Перайсці да зместу

Фінозы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фінозы[1] (ад ням.: Finne — плаўнік рыбы) — захворванне жывёл, якое выклікаецца фінамі — лічынкамі стужачных чарвей сямейства тэнііды (Taeniidae)[1].

Заражэнне людзей адбываецца пры ўжыванні мяса, інфікаванага фінамі, з недастатковай тэрмічнай апрацоўкай. Лічынка ўнутры чалавека спее і ператвараецца ў дарослага чарвя.

Жывёлы заражаюцца пры ўжыванні ўзбуджальніка з заражаным кормам або вадой.

Хворая жывёла слабее, у яе зніжаецца апетыт, тэмпература можа падвышацца да 41 °C, пачашчаецца сэрцабіцце, лімфавузлы павялічваюцца, склеры жаўцеюць. Жывёла дрэнна расце і не набірае вагу. Калі хвароба працякае ў цяжкай вострай форме, жывёла гіне праз 8-9 дзён, а пры замаруджванні цячэння хваробы, яна можа набываць хранічны характар без клінічных прыкмет.

Дыягназ ставяць пры імунабіялагічныя даследаванні жывёл, а таксама пры выяўленні фінаў у забітых жывёл.

Лячэнне і прафілактыка

[правіць | правіць зыходнік]

Да прафілактыкі адносіцца забой жывёлы ў спецыяльна адведзеных месцах, пільны агляд мяса, захаванне асабістай гігіены, адмова ад ужывання прадуктаў, прыгатаваных з сырога або недастаткова прасмажанага мяса, і г. д.

Для лячэння рэкамендуюць панакур, гранулят мебендазола 22 %, дранцыт (празіквантэл), 3 % раствор мебендазола, фенасал-бітыянол (1 грам на 10 кг жывой масы).

  1. а б Фінозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 207
  • «Кыргызстан». Улуттук энциклопедия: 7-том / Башкы ред. Ү. А. Асанов. К 97. Б.: «Кыргыз энциклопедиясы» башкы редакциясы, 2015. — 832 б., илл. ISBN 978-9967-14-125-4