BMW E39

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW E39
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
4‑дзв. універсал (5‑месн.)
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4775 мм
Шырыня: 1800 мм
Вышыня: 1435 мм
1417 мм (540i 95—99)
1415 мм (540i 00—03)
1440 мм (універсал 96—99)
1440 мм (універсал 00—04)
Клірэнс: 120 мм
Колавая база: 2830 мм
Каляіна пярэдняя: 1516 мм
Каляіна задняя: 1530 мм
Маса: 1635 кг (530iA)
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Mercedes E-Klasse, Audi A6, Lexus IS
Сегмент: E-сегмент
Іншае
Грузападымальнасць: 460 кг
Аб'ём бака: 70 л
Дызайнер: Джоджы Нагашыма

BMW E39 — мадыфікацыя кузава BMW «пятай» серыі, які выпускаўся з 1995 па 2004 год уключна. Папярэднікам дадзенага кузава быў BMW E34, а яму на змену прыйшлі BMW Е602003 годзе) і BMW F102010 годзе) у зусім новым стылі BMW. Базавай у сямействе была мадэль 520i. Яе двухлітровы рухавік выдаваў 150 к. с., а пасля рэстайлінгу 170 к. с. (пад індэксам 2.3). Версія M5 была выпушчаная ў 1998 годзе. Яна была аснашчана рухавіком V8 S62, які быў зроблены на базе M62B44. Усе мадыфікацыі, акрамя 535 і M5 былі даступныя ў кузавах седан і ўніверсал. 535 і M5 выпускалася толькі ў кузаве седан.

Гісторыя мадэлі[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль была прадстаўлена грамадскасці ў верасні 1995 года на аўтасалоне ў Франкфурце. Змены ў дызайне ў параўнанні з папярэднім пакаленнем (BMW E34) былі больш значнымі, чым пры папярэдніх зменах пакаленняў. У цэлым кузаў стаў менш вуглаватым, фірмовыя падвойныя фары былі зачыненыя агульным плафонам, акантоўка рашоткі радыятара («ноздры») набыла больш круглявую форму. Цэнтральная кансоль аўтамабіля, як і ў папярэдніх пакаленнях, была крыху павернутая ў бок кіроўцы. За кошт павелічэння колавай базы павялічылася і прастора для задніх пасажыраў.

Падвеска аўтамабіля амаль цалкам зробленая з алюмінія (за выключэннем мадэляў з маторамі V8, дзе выкарыстоўваўся чыгун), што добра паўплывала на кіравальнасць аўтамабіля, паменшыўшы яго вагу. У выніку непадрысораная маса падвескі паменшылася на 36 %. Канструкцыя задняй падвескі з «падрульваючым» дзеяннем задніх колаў, паляпшае кіравальнасць аўтамабіля на дарозе. Для лепшага размеркавання вагі аўтамабіля па восях акумулятар размясцілі ў падполлі багажнага аддзялення.

Вясной 1997 года быў прэзентаваны ўніверсал Touring, які на 90 мм даўжэй седана і на 100 кг цяжэй. Гама рухавікоў цалкам ідэнтычная седану, а спіс стандартнага абсталявання быў дапоўнены дзвюма бакавымі падушкамі бяспекі.

У 1998 годзе пачалася вытворчасць BMW M5. На гэты аўтамабіль усталёўваўся фарсіраваны 5-літровы рухавік V8 S62, канструктыўна падобны з серыйным 4,4-літровым агрэгатам M62B44, абсталяваны сістэмай Double-VANOS і васьмю індывідуальнымі дросельнымм засланкамі. Упершыню на серыйнай мадэлі BMW магутнасць рухавіка дасягнула 400 к. с. Але ў адрозненне ад BMW E34, не быў зроблены M-універсал на базе E39. Адзіны ў свеце афіцыйны BMW M5 E39 touring замовіў кіраўнік BMW M GmbH.

У 1999 годзе мадэль атрымала частку канструктыўных змяненняў, якія закранулі рухавікі і не паўплывалі на дызайн аўтамабіля. Асноўныя змены заключаліся ў тым, што 6-цыліндравыя маторы атрымалі кіраванне абодвума размеркавальнымі валамі сістэмы Double-VANOS, 8-цыліндравыя — сістэму VANOS для ўпускных клапанаў і двухступеньчатыя каталітычныя нейтралізатары адпрацаваных газаў, якія дазволілі задаволіць патрабаванням Euro 4 2005 года.

У тым жа 1999 годзе з’явіўся 184-моцны дызель з непадзеленай камерай згарання, сістэмай упырску Common Rail, з турбанаддзіманнем і прамежкавым астуджэннем паветра на мадэлі BMW 530d. Аўтамабіль здольны развіваць 225 км/г і расходаваць у стандартным загарадным цыкле менш за 6 л/100 км.

У канцы 1999 года на дарогах краін СНД з’явіліся першыя аўтамабілі BMW E39, сабраныя на прадпрыемстве АТ «Аўтатор» у Калінінградскай вобласці.

У пачатку 2000 года з’явілася недарагая BMW 520d з 2-літровым 4-цыліндравым дызелем непасрэднага ўпырску. Больш магутная BMW 525d замяніла папярэдніцу 525tds з перадкамерным 143-моцным дызелем. Новы 2,5-літровы 6-цыліндравы дызель непасрэднага ўпырску з турбанаддзіманнем, які быў абсталяваны сістэмай палівападачы Common Rail і развіваў 163 к. с.

