BMW 700
| Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (2‑месн.) |
| Даўжыня: | 3540 мм |
| Шырыня: | 1480 мм |
| Вышыня: | 1360 мм |
| Колавая база: | 2120 мм |
| Каляіна пярэдняя: | 1270 мм |
| Каляіна задняя: | 1200 мм |
| Маса: | 640 кг |
| Дызайнер: | Джавані Мікелоці |
BMW 700 — мікралітражны заднематорны легкавы аўтамабіль, выпускаўся BMW з жніўня 1959 года па верасень 1965 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Базіраваўся на агрэгатах BMW 600 (ён, у сваю чаргу, прадстаўляў сабой мадыфікацыю аўтамабіля Isetta). У адрозненне ад «шасцісотага», нарэшце, BMW 700 меў нармальны кузаў з двума дзвярыма па баках. Дызайн аўтамабіля быў выкананы Джавані Мікелоці (Giovanni Michelotti). Асноўнай мадэллю быў двухдзверны седан, акрамя таго кузаўное атэлье Karosserie Baur з Штутгарта рабіла кузава для купэ і кабрыялетаў.
Рухавік быў двухцыліндравым, паветранага астуджэння, аб'ёмам 697 см³ і паходзіў ад матацыкла BMW R67. Ён развіваў 32 к. с. і па дадзеных вытворцы разганяў машыну да 125 км/г.
У сакавіку 1962 года седан быў мадэрнізаваны і стаў называцца BMW LS Saloon, колавая база павялічылася на 160 мм, а агульная даўжыня — на 320 мм. У верасні 1964 года аналагічным чынам было мадэрнізавана і купэ, цяпер якое называлі BMW LS Coupé.
«Сямісоты» быў адной з некалькіх мадэляў, якія выратавалі BMW ад банкруцтва на мяжы 50-х і 60-х гадоў[2]. Агульная колькасць выпушчаных экзэмпляраў дасягнула 188 221 штук, што ў пяць разоў больш, чым колькасць выпушчаных асобнікаў яго папярэдніка. Такі поспех прымусіў кіраўніцтва кампаніі адмовіцца ад запланаванага недружалюбнага зліцця з Mercedes-Benz. У 1961 годзе на атрыманыя пры продажы BMW 700 грошы фірма запусціла ў вытворчасць новую мадэль, зноў з дызайнам ад Мікелоці — BMW New Class 1500, з’яўленне якой сімвалізавала канчатак крызісу кампаніі і яе сыход ад вытворчасці танных малалітражак, якія дапамаглі кампаніі застацца на плаву.
«Сямісоты» стаў апошнім кампактным BMW да самага 2004 года, калі з’явіўся BMW першай серыі E87 — адзіны ў сваім класе аўтамабіль з заднім прывадам і падоўжна размешчаным рухавіком.
Гоначная версія 700 RS
[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль 700 RS уяўляла сабой моцна мадыфікаваную гоначную версію. Яна мела спецыяльны лёгкі і аэрадынамічны кузаў, а рухавік быў фарсіраваны да 70 к.с. На такіх машынах паспяхова выступалі гоншчыкі Ганс-Ёахім Штук і Жакі Ікс.
BMW 700 Colani
[правіць | правіць зыходнік]
У 1963 годзе нямецкі дызайнер Луіджы Калані сканструяваў на шасі BMW 700 дарожны спорткар з апорным пластыкавым кузавам-манакокам. Акрамя прасторавай архітэктуры кузава, прататып адрозніваўся абцякальным корпусам з нізкім каэфіцыентам аэрадынамічнага супору (Cx=0,22). BMW 700 Colani важыў 440 кілаграмаў, таму нягледзячы на 700-кубовы матор магутнасцю ў 32 конскія сілы, мог разганяцца да 200 км/г. Быў выраблены адзін асобнік[3].
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]| Мадэль | BMW 700 (ab 1963) | BMW 700 Sport / CS
(1960–1964) |
BMW LS Luxus
(1963–1965) |
|---|---|---|---|
| Рухавік: | Размешчаны ззаду, двухцыліндравы, апазітны, з алюмініевым блокам. | ||
| Працоўны аб'ём: | 697 см³ | ||
| Дыяметр цыліндру × Ход поршня: | 78 × 73 мм | ||
| Макс. магутнасць пры абаротах: | 23,5 кВт (32 к. с.) @ 5000 | 29,4 кВт (40 к. с.) @ 5700 | 23,5 кВт (32 к. с.) @ 5000 |
| Макс. момант пры абаротах: | 50 Н*м @ 3400 | 51 Н*м @ 4500 | 50 Н*м @ 3400 |
| Ступень сціску: | 7,5 : 1 | 9,0 : 1 | 7,5 : 1 |
| Клапаны механізм: | Верхнеклапанны, з адным размеркавальным валам, прывад клапанаў штуркачамі. | ||
| Кузаў: | Нясучы, суцэльнаметалічны. | ||
| Каляіна (пярэдніх/задніх колаў): | 1270/1200 мм | ||
| Колавая база: | 2120 мм | ||
| Шыны: | 5.20–12“ | 5.20–12“/5.50–12 | 5.20–12“/5.50–12“ |
| Габарыты Д × Ш × У: | 3540 × 1480 × 1345 мм | 3540 × 1480 × 1270 мм | 3860 × 1480 × 1360 мм |
| Сухая маса: | 640 кг | 650 кг | 680 кг |
| Макс. хуткасць: | 120 км/г | 135 км/г | 120 км/г |
| Кошт новага: | 4.760,00 DM | 5.850,00 DM | 4.995,00 DM |
Зноскі
- ↑ Oswald, Werner (2001). Deutsche Autos 1945-1990, Band 4 (1. ed.). Stuttgart: Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02131-5.
- ↑ Claus Jacobi (managing editor), Rudolf Augstein (proprietor & former managing editor). BMW: Das rettende Modell. SPIEGEL-ONLINE (13 мая 1959). Праверана 20 мая 2013.
- ↑ Десять прототипов самого неординарного автомобильного дизайнера ХХ века // motor.ru (руск.)
← назад — Аўтамабілі BMW, 1950-я–1980-я — далей → | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Клас | Серыя | 1950-я | 1960-я | 1970-я | 1980-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||
| Мікра | Isetta 250 / 300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Кампакт | 1er | 600 | 700 / LS | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сярэдні | 3er | 1602,2002 | E21 | E30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Вышэйшы сярэдні | 5er | E12 | E28 | E34 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Вышэйшы | 7er | 501/502 | E3 | E23 | E32 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Купэ | 6er | 503 | 3200CS | E9 | E24 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 8er | E31 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Родстар | Z | 507 | Z1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| GT | E26 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||