BMW G30

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BMW G30
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2017—цяперашні час
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
4‑дзв. універсал (5‑месн.)
6-хутк. МКПП
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4936 мм
Шырыня: 1868 мм
Вышыня: 1479 мм
Клірэнс: 144 мм
Колавая база: 2975[1]
Каляіна пярэдняя: 1605 мм
Каляіна задняя: 1630 мм
Маса: 1615—1885 кг
Поўная маса: 2200—2385 кг
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
 
Падобныя мадэлі: Mercedes E-Klasse, Audi A6, Lexus GS
Сегмент: E-сегмент
Іншае
Грузападымальнасць: 660—705 кг
Аб'ём бака: 68 л
Дызайнер: Карым Хабіб(англ.) бел.

G30 — гэта сёмае пакаленне BMW «пятай» серыі, якое было прадстаўлена 13 лістапада 2016[1] года і выпускаецца з лютага 2017 года. Гэтае пакаленне прыйшло на змену кузавам F10.

Гісторыя мадэлі[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль пабудаваны на платформе «35up» (CLAR) разам з BMW 7 серыі пакалення G11, таму новая мадэль дадала ў габарытах. Таксама яна падобная знешне на флагман кампаніі BMW. У лютым 2017 года была прадстаўлена версія ў кузаве універсал (унутраны індэкс G31).

На аўтасалоне ў Шанхаі ў красавіку 2017 года BMW выключна для кітайскага рынку прадставіла седан G38 з падоўжанай колавай базай. Ён мае колавую базу на 133 мм даўжэй базавай версіі і вырабляецца кампаніяй BMW Brilliance Automotive Ltd. у Шэньяне.

21 жніўня 2017 года ў Кёльне быў прадстаўлены M5 (F90) на базе BMW G30. Яго публічная прэм’ера адбылася ў верасні 2017 года на міжнародным аўтасалоне ў Франкфурце-на-Майне, ён вырабляецца выключна як седан, пачынаючы з вясны 2018 годзе з цэнамі, пачынаючы з 117 900 еўра. Аўтамабіль камплектуецца V8 бітурбарухавіком 4,4л магутнасцю 600 к.с. і круцільным момантам 750 Нм ў дыяпазоне 1800-5600 аб/хв.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]