Рэстайлінг[правіць | правіць зыходнік]

BMW E39 пасля рэстайлінгу

У верасні 2000 года BMW E39 зведала рэстайлінг. Усе наступныя аўтамабілі «пятай» серыі ў дадзеным кузаве выпускаліся ў новым выглядзе:

  • Габарытныя (стаяначныя) агні пярэдніх фар атрымалі круглявую форму ў выглядзе «анёльскіх вачэй». Заднія ліхтары маюць празрыстыя паказальнікі паваротаў, а таксама святлодыёдныя габарытныя агні.
  • Дэкаратыўная рашотка радыятара здабыла новы, больш аб'ёмны выгляд.
  • Крыху зменены дызайн бампера, новы стыль пярэдніх процітуманых фар.
  • Новы дызайн руля ў М-стылі. Новая НПБ кіроўцы (дызайн, двухзапальная)

Аднак галоўныя змены схаваныя ўнутры — тут з’явіліся адразу тры новыя рухавікі M54 для мадэляў BMW 520i, 525i і 530i. Усе яны радныя, 6-цыліндравыя, з сістэмай Double-VANOS. Першы рухавік для BMW 520i, створаны на базе старога 2-літровага агрэгата. Павелічэнне ходу поршня з 66 да 72 мм, дазволіла павялічыць працоўны аб'ём з 1991 да 2171 см3 і максімальную магутнасць са 151 да 170 к. с. пры 6250 аб/хв. Другі рухавік — гэта ранейшы 2,5-літровы агрэгат мадэлі BMW 523i, але ў мадэрнізаваным варыянце развівае ўжо не 170, а 192 к. с. (індэкс 523i замянілі на правільны 525i). Трэці рухавік для BMW 530i упершыню ў сярэдзіне 2000 года з’явіўся на мадэлях 3-й серыі — гэта 3-літровы рухавік з вялікай магутнасцю 231 к. с. Да канструктыўных асаблівасцяў мадэлі адносяць гідранапоўненыя сайлентблокі, якія лепш гасяць вібрацыі, але досыць хутка зношваюцца.

Мадэль выпускалася да 2003 года, калі яе змяніла BMW E60. Універсалы выпускаліся да 2004 года.

BMW E39 да рэстайлінгу

Рухавікі[правіць | правіць зыходнік]

Мадель Цыліндры Магутнасць Круцільны момант Гады выпуску Код рухавіка
520i 6 150 к.с. 191 Nm 1996 па 1999 M52B20
520i 6 157 к.с. 190 Nm 1998 па 2000 M52TUB20
520i 6 170 к.с. 210 Nm 2001 па 2003 M54B22
523i 6 170 к.с. 245 Nm 1995 па 1998 M52B25
523i 6 170 к.с. 245 Nm 1998 па 2000 M52TUB25
525i 6 192 к.с. 245 Nm 2001 па 2003 M54B25
528i 6 193 к.с. 280 Nm 1996 па 1998 M52B28
528i 6 193 к.с. 280 Nm 1998 па 2000 M52TUB28
530i 6 231 к.с. 300 Nm 1999 па 2003 M54B30
535i 8 235 к.с. 320 Nm 1996 па 1998 M62B35
535i 8 245 к.с. 345 Nm 1998 па 2003 M62TUB35
540i 8 286 к.с. 420 Nm 1997 па 1998 M62B44
540i 8 286 к.с. 440 Nm 1998 па 2003 M62TUB44
M5 8 400 к.с. 500 Nm 1998 па 2003 S62В50
520d 4 136 к.с. 280 Nm 2000 па 2003 M47D20
525tds 6 143 к.с. 280 Nm 1996 па 1998 M51S
525tds 6 143 к.с. 280 Nm 1998 па 2000 M51TUS
525d 6 163 к.с. 350 Nm 2000 па 2003 M57D25
530d 6 184 к.с. 390 Nm 1997 па 2000 M57D30
530d 6 193 к.с. 410 Nm 2000 па 2003 M57TUD30

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

BMW E39 паказала сябе даволі нядрэнна ў тэсце Euro NCAP: 4 зоркі для бяспекі пасажыра (25 балаў) і 1 зорку для бяспекі пешахода (8 балаў).

Вынікі тэсту Euro NCAP, 1998[1]
Бяспека пасажыраў 25
Бяспека пешаходаў 8
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW 520i

Цана[правіць | правіць зыходнік]

Цана BMW e39 у Германіі[2]
Мадэль Магутнасць, к.с. Цана ў 1995 годзе, DM
520i 150 54 500
523i 170 58 500
528i 193 65 000
525tds 143 57 000
Цана BMW e39 ў Германіі ў 1998 годзе[3]
Мадэль Магутнасць, к.с. Цана sedan, DM Цана Touring, DM
520i 150 57 000 61 200
523i 170 61 000 65 200
528i 193 68 000 73 000
535i 235 82 500 -
540i 286 94 500 99 500
525tds 143 59 600 63 800

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/5-series/15480
  2. НАШЕ ЗНАКОМСТВО - Декабрь 1995 года - архив За рулем. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013. Праверана 19 сакавіка 2013.
  3. Autokatalog 41. jahresausgabe 1997-1998 Vereinigte Motor-Verlage GmbH & Co. KG, Stuttgart