Перайсці да зместу

Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 снежня 1985
Месца нараджэння Гродна
Грамадзянства Беларусь
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская, руская
Прэміі Экслібрыс
Узнагароды Дыплом Press Club Belarus

Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі нар. (15 снежня 1985, Гродна) — беларускі пісьменнік, паэт, гісторык, блогер, музыка, мастак, дызайнер і актывіст.

Біяграфічныя звесткі пра Аснарэўскага вельмі скупыя. Па прызнанні аўтара ён «карэнны гродзенец па адной з ліній, а па іншай — зусім, наогул, не адсюль» [1]. Неаднаразова згадваў у Фэйсбуку, што «асноўнымі» яго спецыяльнасцямі з’яўляюцца гісторыя і псіхалогія. Аднак дзе менавіта навучаўся Аснарэўскі невядома. Цікавасць да гісторыі, паводле Аснарэўскага, з’явілася ў яго ў адзінаццаць гадоў. У школьныя гады ён уцякаў з урокаў і шмат часу праводзіў на руінах Ніжняй царквы такім чынам «насычаючыся гісторыяй» [1].

Літаратурную дзейнасць Аснарэўскі назваў «натуральнай» для блогера.

Па ўласным прызнанні пісьменніка ён самастойна набыў навыкі кампазітара [2]. Паводле запісаў аўтара ў Фэйсбуку, Аснарэўскі не жанаты і не мае дзяцей.

Творчасць і жыццё Аснарэўскага, а таксама яго культурныя ініцыятывы, неаднаразова згадваліся на аўтарытэтных беларускіх інтэрнет-рэсурсах [3][4][5][6][7][8][9], беларускім тэлебачанні [10], а таксама ў замежных СМІ [11][12][13]. У некаторых выпадках інтэрнэт-СМІ прама цытавалі публікацыі блогера ў сацсетках, часцяком аддаючы перавагу тэкстам пра беларускую гісторыю [14][15][16][17][18].

Аснарэўскі вядомы сваёй таямнічасцю і схільнасцю да эпатажу. Удзельнічаў у канфліктах з іншымі беларускімі гісторыкамі і літаратарамі [19]. Канфліктавала з Аснарэўскім таксама паэтка Марыя Мартысевіч, якая назвала пісьменніка «містыфікацыяй», пасля чаго ён стаў выкарыстоўваць дадзенае найменне ў якасці мянушкі [20].

У сувязі з эпатажнасцю Аснарэўскага і завуаляванасцю яго асабістага жыцця, некаторыя беларускія журналісты выкарыстоўвалі ў дачыненні да пісьменніка адпаведныя эпітэты, у прыватнасці: «загадкавы містыфікатар», «легенда», «Бэнксі ад краязнаўства» і г.д. [21][22][23]

Культурная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе Аснарэўскі стварыў інтэрнэт-петыцыю за ўсталяванне ў Гродне помніка Стэфану Баторыю. Гэтую ініцыятыву даволi шырока асвятлялі беларускія СМІ, дзякуючы чаму блогер набыў вядомасць у якасці культурнага актывіста [24].

У наступныя гады стварыў яшчэ шэраг петыцый, якія атрымалі ўвагу прэсы. Петыцыя за перанос з вуліц Гродна бюста У. І. Чапаева у музей, прыцягнула ўвагу расійскіх і беларускіх СМІ[25][26]. Пасля спрэчак аб мэтазгоднасці пераносу помніка журналісты папрасілі пракаментаваць сітуацыю расійскае МЗС, якое патлумачыла, што дэмантаж «не з’яўляецца дэсаветызацыяй» [27]. Блогер таксама накіроўваў аднаасобныя звароты ў адміністрацыю Гродна, у прыватнасці прапаноўваў перадаць вернікам будынак капліцы ў сядзібе Панямонь [28].

Дзякуючы заўвагам Аснарэўскага былі выпраўленыя памылкі ў маштабным праекце рэканструкцыі гродзенскага Старога замка[29][30].

Кнігі і артыкулы

[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе Аснарэўскі дэбютаваў у якасці празаіка[31].У тым жа годзе стаў пераможцам прэміі Экслiбрыс. Дэбютная аповесць «Трыкутнік караля» была намінаваная на прэмію Гедройца [32]. На думку В. А. Лідзянковай у «Трыкутніку караля» прасочваюцца «стылістычныя рысы матыву атэмпаральнай утопіі» [33]. У іншай публікацыі даследчыца адзначае, што герой кнігі, які нясе нацыянальную ідэю, трансфармуецца «у беларускую версію Людзей Х» [34]. Паводле манаграфіі А. В. Брадзiхінай, у творы Аснарэўскага створана «альтэрнатыўная ўтапічная рэальнасць гістарычнага Гродна» [35]. На думку самога Аснарэўскага «Трыкутнік караля» гэта твор «па сутнасці блізкі да літаратуры янг-эдалт і нашмат прасцейшы, чым філасофская проза наступных рамана і аповесці, але ўсё ж не пазбаўлены падвойнага дна, атмасфернай пейзажыстыкі і адносна высокай дынамікі апавядання».

