасіла ў моладзевую каманду. У 2008 годзе падпісаў прафесійны кантракт з «Барусіяй». 16 жніўня 2008 года дэбютаваў у Бундэслізе, згуляўшы ў выязным матчы першага тура супраць леверкузенскага «Баера», які скончыўся перамогай дортмундцаў з лікам 3:2. Марсель з’явіўся на поле на 78-й хвіліне, замяніўшы Дэдэ[2].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у складзе зборнай Германіі 17 лістапада 2010 года ў таварыскай гульне супраць зборнай Швецыі ў Гётэбаргу (0:0). Акрамя яго ў матчы ўдзельнічалі яго напарнікі па «Барусіі» Матс Хумельс, Марыа Гётцэ і Кевін Гроскройц.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Германія «Барусія» Дортмунд

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]