Фабіу Куэнтран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Фабіу Куэнтран
4Fábio Coentrão.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фабіу Алешандры да Сілва Куэнтран
Нарадзіўся 11 сакавіка 1988(1988-03-11)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Portugal.svg Партугалія
Рост 179 см
Вага 72 кг
Пазіцыя левы абаронца, левы вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Рыу Аві
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
1999—2005 Партугалія Рыу Аві
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Партугалія Рыу Аві 29 (5)
2007—2011 Партугалія Бенфіка 52 (2)
2008   Партугалія Насьянал 16 (4)
2008   Іспанія Рэал Сарагоса 1 (0)
2009   Партугалія Рыу Аві 16 (3)
2011—2018 Іспанія Рэал Мадрыд 58 (1)
2015—2016   Францыя Манака 15 (3)
2017—2018   Партугалія Спортынг 25 (1)
2018—2019 Партугалія Рыу Аві 21 (0)
2020— Партугалія Рыу Аві
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Партугалія Партугалія (да 18) 1 (0)
2006—2007 Партугалія Партугалія (да 19) 10 (5)
2007 Партугалія Партугалія (да 20) 7 (4)
2009 Партугалія Партугалія (да 21) 7 (5)
2009—2017 Партугалія Партугалія 52 (5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 кастрычніка 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 верасня 2019
Commons-logo.svg Фабіу Куэнтран на Вікісховішчы

Фабіу Алешандры да Сілва Куэнтран[3] або Фабіу Каэнтрау (парт.: Fábio Alexandre da Silva Coentrão; нар. 11 сакавіка 1988, Віла-ду-Конды, Партугалія) — партугальскі футбаліст, левы абаронца клуба «Рыу Аві». Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2009—2017).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Рыу Аві»[правіць | правіць зыходнік]

Першым прафесійным клубам Фабіу стаў «Рыу Аві» з роднага горада Віла-ду-Конды, з якім Куэнтран заключыў кантракт перад сезонам 2004/05. Дэбютаваў у вышэйшай лізе Партугаліі 14 кастрычніка 2005 года ў сямнаццацігадовым узросце, усяго ў першым сезоне правёў 3 гульні. Паводле вынікаў чэмпіянату «Рыу Аві» заняў апошняе 16-е месца і вылецеў у другую лігу. У наступным сезоне 2005/06 Куэнтран стаў іграком асноўнага складу, правёў 25 гульняў і забіў 4 галы. У лютым 2007 года правёў тыднёвую стажыроўку ў «Чэлсі», паводле вынікаў якой Жазэ Маўрынью аптымістычна ацаніў дадзеныя футбаліста і паабяцаў у далейшым сачыць за прагрэсам Куэнтрана[4].

«Бенфіка»[правіць | правіць зыходнік]

У тым жа міжсезонні 2007 года заключыў шасцігадовы кантракт з «Бенфікай». Куэнтран дэбютаваў у лісабонскай камандзе ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена», правёўшы на полі другі тайм. Усяго ў 2007 годзе ў чэмпіянаце Партугаліі правёў 3 гульні і ў студзені 2008 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб вышэйшай лігі «Насьянал».

У ліпені 2008 года быў анансаваны пераход на правах арэнды ў нідэрландскі «Феенорд»[5]. Нягледзячы на тое, што бакі прыйшлі да папярэдняй згоды, здзелка не была здзейснена, і Куэнтран на правах арэнды перайшоў у клуб другой іспанскай лігі «Рэал Сарагоса»[6]. У «Сарагосе» прыняў удзел у адной гульні, выйшаўшы на замену на 82 хвіліне ў матчы супраць «Дэпартыва Алавес» пры ліку 4:2. У выніку ў студзені 2009 года вярнуўся ў Партугалію і на правах арэнды правёў палову сезона ў родным «Рыу Аві».

«Рэал Мадрыд»[правіць | правіць зыходнік]

5 ліпеня 2011 года быў набыты мадрыдскім «Рэалам» за 30 мільёнаў еўра[7]. Першапачаткова трывала гуляў у складзе мадрыдцаў, але пазней, пасля прыходу на пасаду трэнера Карла Анчэлоці, стаў радзей з’яўляцца на полі.

Улетку 2015 года «Рэал» меў намер аддаць абаронцу ў арэнду, на Куэнтрана прэтэндавала шмат замежных клубаў. 26 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Фабіу на правах арэнды ў французскі клуб «Манака»[8]. Улетку 2016 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рэал». У сезоне 2016/17 разам з «Рэалам» выйграў Лігу чэмпіёнаў і чэмпіянат Іспаніі, аднак пры гэтым згуляў толькі ў 6 матчах ва ўсіх турнірах.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2017 года быў арандаваны лісабонскім «Спортынгам»[9]. У жніўні 2018 года, разарваўшы кантракт з «Рэалам», вярнуўся ў «Рыу Аві»[10]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19. У ліпені 2019 года быў блізкі да пераходу ў ПАОК, аднак у выніку адмовіўся з-за сямейных абставін[11].

У студзені 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, аднак у кастрычніку 2020 падпісаў новы аднагадовы кантракт з «Рыу Аві»[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2007 года ў складзе зборнай Партугаліі да 20 гадоў згуляў у моладзевым чэмпіянаце свету, прыняўшы ўдзел у 3 гульнях.

Пасля таго, як Фабіу дасягнуў пахвалы ў «Бенфіцы», яго сталі выклікаць у асноўную зборную Партугаліі. Разам з ёй ён прыняў удзел у фінальным турніры чэмпіянату свету ў ПАР, дзе правёў усе 4 матчы зборнай Партугаліі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Партугалія «Бенфіка»

Іспанія «Рэал»

Партугалія «Спортынг»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]