У перыяд з 2014 па 2020 год Аснарэўскі напісаў больш за 50 артыкулаў пра беларускую гісторыю, у тым ліку цыклы публікацый для Onliner.by [36] і іншых СМІ. Адна з публiкацый гісторыка была адзначана дыпломам выставы «Беларуская журналістыка — фокус на спецпраекты» [37].

У 2021 годзе прадставіў краязнаўчую кнігу «Гродно — столица, которая осталась». У выданне ўвайшлі мемуары падарожнікаў XVIII стагоддзя, якія наведалі Гродна, апісанне гродзенскіх славутасцяў і аўтарскія ідэі паляпшэння горада [38].

У 2021—2023 гг. прадставіў яшчэ некалькі навукова-папулярных кніг па гісторыі, сярод якіх: «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў»[39] i «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф»[40]. Кніга пра ВКЛ стала аб’ектам публічнай крытыкі Вячаслава Насевіча, які палемезіраваў з Аснарэўскім на яго старонцы ў Фэйсбуку[41].Таксама ў гэты перыяд Аснарэўскі выдаў зборнік апавяданняў «Мерэйна Патэстас» [42], кнігу вершаў «Капернік у Гарце» [43] i аповесць «Пастэга» якую аўтар назваў вяршыняй сваёй прозы.

Аснарэўскі выступаў экспертам па беларускай гісторыі (у асноўным горада Гродна) у публікацыях для агульнанацыянальных СМІ [44] на ягоныя матэрыялы спасылаюцца ў сваіх працах вядомыя беларускія гісторыкі: Мечыслаў Супрон[45], Андрэй Чарнякевіч, Іна Соркіна [46]і інш.

Публікаваўся ў перыядычных выданнях «Дзеяслоў»[47], «Наша гісторыя», «Краязнаўчая газета»[48].

Музыка і іншыя праекты

[правіць | правіць зыходнік]

Перыядычна Аснарэўскі дэманструе ўласныя працы, выкананыя ў рамках графічнага дызайну [49][50]. Па словах пісьменніка ён «яшчэ і крыху музыка і дызайнер»[1]. Аснарэўскі таксама дэманструе ўласныя жывапісныя працы. У ліпені 2022 года пісьменнік прэзентаваў уласны музычны альбом «Песні з Гроднi». Як сцвярджае выканаўца, стыль альбома можна назваць «постмадэрнісцкі рок». Аўтарам тэкстаў, вакалістам, кампазітарам, аранжыроўшчыкам, гукарэжысёрам і дызайнерам вокладкі з’яўляецца сам Аснарэўскі[51].

У верасні таго ж года быў прадстаўлены яшчэ адзін альбом, выдадзены музычным праектам Аснарэўскага mistik ğardeno пад назвай «Аркан XII». Пісьменнік паведаміў, што ў песні «Атрута» неафіцыйна пабіў вакальны рэкорд з кнігі Гінэса Longest-held vocal note in a song (studio recording). Акрамя таго Аснарэўскі дэманстраваў уласныя сачыненні ў жанрах сімфанічнай музыкі, у прыватнасці, у сакавіку 2023 года прадставіў сімфонію фа мінор пад назвай «Танец прывідаў у Старым замку»[2] .

Супрацоўніца выдавецтва Янушкевіч і кніжны блогер Анастасія Карнацкая негатыўна адгукнулася на чарнавы варыянт дэбютнай кнігі Аснарэўскага і паставіла ёй ацэнку 2.5 з 5. Тэкст «Трыкутніка караля» яна назвала «сырым і паспешлівым».

Рэдактар і журналіст Ірына Новік звярнула ўвагу на тое, што яе «зачароўваюць» назвы будынкаў і месцаў у першай кнізе Аснарэўскага, і адзначыла «неверагоднае адчуванне мясцовасці» [52].

На думку беларускага гісторыка Мікалая Волкава Аснарэўскі «добра разумее навуку», здольны «дэканструяваць наратывы» і дзякуючы гэтаму праводзіць «граматную» папулярызацыю гістарычных ведаў [53].

