Перайсці да зместу

Цыстыцэркоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыстыцэркоз
Magnetic resonance image in a person with neurocysticercosis showing many cysts within the brain.
Magnetic resonance image in a person with neurocysticercosis showing many cysts within the brain.
МКХ-10 B69.69.
МКБ-10-КМ B69.9, B69, B69.1, B69.8 і B69.0
МКХ-9 123.1123.1
МКБ-9-КМ 123.1[1][2]
DiseasesDB 3341
MedlinePlus 000627
eMedicine emerg/119 med/494med/494 ped/537ped/537
MeSH D003551
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цыстыцэркоз — інфекцыя тканак, якая выклікаецца лічынкай (цыстыцэрк) свінога цэпеня (Taenia solium).[3][4] На працягу некалькіх гадоў сімптомы могуць адсутнічаць ці слаба праяўляцца; у скуры і мышцах могуць узнікаць бязбольныя шчыльныя пухліны памерам прыблізна ад аднаго да двух сантыметраў ці з’яўляцца неўралагічныя сімптомы, калі закрануты мозг.[5][6] Праз некалькі месяцаў ці гадоў пухліны могуць пачаць балець і напухаць, а потым рассмоктвацца. У краінах, якія сталі на шлях развіцця, гэтая хвароба прадстаўляе адну з найбольш частых прычын прыпадкаў.[5]

Крыніцы і дыягностыка

Заражэнне адбываецца з-за спажывання ежы ці вады, што змяшчаюць яйкі свінога цэпеня. Асноўная крыніца — сырая агародніна.[4] Яйкі свінога цэпеня паходзяць з калу асобы, заражанай дарослымі чарвямі (гэтае захворванне вядомае як тэніёз.[5][7] Тэніёз — іншая хвароба, якая выклікаецца спажываннем цыстаў у недастаткова добра прыгатаванай свініне.[4] Людзі, што жывуць з асобай, заражанай цэпенем, маюць большую рызыку захворвання цыстыцэркозам.[7] Дыягностыка можа праводзіцца з дапамогай аспірацыі цысты.[5] Вельмі карыснае для дыягностыкі хваробы мозгу атрыманне здымкаў мозгу з дапамогай камп’ютарнай тамаграфіі (КТ) ці магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ). Прыкметамі хваробы таксама лічацца павышэнне колькасці лейкацытаў (так званы эазінафільны гранулацыт) у спіннамазгавой вадкасці і крыві.[5]

Прафілактыка і лячэнне

Заражэнне эфектыўна папярэджваецца выкананнем патрабаванняў да асабістай гігіены і санітарыі. Яны ўключаюць наступныя меры: якаснае прыгатаванне свініны, належнае абсталяванне туалетаў і паляпшэнне доступу да чыстай вады. Для спынення распаўсюджвання хваробы важнае лячэнне хворых на тэніёз.[4] Можа не патрабавацца лячэнне хваробы, якая не закранае нервовую сістэму.[5] Лячэнне хворых на нейрацыстыцэркоз можа праводзіцца з дапамогай празіквантэлу ці альбендазолу. Яны могуць патрабавацца працяглы час. Могуць таксама спатрэбіцца стэроіды для папярэджання запаленняў падчас лячэння і супрацьэпілептычныя лекі. Часам праводзіцца выдаленне цыстаў хірургічным шляхам.[4]

Эпідэміялогія

Свіны цэпень найбольш часта сустракаецца ў Азіі, Чорнай Афрыцы і Лацінскай Амерыцы.[5] Лічыцца, што ў некаторых рэгіёнах заражанае да 25 % насельніцтва.[5] У развітых краінах хвароба вельмі рэдкая.[8] У 2010 г. яна выклікала да 1 200 смяротных выпадкаў, у параўнанні з 700 выпадкамі ў 1990 г.[9] Цыстыцэркоз таксама закранае свіней і кароў, але сімптомы рэдка праяўляюцца, паколькі жывёлы жывуць недастаткова доўга.[4] У гісторыі зафіксаваныя выпадкі захворванняў людзей.[8] Гэта адна з занядбаных трапічных хвароб.[10]

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Roberts, Larry S.; Janovy, Jr., John (2009). Gerald D. Schmidt & Larry S. Roberts' Foundations of Parasitology (8 ed.). Boston: McGraw-Hill Higher Education. pp. 348-351. ISBN 978-0-07-302827-9.
  4. а б в г д е Taeniasis/Cysticercosis Fact sheet N°376. World Health Organization (1 лютага 2013). Праверана 18 March 2014.
  5. а б в г д е ё ж García HH, Gonzalez AE, Evans CA, Gilman RH (August 2003). "Taenia solium cysticercosis". Lancet. 362 (9383): 547–56. doi:10.1016/S0140-6736(03)14117-7. PMC 3103219. PMID 12932389.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  6. García HH, Evans CA, Nash TE; et al. (October 2002). "Current consensus guidelines for treatment of neurocysticercosis". Clin. Microbiol. Rev. 15 (4): 747–56. doi:10.1128/CMR.15.4.747-756.2002. PMC 126865. PMID 12364377. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 24 мая 2022.
  7. а б CDC - Cysticercosis.
  8. а б Bobes RJ, Fragoso G, Fleury A; et al. (April 2014). "Evolution, molecular epidemiology and perspectives on the research of taeniid parasites with special emphasis on Taenia solium". Infect. Genet. Evol. 23: 150–60. doi:10.1016/j.meegid.2014.02.005. PMID 24560729. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  9. Lozano R, Naghavi M, Foreman K; et al. (December 2012). "Global and regional mortality from 235 causes of death for 20 age groups in 1990 and 2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010". Lancet. 380 (9859): 2095–128. doi:10.1016/S0140-6736(12)61728-0. PMID 23245604. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  10. Neglected Tropical Diseases. cdc.gov (6 чэрвеня 2011). Праверана 28 November 2014.