BMW E28

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW E28
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19811987 выпушчана 722 328 штук.
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
1800 см³ l4; 2000—3453 см³ l6
5-ст МКПП, 4-ст АКПП, 3-ст АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4620 мм
Шырыня: 1700 мм
Вышыня: 1415 мм
Колавая база: 2628 мм
Каляіна пярэдняя: 1430 мм
Каляіна задняя: 1460 мм
Маса: 1150—1400 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Audi 100
Сегмент: E-сегмент
Іншае
Аб'ём бака: 70 л

BMW E28 — аўтамабіль, які прыйшоў на змену кузаву E12. E28 меў больш варыянтаў рухавіка, невялікія знешнія адрозненні ў дызайне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Е28 упершыню з’явіўся ў чэрвені 1981 года з чатырма варыянтамі рухавіка.

У 1983 годзе першай з усіх мадэляў BMW атрымала дызельны рухавік: шасціцыліндраы, аб'ёмам 2,4 л з турбакампрэсарам Garrett T3 і двума электроннымі блокамі кіравання, магутнасць — 115 к.с.

У лютым 1984 года на аўтасалоне ў Амстэрдаме дэбютавала BMW M5 першага пакалення. Аўтамабіль меў шасціцыліндравы рухавік M88 ад BMW M1 — з двума размеркавальнымі валамі, чатырма клапанамі на цыліндр, упырскам Bosch Motronic і індывідуальнымі дросельнымі засланкамі для кожнага цыліндра.

Адначасова з версіяй M5 кліентам была прапанавана мадыфікацыя BMW M535i (185-218 к.с.), якую можна было замовіць як з механічнай каробкай перадач, так і з чатырохступеньчатым «аўтаматам» ZF. Выраблена 9483 машыны.

Усяго выпушчана 722 тысячы машын гэтай серыі, з якіх 75 тысяч — з турбадызелем.

Мадэлі[правіць | правіць зыходнік]

BMW E28
Мадэль Гады продажу Рухавік Сістэма сілкавання Вага (кг) Макс. магутнасць (к.с.) Час разгону 0-100 Макс. хуткасць (км / г))
518 82-85 M10 карбюратар Solex 1150 85 14 164
518i 84-87 M10B18 L-Jetronic 1160 91 12,6 175
520i 82-87 M20B20 K/L-Jetronic/Motronic 1260 129 11,4 190
524d 86-87 M21 Дызель 1330 86 18,1 164
524td 82-87 M21 Турба-дызель 1355 115 12,9 181
525e 85-87 M20 eta M1.0-Basic 1300 125 10,7 197
525i 82-87 M30B25 L-Jetronic 1310 150 9,7 202
528i 82-87 M30B28 L-Jetronic 1340 184 8,4 216
535i 85-87 M30B34 M1.0-Adaptive 1370 218 7,2 230
M535i 85-87 M30B34 M1.0-Adaptive 1390 218 7,2 230
M5 85-87 M88/3 ML Jetronic 1400 286 6,2 286
M5 (USA) 85-87 S38B35 ML Jetronic 1400 257 6,5 265

Камплектацыі[правіць | правіць зыходнік]

ABS з пачатку вытворчасці ўсталёўвалася ў якасці опцыі на 524td/525i/528i. З 1985 года ABS — стандарт на мадэлях 535i/M535i/M5 і як опцыя даступная на ўсіх мадэлях. Таксама на мадэлях 535i/M535i/M5 стандартна ўсталёўваўся дыферэнцыял з абмежаваным праслізгваннем з каэфіцыентам 25 % (англ.: LSD — Limited Slip Differential) Часцяком сістэму з такім дыферэнцыялам памылкова называюць антыпрабуксовачнай сістэмай.

На ўсіх мадэлях старэй 518, стандартна прысутнічае гідраўзмацняльнік руля, больш дасканалая сістэма падтрымання зададзенай тэмпературы салона і электрапрывад бакавых люстэркаў.

Большасць мадэляў аснашчалася 5-ступеньчатай ручной каробкай перадач. 3-ступеньчатая ў пачатку выпуску, пазней — 4-ступеньчатая аўтаматычная каробка, як опцыя ставілася амаль на ўсе мадэлі. Прыведзеныя вышэй дадзеныя адпавядаюць ручной каробцы (для аўтаматычнай час разгону да 100 км/г некалькі горш). Пярэднія тормазы на мадэлях 518/518i/520i/524d/524td — дыскавыя, заднія — барабанныя. На старэйшых мадэлях спераду ставіліся вентыляваныя дыскі, ззаду — звычайныя дыскі. Мадэлі 535i і M535i адрозніваюцца падвескай і салонам. На першых — стандартныя E28, на другіх — Motorsport. Мадэль M535i лёгка пазнаць па вельмі прыгожаму знешняму аздабленню ад аддзялення BMW Motorsport — аэрадынамічнаму «абвесу».

У 1981 годзе ў Германіі BMW 525i (150 к. с.) каштавала 29 000 DM. У 1987 годзе ў Германіі цана на BMW 520i (з каталізатарам, 129 к. с.) склала 33 950 DM.

M5[правіць | правіць зыходнік]

Версія M5 была прадстаўлена ў лютым 1985 года ў Амстэрдаме. Машына была пабудавана на шасі мадэлі 535i з мадыфікаваным рухавіком ад M1. Магутнасць рухавіка M88 паднялі з 277 к. с. да 286 к. с. (210 кВт). Машыны для Паўночнай Амерыкі мелі рухавік магутнасцю 256 к. с. (188 кВт).

BMW M5 выпускалася ў чатырох спецыфікацыях: з правым рулём (RHD) UK-spec, SA-spec і левым размяшчэннем руля (LHD) Euro-spec, US-spec. Першыя 27 машын мелі VIN які пачынаецца з WBA, як на звычайных Е28. Усе наступныя ўжо мелі VIN, які пачынаўся з WBS, які мае ўсе машыны, выпушчаныя аддзяленнем Motorsport.

На ўсе машыны ўсталёўвалася пяціступеньчатая механічная КПП Getrag 280/5 і дыферэнцыял на задняй восі з максімальным трэннем 25 %. Хадавая частка была цалкам мадэрнізаваная. Былі ўсталяваныя скарочаныя шрубавыя спружыны зменнай жорстскасці (акрамя US-spec), а таксама спецыяльна распрацаваныя амартызатары фірмы Bilstein. Машына валодала новымі стабілізатарамі папярочнай устойлівасці 25 мм спераду і 18 мм ззаду. Тармазная сістэма таксама была сур'ёзна перапрацаваная. На ўсіх колах былі ўсталяваныя дыскавыя 4-поршневыя механізмы Brembo і сістэма ABS. Першапачаткова на машыны для еўрапейскага рынку ўсталёўвалі колавыя дыскі Metric Sized Wheels памерам 220/55VR390. Машыны для Паўночнай Амерыкі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, а таксама для Еўропы пасля сакавіка 1986 камплектаваліся колавымі дыскамі Cross Spoke Alloy Wheels памерам 225.5VR16 7.5 J, абутымі ў гуму Pirelli P700S.

Выпуск быў наладжаны на заводзе ў Гархінге, а таксама ў ПАР з гатовых машынакамплектаў. Усяго было выпушчана 2241 машына (для Еўропы 588 з левым размяшчэннем руля, 187 з правым; 1370 для Паўночнай Амерыкі і 96 у ПАР).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пятая серия // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 18 (526). — С. 60-63. (руск.)
  • Универсал // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 19 (481). — С. 14-20. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]