Перайсці да зместу

Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага»летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў. У літоўскай гістарыяграфіі азначаецца таксама як «2-я рэдакцыя Літоўскай хронікі». Звод быў складзены ў 1520-я гг., магчыма, у Вільні, а яго аўтар быў набліжаным да магнатаў Гаштольдаў. Апісваюцца гістарычныя падзеі ў ВКЛ з часоў легендарнага князя Палемона да часоў князя Гедзіміна.

На думку Ежы Ахманьскага, твор складзены асобай блізка звязанай з Паўлам Гальшанскім і Альбрэхтам Гаштаўтам паміж 1522–1527 гадамі[1].

Стварэнне хронікі было выклікана тым, што ўладныя колы ВКЛ больш не былі задаволеныя летапісам 1446 года як агульнадзяржаўным летапісным зводам, бо там гісторыя ВКЛ з'яўлялася арганічным працягам гісторыі Кіеўскай Русі, і прадстаўнікі дынастыі Гедзімінавічаў выступалі носьбітамі ўсходнеславянскай традыцыі. Новыя ж грамадска-палітычныя тэндэнцыі, што аформіліся пад пач. XVI ст., вымагалі ідэйнай падтрымкі для адасаблення літоўскай арыстакратыі ад усходняй традыцыі, абгрунтавання літоўскай этнічнай самабытнасці, і пацвярджэння гістарычнага права літоўскай арыстакратыі на беларускія і ўкраінскія землі.

У аснове летапісу ляжыць легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Улада літоўскіх князёў на Русі тлумачылася наступствамі мангола-татарскай навалы і шлюбамі з дачкамі мясцовых князёў. Назіраецца антыпольская скіраванасць зводу: так, Ягайла называецца клятвапарушальнікам і забойцам[2].

Зноскі

  1. Ochmański J. Nad Kroniką Bychowca // Studia źródłoznawcze. — 1967. — T. XII. — S. 159.
  2. Белазаровіч, С.52.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. — С. 52.
  • Латышонак, А. Палямон. Коды легенды / А. Латышонак // Наша ніва. — 2006. — №1 (6 студзеня). — С. 30—36.
  • Латышонак, А. Палямон. Коды легенды / А. Латышонак // Нацыянальнасьць — беларус / А. Латышонак. — Вільня : Інстытут беларусістыкі. Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — С. 65—72.