Ягор Віктаравіч Траякоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ягор Траякоў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ягор Траякоў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 24 лютага 1995(1995-02-24)[1] (24 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 188 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Спутнік
Нумар 24
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — Сцяг Беларусі Гомель 42 (2)
2019 —   Сцяг Беларусі Спутнік (Рэчыца)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 сакавіка 2019.


Ягор Траякоў (нар. 24 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца рэчыцкага «Спутніка» (у арэндзе з «Гомеля»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З дзіцячага ўзросту пачаў займацца футболам у сістэме «Гомеля», прайшоўшы праз юнацкія каманды ўсіх узростаў. З 2013 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.

Улетку 2015 года, пасля таго як з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, быў пераведзены ў першую каманду. 9 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матчу супраць гродзенскага «Нёмана» (0:1). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2016 заставаўся іграком асновы і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён, хоць сам значную колькасць матчаў прапусціў з-за траўм.

У першай палове 2017 года быў асноўным абаронцам «Гомеля» ў Вышэйшай лізе, а ў ліпені зноў выбыў з-за траўмы і не з’яўляўся на полі да канца сезону. У жніўні 2017 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам да канца 2019 года[2]. Сезон 2018 поўнасцю прапусціў з-за траўмы.

У сакавіку 2019 года, пасля аднаўлення ад траўмы, быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Спутніку»[3].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Гомель Сцяг Беларусі 20 2
2014 дубль Гомель Сцяг Беларусі 29 1
2015 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 12 1
2016 Д2 Гомель Сцяг Беларусі 15 1
2017 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 15 0
2018 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 0 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]