Якаў Яфімавіч Цімашэнка
Якаў Яфімавіч Цімашэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1975 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Камандаваў | 231st Rifle Division[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Якаў Яфімавіч Цімашэнка (25 лістапада 1897, Лапені, Чавускі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя ― 9 красавіка 1975, Ніжні Ноўгарад, РСФСР, СССР) ― савецкі военачальнік. Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны ― камандзір 231-й стралковай дывізіі 1-га Далёкаўсходняга фронту, генерал-маёр (1944). Удзельнік савецка-японскай вайны. Ваенны камісар Марыйскай АССР (1947―1956). Кавалер ордэна Леніна (1945). Член ВКП (б) з 1930 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 лістапада 1897 года ў с. Лапені (сучасны Чавускі раён Магілёўскай вобласці Беларусі)[1][2][3][4].
У 1916 годзе прызваны ў Рускую імператарскую армію: мабілізаваны на ваенную службу і залічаны радавым у запасны батальён у г. Рыбінск. У пачатку жніўня накіраваны на фронт. У лістападзе залічаны ў вучэбную каманду пры 81-й пяхотнай дывізіі. 15 студзеня 1917 года скончыў яе і накіраваны малодшым унтэр-афіцэрам у 324-ы пяхотны Клязьменскі полк. У яго складзе служыў узводным камандзірам, даслужыўся да старшага унтэр-афіцэра. У красавіку 1917 года па хваробе з’ехаў у месячны адпачынак. У чэрвені арыштаваны і зноў накіраваны ў часць, дзе быў разжалаваны і накіраваны ў дывізіённы шпіталь павозачным. У шпіталі праслужыў да снежня 1917 года, пасля чаго дэмабілізаваны і вярнуўся на радзіму[4].
У Грамадзянскую вайну ў 1918 годзе добраахвотна ўступіў ў Чырвоную гвардыю і быў абраны памочнікам начальніка 1-га Раснянскага чырвонагвардзейскага атрада Магілёўскай губерні. У маі з атрадам пераведзены ў 6-ы Кромскі полк, прызначаны камандзірам аддзялення. У снежні 1918 года пераведзены ў 212-ы Маскоўскі полк 24-й Сімбірскай жалезнай стралковай дывізіі. У палку займаў пасады камандзіра аддзялення, узвода, памочніка камандзіра і камандзіра роты. Удзельнічаў у баях супраць казакоў генерала А. І. Дутава пад Самарай, Сімбірскам, Арэнбургам і Орскам, войск А. В. Калчака пад Верхняўральскім, Уфой і на р. Белая. У жніўні 1921 года пераведзены камандзірам роты ў 209-ы стралковы полк 70-й брыгады гэтай жа дывізіі. У кастрычніку―лістападзе 1921 года праходзіў падрыхтоўку на паўторных камандных курсах пры штабе дывізіі (дывізіённая школа), пасля заканчэння пакінуты ў гэтай школе камандзірам узвода. З ліпеня па верасень 1922 года знаходзіўся на 77-х Сумскіх пяхотных курсах. Па вяртанні ў дывізію стаў камандзірам узвода 70-га стралковага палка. Са снежня 1923 года праходзіў службу ў 295-м стралковым палку 44-й стралковай дывізіі УВА на пасадах камандзіра ўзвода і памочніка камандзіра роты. У верасні 1925 года накіраваны на вучобу ў Кіеўскую аб’яднаную школу падрыхтоўкі камандзіраў імя С. С. Каменева (пяхотнае аддзяленне). У верасні 1927 года прызначаны камандзірам узвода 99-га стралковага палка 33-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. У снежні 1929 года накіраваны ў распараджэнне штаба АЧДУА, па прыбыцці прызначаны ў 119-ы стралковы полк 40-й стралковай дывізіі. У палку займаў пасады камандзіра ўзвода, гаспадарчай роты, вучэбнай роты[4].
У 1930 годзе ўступіў у ВКП (б). З красавіка 1934 года ― выконваючы абавязкі начальніка штаба вучэбнага батальёна 120-га стралковага палка 40-й стралковай дывізіі. З красавіка па лістапад 1935 года ў парадку стажыроўкі быў начальнікам штаба танкавага батальёна. Па вяртанні ў полк прызначаны камандзірам стралковага батальёна, капітан. У кастрычніку 1937 года прызначаны начальнікам 1-й часткі ўпраўлення Дэ-Кастрынскага УРа АЧДУА.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у 1940―1941 гадах ― камандзір 214-га стралковага палка 12-й стралковай дывізіі, палкоўнік. Дывізія дыслакавалася ў Благавешчанску, уваходзіла ў склад 2-й Чырванасцяжнай арміі Далёкаўсходняга фронту і ў баявых дзеяннях удзелу не прымала. Затым ― камандзір 231-й стралковай дывізіі 1-га Далёкаўсходняга фронту, генерал-маёр (1944). Удзельнік савецка-японскай вайны: удзельнік Маньчжурскай наступальнай аперацыі[4][5].
У 1947―1956 гадах ― ваенны камісар Марыйскай АССР. Звольнены з войска па дасягненні гранічнага ўзросту ў снежні 1955 года[1][4]. У 1951―1954 гадах абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Марыйскай АССР[1].
Памёр 9 красавіка 1975 года ў Ніжнім Ноўгарадзе[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна (21.02.1945)[2][5]
- Ордэн Чырвонага Сцяга (03.11.1944; 05.10.1945, 1945)[2][5]
- Ордэн Чырвонай Зоркі (04.06.1944)[2][5]
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (09.05.1945)[4][5]
- Медаль «За перамогу над Японіяй»[4][5]
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Марыйскай АССР (1951)[1]
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г ТИМОШЕНКО Яков Ефимович(нявызн.). Марийская история в лицах. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2023. Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ а б в г Тимошенко Яков Ефимович . www.names52.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2023. Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ Тимошенко Яков Ефимович (15.11.1897 - 08.04.1975 гг.) (руск.). chausy.by. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2023. Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж 3/4 Командиры дивизий Красной Армии 1941-1945 гг. Том 66 | Ридли . readli.net. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2023. Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ а б в г д е Тимошенко Яков Ефимович :: Память народа . pamyat-naroda.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2023. Праверана 19 лютага 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тимошенко Яков Ефимович // Марийская биографическая энциклопедия / Авт.-сост. В. А. Мочаев. — Йошкар-Ола: Марийский биографический центр, 2007. — С. 359. — 2032 экз. — ISBN 5-87898-357-0.
- Великая Отечественная: Комдивы. Военный биографический словарь. Том V. Командиры стрелковых, горнострелковых дивизий, крымских, полярных, петрозаводских дивизий, дивизий ребольского направления, истребительных дивизий. (Пивоваров ― Яцун) / Д. А. Цапаев, Б. А. Введенский, О. В. Коцур [и др.]; под общей редакцией генерал-полковника В. П. Горемыкина. ― М.: Кучково поле, 2014. ― 1168 с.: ил.
- Колесников А. Ю., Кутюков В. Г. Тимошенко Яков Ефимович // Марийская биографическая энциклопедия / Авт.-сост. В. А. Мочаев. — 2-е изд. — Йошкар-Ола: Марийский биографический центр, 2017. — С. 438. — 606 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-905314-35-3.
- Соловьёв Д. Ю. Командиры дивизий Красной Армии 1941―1945 гг. Военный биографический справочник. Т. 66. ― М., 2020. ― 120 с.
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім павеце
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Ваеннаслужачыя Рускай гвардыі ў Першай сусветнай вайне
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»
- Удзельнікі савецка-японскай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі