BMW 5

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

BWM 5-серыі — серыя аўтамабіляў бізнес-класа ад нямецкага аўтамабільнага канцэрна BMW. Першы аўтамабіль гэтай серыі быў выпушчаны ў 1972 годзе пад завадскім індэксам Е12.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

E12 (1972—1981)[правіць | правіць зыходнік]

BMW 528 (E12)

"Пяцёрка" першага пакалення (E12) у Германіі выпускалася з 1972 да 1982 года, а ў Паўднёвай Афрыцы мадэль збіралі да 1984 года. Рухавікі — аб'ёмам 1,8-3,5 л магутнасцю 90-218 к.с. Выпушчана 699 тысяч машын.

E28 (1981—1987)[правіць | правіць зыходнік]

BMW 520i (E28)

BMW пятай серыі другога пакалення (E28) выпускалася ў 1981-1987 гг. Рухавікі — аб'ёмам 1,8-3,5 л магутнасцю 86-286 к.с. У 1983 годзе першай з усіх мадэляў BMW атрымала дызельны рухавік: шасціцыліндраы, аб'ёмам 2,4 л з турбакампрэсарам Garrett T3 і двума электроннымі блокамі кіравання, магутнасць — 115 к.с.

У лютым 1984 года на аўтасалоне ў Амстэрдаме дэбютавала BMW M5 першага пакалення. Аўтамабіль меў шасціцыліндравы рухавік M88 ад BMW M1 — з двума размеркавальнымі валамі, чатырма клапанамі на цыліндр, упырскам Bosch Motronic і індывідуальнымі дросельнымі засланкамі для кожнага цыліндра. З іншых удасканаленняў — больш кароткія спружыны і амартызатары, узмоцненыя тармазы, у базавую камплектацыю ўваходзіла АБС.

Адначасова з версіяй M5 кліентам была прапанавана мадыфікацыя BMW M535i (185-218 к.с.), якую можна было замовіць як з механічнай каробкай перадач, так і з чатырохступеньчатым «аўтаматам» ZF.

Выпушчана 722 тысячы машын.

E34 (1987—1995)[правіць | правіць зыходнік]

BMW 525i (E34)

Аўтамабілі трэцяга пакалення (E34) выпускаліся ў 19871996 гг. Рухавікі — аб'ёмам 1,8-3,8 л магутнасцю 113-340 к.с. У 1991 годзе мадэльны шэраг дапоўнілі ўніверсал і паўнапрывадная версія.

Усяго выпушчана 1 млн 333 тысячы аўтамабіляў, уключаючы 12254 аўтамабіляў мадыфікацыі M5.

E39 (1995—2003)[правіць | правіць зыходнік]

BMW 523i (E39)

Аўтамабілі трэцяга пакалення (E39) выпускаліся ў 19952004 гг. Рухавікі — аб'ёмам 2,0-4,9 л магутнасцю 136-400 к.с.

Выпушчана 1 млн 488 тысяч аўтамабіляў, уключаючы 20711 версіі M5.

E60 / E61 (2003—2010)[правіць | правіць зыходнік]

BMW 520d (E60)


F10 / F11 / F07 (2010—2017)[правіць | правіць зыходнік]

BMW 535i (F10)


G30 / G31 (2017)[правіць | правіць зыходнік]

BMW 535i (G30)


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пятая серия // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 18 (526). — С. 60-63. (руск.) 
  • Универсал // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 19 (481). — С. 14-20. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]