  • «Трыкутнік караля» [аповесць] (2018)
  • «Хлопчыкі і дзяўчынкі» [зборнік апавяданняў] (2019)
  • «Сакавіцкія Зайцы» [паэзія] (2019)
  • «Румлонская башня» [раман] (2021)
  • «Гродно — столица, которая осталась» [краязнаўчая] (2021)
  • «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў» [гістарычная] (2022)
  • «Мерэйна Патэстас» [зборнік апавяданняў] (2022)
  • «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф» [гістарычная] (2022)
  • «Капернік у Гарце» [паэзія] (2023)
  • «Уніз па Нёмане: ад вытокаў ды Гродна» [краязнаўчая, толькі аўдыёверсія] (2023)
  • «Захад Беларусі: гістарычны пазл» [гістарычная] (2023)
  • «Пастэга» [аповесць] (2023)
  • «Мистическая история восточных славян» [гістарычная] (2024)

Музычныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Eugene Asnareuski — «Валошкі» (2021)
  • mistik ğardeno — «Мартовский заяц» (2016)
  • mistik ğardeno — «Песні з Гроднi» (2022)
  • mistik ğardeno — «Аркан XII» (2022)

Для саліруючых інструментаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Eugene Asnareuski — «Animalis» (2018)
  • Eugene Asnareuski — «Фара Вітаўта» (2018)
  • Eugene Asnareuski — «Лістапад у Гародні» (2018)
  • Eugene Asnareuski — «Garten» (2017)
  • Яўген Аснарэўскі — «Сімфонія № 1 фа мінор, „Танец прывідаў у Старым замку“» (2023)
  • Eugene Asnareuski. Symphony № 2 in D minor. The Holocaust in Hrodna (2023)

