Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Эдуард Агуновіч)
Jump to navigation Jump to search
Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч
Дата нараджэння: 16 снежня 1938(1938-12-16) (80 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: графіка
Вучоба: Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Уплыў: Павел Любамудраў

Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч (16 снежня 1938, Рэчыца —) — беларускі графік і мастак-афарміцель. Заслужаны работнік культуры БССР (1977)[1].

У 1966 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, мастацкага афармлення выставак і музеяў[1].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Працы Э. К. Агуновіча разнастайны па тэматыцы і жанрах[1]:

  • экспазіцыя музея 1-га з'езда РСДРП у Мінску (1966 і 1980)
  • экспазіцыя мемарыяльнага музея Ф. Э. Дзяржынскага ў г. п. Івянец (1968)
  • экспазіцыя музея савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага раёна (1968)
  • экспазіцыя філіяла Дзяржаўнага музея БССР у Заслаўі (1971)
  • экспазіцыя Літаратурнага музея Я. Купалы ў Мінску (1976)[2] і яго філіялаў у в. Вязынка Маладзечанскага раёна (1972 г.) і в. Харужанцы[3]
  • афармленне беларускіх частак на выстаўках СССР у Індыі (1976) і ГДР (1980)
  • афармленне спектакля «Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы
  • афармленне і ілюстрацыі да паэмы «Тарас на Парнасе» (1967, афорт, дыплом на Усесаюзным конкурсе, прысвечаным 50-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі)
  • ілюстрацыі да твораў Я. Коласа, І. Шамякіна і інш
  • станковыя працы: серыі «Дзяцінства» (1977, літаграфія), «Маці» (1979, афорт).
  • праект Капліцы Святой Еўфрасінні Полацкай у Рэчыцы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Экспазіцыя музея (руск.) 
  3. Музей «Акопы» (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.