Сігурд I Крыжак
Сігурд I Крыжак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Sigurd I Magnusson | |||||||
![]() Кароль Сігурд уступае ў Канстанцінопаль | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Олаф Магнусан | ||||||
Папярэднік | Магнус III, кароль Нарвегіі | ||||||
Пераемнік | Магнус IV Сляпы | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1089[1] ці 1090[2] |
||||||
Смерць |
26 сакавіка 1130 ці 1130[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Хорфагераў[d] | ||||||
Бацька | Магнус III, кароль Нарвегіі | ||||||
Жонка | Bjaðmunjo Mýrjartaksdóttir[d][3], Мальмфрыда Мсціслаўна[3] і Cecily (?)[d][3] | ||||||
Дзеці | Крысціна Сігурдсдоцір[d] і Магнус IV Сляпы | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||
![]() |
Сігурд I Крыжак, (стар.-сканд. Sigurðr Jórsalafari; 1090 — 26 сакавіка 1130) — кароль Нарвегіі (1103—1130), сын Магнуса III Босага. C 1103 года правіл сумесна з Эйстэйнам I Магнусанам, а з 1123 года аднаасобна.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1098 годзе суправаджаў бацьку Магнуса III Босага ў паходах да Аркнейскіх астравоў, Гебрыдаў і Ірландскага мора. У тым жа годзе ён быў абвешчаны ярлам Аркнейскім і каралём Мэна і астравоў.
Калі Магнус III Босы ў 1103 годзе быў забіты, Сігурд I вярнуўся ў Нарвегію і разам з братам стаў каралём Нарвегіі.
У 1107 годзе Сігурд I адправіўся ў крыжовы паход, падтрымаўшы войскамі Іерусалімскае каралеўства крыжакоў. Ён ваяваў у Лісабоне, шматлікіх астравах Міжземнамор’я, у Палесціне, наведваў караля Палерма, Іерусалім, Канстанцінопаль.
У 1110 годзе Сігурд I разам з Балдуінам I Іерусалімскім захапілі прыбярэжны горад Сідон. У 1111 годзе Сігурд I вяртаецца ў Нарвегію і пераносіць сталіцу ў горад Конгхеле (цяпер шведскі Кунгэльв), будуе там крэпасць, у якой стала захоўвацца часціца Жыватворчага Крыжа, атрыманага ад Балдуіна I Іерусалімскага.
У 1123 годзе Сігурд I накіроўвае крыжакоў у Смоланд супраць язычнікаў.
Падчас кіравання Сігурда I у Нарвегіі ўводзіцца царкоўная дзесяціна, засноўваецца епархія Ставангера.
У 1130 годзе Сігурд I памірае, яго хаваюць у царкве Халвардскірхен, у Осла.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Сігурд I быў жанаты на дачцы вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча Вялікага Мальмфрыдзе Мсціслаўне. Ад гэтага шлюбу не было сыноў, але была дачка Крысціна Сігурдсдотэр. Гэта прывяло да барацьбы за ўладу пасля смерці Сігурда I і грамадзянскай вайне, якая доўжылася 90 гадоў. Змагаліся 2 асноўныя партыі: Баглеры і Біркебейнеры.
Вобраз у культуры[правіць | правіць зыходнік]
У 1225 годзе Сноры Стурлусан напісаў сагу пра Сігурда і яго братоў у зборы каралеўскіх саг «Круг Зямны».
У XIX стагоддзі Б’ёрнст’ернэ Марцінус Б’ёрнсан напісаў гістарычную сагу-драму, заснаваную на жыцці караля Сігурда I — «Сігурд Крыжак» (Sigurd Jorsalafar). Яна была пастаўлена ў 1899 годзе на адкрыцці Нацыянальнага тэатра ў Осла.
«Сігурд Крыжак» — аркестравая сюіта Эдварда Грыга, напісаная ў 1872 годзе (другая рэдакцыя — у 1892 годзе) як музычнае суправаджэнне да аднайменнай драмы Б’ёрнсана, з якім Грыг сябраваў. Твор упершыню быў выкананы ў Хрысціяніі 10 красавіка 1872 года, а ў Осла прэм’ера адбылася 5 лістапада 1892 года.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ https://nbl.snl.no/Sigurd_1_Magnusson_Jorsalfare
- ↑ а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/s/sigur.htm
- ↑ а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.