BMW E21

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
BMW E21
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19751983
Зборка: Flag of Germany.svg ФРГ
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (4‑месн.)
Радныя чатырохцыліндравыя рухавікі 1600, 1800 і 2000 см³; Радныя шасціцыліндравыя рухавікі 2000, 2300 см³
4-ст МКПП, 5-ст МКПП, 3-ст АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4355 мм
Шырыня: 1610 мм
Вышыня: 1415 мм
Колавая база: 2563 мм
Маса: 1010–1180 кг
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Сегмент: D-сегмент

BMW E21 — аўтамабіль кампаніі BMW. Родапачынальнік трэцяй серыі, закладзеная ў гэтай мадэлі ідэалогія заставалася амаль нязменнай да пачатку 90х гадоў. Машына прыйшла на змену BMW 02-серыі. Выпуск мадэлі быў пачаты 2 мая 1975 года (у ЗША — у 1977 годзе). Завершаны — у 1983 годзе.

У конкурсе Еўрапейскі аўтамабіль года 1976 мадэльнага года заняла 2-е месца[1]. E21 стала першай мадэллю BMW вырабленай больш за мільён асобнікаў[2] — з 1975 па 1983 год выраблена 1 364 039 аўтамабіляў.

Мадэльны шэраг[правіць | правіць зыходнік]

E21 выпускалася ў выглядзе дзвухдзвернага седана. Кузаўным атэлье Baur таксама вырабляўся варыянт у кузаве кабрыялет. З 1977 па 1983 было выраблена 4595 кабрыялетаў[2].

У пачатку аўтамабілі камплектавалі толькі чатырохцыліндравымі рухавікамі: мадэль «316» — 1,6 л, 90 к.с.; «318» — 1,8, 98 к.с.; «320» — 2 л, 109 к.с. (з карбюратарам) і «320i» — 2 л, 125 к.с. (з упырскам паліва). У жніўні 1977 года з’явіліся мадэлі «320/6» і «323i» з шасціцыліндравымі рухавікамі (аб'ёмам 2 і 2,3 л і магутнасцю 122 і 142 к.с. адпаведна). У жніўні 1980 года на мадэль «316» замест рухавіка 1,6 сталі ўсталёўваць новы, павялічанага аб'ёма (1,8 л) пры той жа магутнасці (90 к.с.). Пазней шэраг яшчэ пашырыўся мадэлямі «318i» з упырскам паліва (105 к.с.) і «315» з рухавіком 1,6 л (75 к.с.).

Краіны Еўропы
  • 1981-1983 315 — 1,6 л BMW M10B16, 75 к. с. (55 кВт), 15 850 DM (1981)
  • 1975-1979 316 — 1,6 л BMW M10B16, 90 к. с. (66 кВт), 13 980 DM (1975)
  • 1980-1983 316 — 1,8 л BMW M10B18, 90 к. с. (67 кВт), 16 950 DM (1980)
  • 1975-1980 318 — 1,8 л BMW M10B18, 98 к. с. (72 кВт), 14 850 DM (1975)
  • 1981-1983 318i — 1,8 л BMW M10B18, 105 к. с. (77 кВт), 18 800 DM (1980)
  • 1975-1977 320 — 2,0 л BMW M20B20, 123 к. с. (80 кВт), 15 880 DM (1975)
  • 1977-1983 320i — 2,0 л BMW M20B20, 125 к. с. (92 кВт), 17 980 DM (1975)
  • 1978-1983 323i — 2,3 л BMW M20B23, 143 к. с. (105 кВт), 20 350 DM (1977)
Астатнія краіны свету
  • 1976-1979 320i — 2,0 л BMW M10B20, 110 к. с. (82 кВт)
  • 1980-1983 320i — 1,8 л BMW M10B18, 100 к. с. (75 кВт)

