BMW 02
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. купэ (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) 3‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.) |
BMW 02 серыі — серыя кампактных аўтамабіляў прадстаўніцкага класа вытворчасці нямецкага аўтаканцэрна BMW у перыяд паміж 1966 і 1977 гадах, базаваўся на скарочанай версіі BMW Neue Klasse. Аўтамабілі серыі 02 прыцянулі ўвагу энтузіястаў усяго свету і зацвердзілі BMW як міжнародны брэнд.
Першым аўтамабілем серыі 02 быў 1600-2 (пазней перайменаваны ў 1602) у 1966 годзе. У 1975 годзе серыя 02 была заменена на Е21 3 серыі (за выключэннем мадэлі 1502, выпуск якой працягваўся да 1977 года).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Аўтамабілі 1600-2, якія былі пазначаны як першыя БМВ "02 серыі", былі аўтамабілямі BMW пачатковага ўзроўню, былі меншымі па памерах, менш дарагімі і менш добрабсталяванымі, чым седан класа Neue Klasse , на базе якога яны былі распрацаваны.[1](pp144-161)[2](p69) Дырэктар па дызайну БМВ Вільгельм Гофмайсцер прызначыў на дзвюхдзверны праект калектыў распрацоўшчыкаў на чале з Георгам Бертрамам і Манфрэдам Рэненам.[3](пп18-21) Меншая даўжыня і колавая база на 23 см[4] і меншая вага дзвюхдзвернага седана зрабілі яго больш прыдатным для спартыўных спаборніцтв, чым арыгінальны седан класа New Class[2](p69)[1](п161). Як вынік, дзвюхдзверны седан стаў асновай спартыўнай серыі 02.
На пачатку 1968 года на базе кузава 02 серыі быў пабудаваны кабрыялет цюнінгавага атэл’е Karosserie Baur(англ.) бел..
1502, 1600-2, 1802, 2002[правіць | правіць зыходнік]
1602 Elektro[правіць | правіць зыходнік]
У 1972 годзе да Алімпійскіх гульняў у Мюнхене для членаў аргкамітэта і аператараў былі вырабленыя электрамабілі на базе BMW 1602. У маторным адсеку месціліся 12 свінцова-кіслотных старцерных акумулятарных батарэй Varta ёмістасцю 12,6 кВт·г і вагой 350 кг, якія забяспечвалі максімальную далёкасць ходу каля 60 км, а ў горадзе — усяго 30 км. Заднія колы прыводзіліся электрарухавіком Bosch бесперапыннай магутнасці 12 кВт (пікавая — 32 кВт). За восем секунд электрамабіль разганяўся толькі да 50 км/г, але тэарэтычна мог выдаваць максімальную хуткасць 100 км/г[5].
1600 ti, 2002 ti, 2002 tii[правіць | правіць зыходнік]
2002 turbo[правіць | правіць зыходнік]
З 1973 па 1974 год выпускалася ВМW 2002 turbo (2,0 л, 170 к.с.), якая стала першым еўрапейскім серыйным аўтамабілем з турбанаддзіманнем[6]. Асаблівасць размяшчэння турбакампрэсара (справа, унізе ад матора) пазбавіла мадэль кандыцыянера і праварульных мадыфікацый.
Аўтамабіль выпускаўся на працягу ўсяго 10 месяцаў. За гэты час было зроблена 1672 аўтамабіля[6].
Touring[правіць | правіць зыходнік]
Хэтчбек, які атрымаў назву Touring, на базе кузава 02 серыі быў выпушчаны ў 1971 годзе[2](p76)[1](п161). Было прададзена толькі 25 827 штук Турынгаў і таму выпуск мадэлі быў спынены ў 1974 годзе.
1600 Cabriolet, 1600-2 Baur-Cabriolet, 2002 Baur-Cabriolet[правіць | правіць зыходнік]
Выпуск[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль | штук[7](p171-195) |
---|---|
02 серыя (1966-76) | 861 940 |
2002 турба (1973-74) | 1 672 |
Baur кабрыялет (1967-75) | 4 210 |
Зноскі
- ↑ а б в Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL: Publications International. ISBN 0-517-42464-9. https://archive.org/details/bmwbavariasdrivi00norb.
- ↑ а б в Noakes, Andrew (2005). The Ultimate History of BMW. Bath, UK: Parragon Publishing. ISBN 1-4054-5316-8. https://archive.org/details/ultimatehistoryo0000noak.
- ↑ Taylor, James (2013). The Restorer's Reference BMW 2002 1968-1976. Photography by Peter Robain. Minneapolis, MN US: MBI Publishing. ISBN 978-0-76032-796-8. http://books.google.com.jm/books?id=tahVgN3MpzkC&source=gbs_navlinks_s. Retrieved on 2013-02-22.
- ↑ BMW History: The 02 Series .
- ↑ Как компания BMW будет производить электрокары? На подходе BMW i3, а позже — BMW i8 // autoreview.ru (руск.)
- ↑ а б Демиурги // Авторевю : часопіс. — 2006. — № 15 (362). — С. 27. (руск.)
- ↑ Oswald, Werner (2001) (in German). Deutsche Autos 1945-1990, volume 4. Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02131-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме BMW 02
← назад — Аўтамабілі BMW, 1950-я–1980-я — далей →
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1950-я | 1960-я | 1970-я | 1980-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||
Мікра | Isetta 250 / 300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кампакт | 1er | 600 | 700 / LS | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | 1602,2002 | E21 | E30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | ![]() |
E12 | E28 | E34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 7er | 501/502 | E3 | E23 | E32 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 6er | 503 | 3200CS | ![]() |
E9 | E24 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
8er | E31 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | 507 | Z1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
GT | E26 |