Эстонія пад кайзераўскай акупацыяй

Эстонія была акупавана кайзерайскай Германіяй у апошні перыяд Першай сусветнай вайны. 11-21 кастрычніка 1917 нямецкая імперская армія заняла Заходнеэстонскі (Маанзундскі) архіпелаг, які складаюць астравы Саарэмаа, Хіюмаа і Муху. Каб прымусіць бальшавіцкі рэжым Савецкай Расіі падпісаць Брэсцкі мір, 18 лютага 1918 нямецкія войскі высадзіліся ў кантынентальнай Эстоніі і 21 лютага ўвайшлі ў Хаапсалу. 22 лютага яны занялі Валгу, а 24 лютага — Пярну, Вільяндзі і Тарту. Талін быў акупаваны на наступны дзень, а 4 сакавіка 1918 з захопам Нарвы ўся тэрыторыя Эстоніі адышла да Германскай імперыі. Так спынілі існаванне рэспубліканскі строй, які 24 лютага абвясціў незалежную дзяржаву, і ўлада мясцовай расійска-эстонскай Чырвонай гвардыі. Апошнія чырвонагвардзейцы ўцяклі праз раку Нарва 5 сакавіка. 28 лютага 1918 у Талін прыехаў генерал-лейтэнант Адольф фон Зэкендорф , прызначаны ваенным камандзірам Трэцяе камендатуры ва ўрадзе Нямецкай ваеннай адміністрацыі Заходнеэстонскага архіпелагу. У 1918 Эстонія ўвайшла ў склад Нямецкай ваеннай адміністрацыі на Усходзе для Куроніі, Эстляндыі, Ліфляндыі, Эзэля і Рыгі.
Акупацыйны рэжым
[правіць | правіць зыходнік]За час акупацыі Эстоніі немцы панесля страты 368 чалавек забітымі і каля 1400 параненымі. Яны захапілі 20 000 рускіх і некалькі расійскіх караблёў. Адзін расійскі браняносец «Слава» быў патоплены ў Маанзундскай аперацыі каля вострава Муху. У нападзе на Паўночную Лівонію і Эстонію браў удзел 60-ы корпус нямецкай арміі (19-я пяхотная, 77-я рэзервовая і 4-я кавалерыйская дывізіі). У сухапутнай аперацыі з архіпелагу на Ліхулу, Віртсу і Хаапсалу ўдзельнічаў 6-ы корпус (205-я і 219-я пяхотныя, 1-я кавалерыйская дывізія).
Эстонская дэкларацыя незалежнасці
[правіць | правіць зыходнік]У момант паміж адыходам расійскіх войскаў і прыходам нямецкіх Камітэт выратавання Эстляндскага нацыянальнага сходу 24 лютага 1918 года абвясціў незалежнасць Эстоніі. Аднак нямецкія ўлады не прызналі самаабвешчаную дзяржаву.
23 сакавіка 1918 камандуючы нямецкім 68-м корпусам абвясціў толькі што створаную Эстонскую армію па-за законам. У чэрвені пачаліся арышты правадыроў незалежніцкага руху. Прэзідэнта Канстанціна Пятса вывезлі ў Германію ў турму. Цягам усяе акупацыі Камітэт выратавання Эстоніі вёў падпольную дзейнасць, навязаўшы сувязі з заходнімі саюзнікамі. Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Эстоніі (дэ факта) 3 мая, 18 мая — Францыя, 29 мая — Італія, што дало камітэту статус прадстаўніка эстонскага народа.
Пасля нямецкай рэвалюцыі прадстаўнікі Германіі 11—14 лістапада 1918 фармальна перадалі палітычную ўладу ў Эстоніі нацыянальнаму ўраду. Пасля гэтага пачалося бальшавіцкае ўварванне і вайна за незалежнасць Эстоніі. 2 лютага 1920 Эстонская рэспубліка і Савецкая Расія падпісалі ў Тарту мірны дагавор. Эстонія атрымала міжнароднае прызнанне і ў 1921 увайшла ў Лігу Нацый.
Аб'яднанае Балтыйскае герцагства
[правіць | правіць зыходнік]Нямецкая меншасць дамагалася заснавання Аб'яднанага Балтыйскага герцагства. Падпісаўшы 3 сакавіка 1918 года Брэсцкі мір, Савецкая Расія фактычна аддала Эстонію пад уладу нямецкай ваеннай адміністрацыі, і яе статус мусіў быць вызначаны пазней.
12 красавіка балтыйскія немцы склікалі ў Рызе сход з патрабаваннем утварэння Аб'яднанага герцагства Эстляндыі, Ліфляндыі і Курляндыі і ўключэння яго ў склад імперыі шляхам персанальнай уніі з Гогенцолернамі. Гэтая просьба была перададзена ландэсратам у Рызе імператару Германіі.
Обер-Ост
[правіць | правіць зыходнік]Талін, Тарту і Нарва кіраваліся непасрэдна нямецкай ваеннай адміністрацыяй (Обер-Ост), а рэшта краіны была падзелена на амтсбецыркі і ортсбецыркі. Як правіла, кіраўнікамі мясцовых органаў улады прызначаліся землеўладальнікі з нямецкай шляхты. Усе эстонамоўныя газеты, акрамя пранямецкай «Rewaler Tagesblatt», былі забаронены. Так цягнулася да 10 лістапада 1918. 5 лістапада Германія дэнансавала Брэсцкі дагавор з усімі яго (тады сакрэтнымі) дадатковымі пратаколамі. 19 лістапада апошні нямецкі прадстаўнік у Эстоніі Аўгуст Вініг падпісаў пагадненне пра перадачу ўсёй паўнаты ўлады ў Эстоніі Часоваму ўраду. 28 лістапада нападам Савецкай Расіі пачалася вайна за незалежнасць Эстоніі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- John Hiden. The Baltic States and Weimar Ostpolitik. — Cambridge University Press, 2002. — ISBN 0-521-89325-9.
- Georg von Rauch. The Baltic States: the years of independence; Estonia, Latvia, Lithuania, 1917—1940. — C. Hurst, 1974. — ISBN 0-903983-00-1.
![]() | |
---|---|
![]() | |
Старажытная Эстонія | |
Сярэдневяковая Эстонія | |
Дацкая Эстонія · Дэрпцкае біскупства · Лівонскі ордэн · | |
Падзел і аб’яднанне пад шведскім панаваннем | |
Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задзвінскае герцагства · Шведская Лівонія · Шведская Эстляндыя | |
У складзе Расійскай імперыі | |
Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Эстляндская губерня | |
Стварэнне Эстонскай Рэспублікі | |
Балтыйскае герцагства · Часовы ўрад Эстоніі · Вайна за незалежнасць · Эстонская рэспубліка |
|
Другая сусветная вайна | |
Чэрвеньскі пераварот · Далучэнне Эстоніі да СССР · Генеральная акруга Эстонія | |
Паваенны перыяд | |
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты · Аднаўленне незалежнасці | |
Партал «Эстонія» |