Зноскі

  1. а б в «https://soundstream.media/clip/zhivaya-legenda-yevgeniy-asnorevskiy-rasskazyvayet-o-sebe-i-o-grodno Soundstream: Живая легенда — Евгений Асноревский рассказывает о себе и о Гродно — слушать аудиоподкаст онлайн»
  2. а б "https://budzma.org/news/tanets-pryvidau.html Архівавана 9 сакавіка 2023. «Танец прывідаў у Старым замку». Гродзенскі гісторык Яўген Аснарэўскі напісаў сімфонію
  3. Навіны, звязаныя з Аснарэўскім, на сайце budzma.org
  4. Навіны, зьвязаныя з Аснарэўскім, на сайце Радыё Свабода.
  5. Астафій Валовіч: адраджэнне славутага продка. planetabelarus.by
  6. Гродзенскі блогер стварыў мапу «Палацы Гароднi». Новы Час
  7. Гродзенскі блогер прапануе ўсталяваць ля Старога замка скульптуры гістарычных асоб.
  8. Гродненский активист предлагает окультурить «сердце» Немана. Хартыя’97
  9. «Великий монарх и настоящий гродненец»: белорусы требуют достойного памятника Витовту. Хартыя’97
  10. Утро хорошего дня. Опрос. Памятник Стефану Баторию. 20.12.2016. Канал Гродна (тэлерадыёкампанія) на YouTube
  11. Grodzieński bloger zbiera podpisy, aby w Grodnie stanął pomnik Stefana Batorego. glosznadniemna.pl
  12. Grodno chce upamiętnić Bonę Sforzę. Niezalezna.pl
  13. Блогер составил карту еврейского наследия белорусского города Гродно. УНІАН
  14. Як мог выглядаць палац Сапегаў (рэканструкцыя). s13.ru
  15. Давыд Гарадзенскі – абаронца праваслаўя ці правадыр язычнікаў? Беларускае Радыё Рацыя
  16. В рейтинг самых красивых городов России попал… Витебск. Вернее, его фотографии. Витебский Курьер
  17. Развагі ў сеціве: “А ці ёсць у беларусаў свой Нотр-Дам?”. budzma.org
  18. Яўген Аснарэўскі — пра тое, ад чаго мог памерці Стэфан Баторый
  19. https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/asnarjeuski-facebook/ Скандальны гродзенскі краязнавец Аснарэўскі ўчыніў разборкі ў Facebook
  20. https://ru.hrodna.life/articles/evgenij-asnorevskij-7-faktov/ Архівавана 14 студзеня 2021. Евгений Асноревский: 7 фактов о таинственном блогере, который знает о Гродно всё
  21. Подкаст "Говорит Гродно" про литературу - новый сезон
  22. Падземны Гродна і тэатральны прывід: адкуль бяруцца гарадскія легенды? - Hrodna.life - навіны Гродна
  23. Подкаст «Утульны горад». Мой родны кут: краязнаўства і яго роля ў горадзе. Фрагмент на 1:25
  24. https://news.tut.by/society/525397.html(недаступная спасылка) Устанавіць помнік Баторыю ў Гродне гарадскія ўлады ў бліжэйшы час не плануюць
  25. https://news.tut.by/society/632040.html Архівавана 12 жніўня 2020. В Гродно бюст Чапаева перенесут с улицы в музей
  26. https://nn.by/?c=ar&i=227966&lang=ru Гродненские власти согласились убрать из центра города бюст Чапаева
  27. https://news.tut.by/society/637278.html Архівавана 19 студзеня 2021. Российское СМИ «Красная весна» пожаловалось в МИД на демонтаж бюста Чапаева в Гродно. Там ответили
  28. Часовню-склад в Понемуни продали на аукционе — новый владелец не исключает её восстановления под костёл — Вечерний Гродно. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2023. Праверана 15 ліпеня 2023.
  29. https://ru.hrodna.life/2020/05/16/sgrafita-pamylki/ Архівавана 9 чэрвеня 2021. Фотофакт: художник полностью спутал подпись на портрете на сграффито над воротами Старого замка в Гродно
  30. http://s13.ru/archives/oldcastle-26 Архівавана 18 ліпеня 2020. Поляки оценили реконструкцию гродненского Старого замка, как «свободную вариацию на тему архитектуры XVI века»
  31. https://ru.hrodna.life/articles/bloger-napisal-detektiv/ Убийца не дворецкий. Гродненский блогер написал детектив про клад последнего короля и приключения местных историков
  32. http://journalby.com/news/algerd-baharevich-otkazalsya-nominirovatsya-na-premiyu-geydroyca-polnyy-spisok-nominatov-1303 Архівавана 28 лістапада 2020. Альгерд Бахаревич отказался номинироваться на премию Гедройца (+ полный список номинантов)
  33. https://elib.gsu.by/handle/123456789/34053 О. А. Лиденкова. Атемпоральная утопия в современной исторической прозе белорусских и британских авторов
  34. Лиденкова О. А. Проблема героя и идеала в современной исторической прозе белорусских и англоязычных авторов. Вестник БрГУ. № 1/2022. ISSN 2218-029X. С-83
  35. Брадзіхіна А. В. Беларуская літаратура як сацыякультурны феномен: мастацкія дамінанты, жанравы генезіс. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2023. С. — 127. ISBN 978-985-577-925-5
  36. Публiкацыi на Onliner: asnoru — LiveJournal
  37. https://hrodna.life/2019/03/01/press-club-belarus-vystava/ Спецпраект Hrodna.life пра палац у Панямуні атрымаў дыплом на выставе ў Мінску
  38. https://ru.hrodna.life/2021/09/23/asnareuski/ Архівавана 24 верасня 2021. «Не толькі даць веды, але і натхніць». У Гродне выйшла кніга пра славутыя будынкі, мастацтва і людзей горада
  39. https://planetabelarus.by/publications/evgeniy-asnorevskiy-ya-rabotayu-besplatno-i-poluchayu-ot-etogo-udovolstvie-/Евгений Архівавана 23 лютага 2022. Асноревский: «Я работаю бесплатно. И получаю от этого удовольствие!»
  40. https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2022/10/10/asnarje-ski-kniga/ «Бязлітасна разграміў» літоўскую і беларускую гістарыяграфіі: гродзенец напісаў кнігу пра ВКЛ і беларускі нацыянальны міф
  41. https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid023RhPP42TKYGmodRngsxVmGryzeAo8KvW3eNmYyUXFMcFQZNK6WMFiSUmxdskUsTSl&id=100010783908995
  42. https://budzma.org/news/yaugen-asnareuski-vypustsiu-knigu.html Загадкавы блогер Яўген Аснарэўскі выпусціў кнігу беларускамоўных апавяданняў
  43. https://budzma.org/news/vyyshla-kniga-ya-gena-.html Архівавана 30 студзеня 2023. Выйшла кніга Яўгена Аснарэўскага «Капернік у Гарце»
  44. Публікацыі Аснарэўскага на сайце planetabelarus.by
  45. Гарадзенскi гадавiк № 6, Кракаў 2019. С.13, прым. 37
  46. А. Чарнякевіч. I. Cоркiна. Станiславова: палац на пагорку. Фрагмент кнігі на сайце выдавецтва Юрсапрынт
  47. Дзеяслоў, 98 — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
  48. Радыё Марыя — Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 52
  49. «Десятку лучших выберут народным голосованием»
  50. evrejskogo-grodno Блогер склаў карту габрэйскага Гродна — Jewish News(недаступная спасылка)
  51. https://budzma.org/news/samy-tayamnichy-krayazna-tsa.html Архівавана 11 верасня 2022. Самы таямнічы краязнаўца Гродна запісаў рок-альбом, прысвечаны гораду
  52. “Трыкутнік караля” - як Януша Паруліса зрабілі галоўным злодзеем і хто яшчэ ў кнізе зрысаваны з рэальных гродзенцаў. Подкаст «Говорит Гродно». Фрагмент з 38:45 да 40:20
  53. Публікацыя ў Facebook ад 3 лютага 2023 года. Каментарый Мікалая Волкава.