Рон-Роберт Цылер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Футбол
Рон-Роберт Цылер
Ron-Robert Zieler 2011 Germany.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лютага 1989(1989-02-12)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Germany.svg Германія
Рост 188 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Гановер 96
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
2001—2005 Германія Кёльн
2005—2008 Англія Манчэстэр Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Англія Манчэстэр Юнайтэд 0 (-0)
2008—2009   Англія Нартгемптан Таўн 2 (-3)
2010—2016 Германія Гановер 96 185 (-295)
2010—2011   Германія Гановер 96 II 15
2016—2017 Англія Лестэр Сіці 9 (-7)
2017—2019 Германія Штутгарт 68 (-108)
2019— Германія Гановер 96 34 (-51)
2020—2021   Германія Кёльн 1 (-1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Германія Германія (да 16) 5
2005—2006 Германія Германія (да 17) 11
2007 Германія Германія (да 18) 1
2008 Германія Германія (да 19) 10
2009 Германія Германія (да 20) 5
2011—2015 Германія Германія 6 (-7)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 чэрвеня 2016
Commons-logo.svg Рон-Роберт Цылер на Вікісховішчы

Рон-Роберт Цылер (ням.: Ron-Robert Zieler; нар. 12 лютага 1989, Кёльн, Германія) — нямецкі футбаліст, брамнік клуба «Гановер 96» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Футболам пачаў займацца ў родным горадзе Кёльн, у 2005 годзе з’ехаў на стажыроўку ў Англію ў клуб «Манчэстэр Юнайтэд», дзе гуляў за юнацкія і рэзервовыя каманды. У канцы 2008 года на месяц быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Нартгемптан Таўн».

22 красавіка 2010 года Рон-Роберт падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Гановер 96». Спачатку гуляў толькі за рэзервовую каманду, аднак з цягам часу стаў першам брамнікам клуба. 24 чэрвеня 2011 года Цылер падоўжыў кантракт з клубам да чэрвеня 2015 года.

3 чэрвеня 2016 года, пасля вылету «Гановера» з Бундэслігі, падпісаў кантракт з англійскім «Лестэр Сіці»[3]. У складзе «Лестэр Сіці» быў другім брамнікам пасля Каспера Шмейхеля. У ліпені 2017 года перайшоў у «Штутгарт»[4].

У чэрвені 2019 года стала вядома, што Цылер вяртаецца ў «Гановер 96». У жніўні 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Кёльна», па заканчэнні сезона ў ліпені 2021 года вярнуўся ў Гановер.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2011 года Рон-Роберт быў запрошаны ў нацыянальную зборную Германіі. Яго дэбют адбыўся 11 лістапада 2011 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны, якая скончылася з лікам 3:3.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Германія:

Зноскі