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічныя характарыстыкі
Мадэль 318[3] 320[4] 320i[4] 320/6[4][тэх. 1] 323i[4]
Гады выпуску 1975–1980 1975–1977 1975–1977 1977–1982 1977–1982
Колькасць 118 399 98 899 270 445 137 107
Габарыты, мм
(Д х Ш х В)
4355 х 1610 х 1380
Колавая база, мм 2563
Маса, кг
падрыхтаваная / поўная
1040 / ? 1060 / 1440 1080 / 1460 1150 / 1550 1180 / 1570
Рухавік бензінавы, чатырохцыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем бензінавы, шасціцыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем
Аб'ём, см³ 1754 1977 1990 2315
Сілкаванне карбюратар Solex 32/32 DIDTA упырск Bosch K-Jetronic карбюратар Solex 4A1 упырск Bosch K-Jetronic
Магутнасць
пры аб / хв
72 кВт (98 к.с.)
пры 5800
80 кВт (109 к.с.)
пры 5800
92 кВт (125 к.с.)
пры 5700
90 кВт (122 к.с.)
пры 6000
105 кВт (143 к.с.)
пры 6000
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
145 Н·м пры 4000 аб/хв 157 Н·м пры 3700 аб/хв 172 Н·м пры 4350 аб/хв 160 Н·м пры 4000 аб/хв 190 Н·м пры 4500 аб/хв
Каробка перадач Сінхранізаваная чатырохступеністая
(апцыянальна — трохступеністая аўтаматычная, пяціступеністая механічная)
Сінхранізаваная чатырохступеністая
(апцыянальна — трохступеністая аўтаматычная)
Сінхранізаваная чатырохступеністая
(апцыянальна — трохступеністая аўтаматычная, пяціступеністая механічная)
Прывад задні
Падвеска, пярэдняя незалежная, тыпу McPherson
Падвеска, задняя незалежная, з касымі рычагамі
Рулявое кіраванне рэйкавае
Тормазы,
пярэднія / заднія
дыскавыя / барабанныя
Шыны 165 SR 13 185/70 HR 13
  1. пазначэнне 320/6 неафіцыйна ўжываецца для 320 з шасціцыліндравым рухавіком, каб адрозніваць яго ад мадэлі 320 з чатырохцыліндравым рухавіком

BMW 320i Turbo Group 5[правіць | правіць зыходнік]

BMW 320i Turbo Group 5

З улікам поспехаў і досведу BMW Motorsport GmbH у канструяванні аўтамабіляў Групы 5 і рухавікоў для Формулы 2, было прынятае рашэнне сумясціць гэтыя напрацоўкі ў новай спартовай мадэлі 320i.

Рухавік BMW M12/7

Базуючыся на кузаве E21, падрыхтаваныя аўтамабілі захоўвалі сталёвую аснову серыйнага аўтамабіля, пры гэтым мелі развіты аэрадынамічны пакет са шклопластыку: пашыральнікі колавых арак спераду і ззаду, вечку багажніка аб’яднаную з апорамі задняга крыла, аблегчаныя дзверы і капот[5]. Шырыня аўтамабіля пры гэтым павялічылася да 182,9 см (амаль на 20 см у параўнанні з серыйнай E21). Зніжэнню вагі спрыяла выкарыстанне аргшкла ва ўсіх вокнах, акрамя ламініраванага лабавога шкла.

На аўтамабіль усталёўваўся чатырохцыліндравы гоначны рухавік BMW M12/7 ад Формулы 2. Для паляпшэння размеркавання вагі рухавік быў ссунуты на 120 мм назад і ніжэй на 60 мм.

BMW Art Car №3[правіць | правіць зыходнік]

BMW Art Car 3 (BMW 320i Turbo) распісаны Роем Ліхтэнштэйнам. У музеі BMW, Мюнхен
24 гадзіны Ле-Мана, 1977 год

У 1977 годзе пабачыў свет трэці арт-кар калекцыі BMW(ням.) бел. — BMW 320i Group 5 працы Роя Ліхтэнштэйна. Аўтамабіль быў расфарбаваны ў доўгія рознакаляровыя лініі (падобна таму як у коміксах перадаецца хуткасць) і буйныя кропкі "Ben-Day dots"[6]. Быў прадстаўлены ў парыжскім Цэнтры Пампіду ў якасці арт-аб’екта.

Аўтамабіль стартаваў на гонцы 24 гадзіны Ле-Мана 1977 года з французскім экіпажам Эрве Пулена (фр.: Herve Poulain) і Марселя Мігно (фр.: Marcel Mignot) і фінішаваў дзявятым у агульным заліку і першым у сваім класе.

Зноскі

  1. Previous Winners: Car of the Year — 1976 // caroftheyear.org (англ.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Bayer für wenig Bares Kaufberatung: BMW 320/6 E21 // AutoBild Klassik, autobild.de (ням.) 
  3. Aus Freude am flotten 3er // AutoBild Klassik, autobild.de (ням.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 BMW 3ER E21: Kaufberatung für 320 und 323i // autozeitung.de (ням.) 
  5. The ex-Jorg Obermoser, 1976 BMW Schnitzer 320i Turbo Group 5 Racing touring car // bonhams.com (англ.) 
  6. BMW Art Car: 1977 BMW 320i Group 5 Race Version // bmwartcarcollection.com (англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]