6 мая
Выгляд
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 |
6 мая (6 траўня) — сто дваццаць шосты (сто дваццаць сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 523: Хільдэрых , унук Гейзерыха, заняў трон караля вандалаў. Ён пачынае пераслед католікаў.
- 1012: Асвячэнне Бамбергскага кафедральнага сабора (на фота).
- 1527: Рабаванне Рыма войскамі імператара Карла V, якія выйшлі з-пад кантролю.
- 1856: Нарадзіўся аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд.
- 1920: Польскія і ўкраінскія войскі пад камандаваннем Ю. Пілсудскага і С. Пятлюры ўзялі Кіеў.
- 1931: Пачалося радыёвяшчанне з Парыжа для заморскіх уладанняў Францыі ў Азіі, Амерыцы і Афрыцы.
- 1994: Урачыста адкрыты Еўратунэль пад пралівам Ла-Манш.
- 1998: Пачалася Эфіопа-эрытрэйская вайна.
- 2007: Прэзідэнтам Францыі абраны Нікаля Сарказі.
- 2012: У Мінску адбыўся EURO STARS’2012 KARATE CHAMPIONSHIP IN BELARUS.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1405: Скандэрбег, нацыянальны герой Албаніі
- 1501: Марцэл II, Папа Рымскі
- 1758: Андрэ Масена, маршал Францыі
- 1758: Максімільен Рабесп'ер, адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі
- 1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны (пам. 12.10.1847)
- 1802: Станіслаў Горскі, беларускі прыродазнавец, медык, педагог (пам. 3.5.1864)
- 1851: Арыстыд Бруан, французскі паэт, шансанье
- 1856: Зігмунд Фрэйд, аўстрыйскі псіхіятр (пам. 23.9.1939)
- 1890: Францішак Янаўшак, чэшскі мастак-сюррэаліст
- 1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт (пам. 30.8.1929)
- 1905: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык і рэжысёр (пам. 18.2.1979)
- 1906: Андрэ Вейль, французскі матэматык
- 1921: Эрых Фрыд, аўстрыйскі паэт, празаік, перакладчык і публіцыст (пам. 22.11.1988)
- 1933: Юрась Свірка, беларускі паэт (пам. 2010)
- 1978: Тоні Эстангэ, французскі канаіст, алімпійскі чэмпіён
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1475: Дзірк Баўтс, нідэрландскі жывапісец
- 1859: Аляксандр Гумбальт, нямецкі навуковец-энцыклапедыст, фізік, метэаролаг, географ, батанік, заолаг і падарожнік (нар. 14.9.1769)
- 1862: Генры Дэйвід Тора, амерыканскі піьсменнік, публіцыст, філосаф
- 1877: Юхан Людвіг Рунеберг, фінскі паэт (нар. 5.2.1804)
- 1904: Франц фон Ленбах, нямецкі мастак
- 1926: Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт (нар. 19.2.1890)
- 1934: Мікалай Вяршынін, консул БНР у Чэхаславакіі (нар. 1878)
- 1949: Морыс Метэрлінк, бельгійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1911 года (нар. 29.8.1862)
- 1951: Элі Жазеф Картан, французскі матэматык
- 1952: Марыя Мантэсоры, італьянскі педагог
- 1964: Генрых Эмзен, нямецкі мастак
- 1992: Марлен Дзітрых, нямецкая кіназорка (нар. 27.12.1901)