BMW E9

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BMW 9
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG (вырабляўся Karmann)
Выпуск: 19681975
Зборка: Flag of Germany.svg ФРГ
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
4-хутк. МКПП
3-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4660 мм
Шырыня: 1670 мм
Вышыня: 1370 мм
Колавая база: 2624 мм
Маса: 1420 кг
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Звязаныя: 2000 C, 2000 CS,
седаны E3
Сегмент: S-сегмент
Іншае

BMW New Six CS (унутранае імя БМВ Е9) — двухдзвернае купэ, якое вырабляла для аўтавытворцы BMW нямецкая кампанія Karmann з 1968 па 1975 гады. Яно было распрацавана на базе BMW Neue Klasse на аснове купэ мадэлі BMW 2000 CS, якое было пашырана, каб усталяваць радны шасціцыліндравы рухавік BMW М30, які выкарыстоўваўся ў седане Е3.

Платформа Е9, асабліва яе гоначная версія 3.0 CSL, мела вялікі поспех у гонках, асабліва ў European Touring Car Championship і Deutsche Rennsport Meisterschaft. Гэта дазволіла вызначыць статус BMW, як спартыўнага аўтамабіля для кіроўцы.

Паходжанне: 2000C і 2000CS[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль BMW 2000CS, на базе якога была распрацавана платформа Е9

Мадэлі BMW 2000 С і 2000 CS былі прадстаўленыя ў 1965 годзе. Базіруючыся на BMW Neue Klasse, 2000 C і CS былі купэ вытворчасці Karmann з новымі версіямі двухлітровых рухавікоў М10[3]. 2000 С меў аднакарбюратарны рухавік, які выдаваў 100 конскіх сіл (75 кВт), і быў даступны з механічнай або аўтаматычнай каробкай перадач, у той час як 2000 CS меў двухкарбюратарны рухавік, яго магутнасць была 120 к. с. (89 кВт) і ён быў даступны толькі з механічнай каробкай перадач[3][4].

2800 CS[правіць | правіць зыходнік]

BMW 2800CS

Першы з купэ Е9, 2800 CS замяніў 2000 C і 2000 CS у 1968 годзе. Колавая база і даўжыня былі павялічаныя, каб размясціць у маторным адсеку новы радны шасціцыліндравы рухавік пад кодавай назвай М30, яго пярэдняя частка была зменена, каб больш паходзіць на седан Е3[1]. Задні мост, аднак, застаўся тым жа, што і ў меншых мадэлях Neue Klasse, заднія тармазы першапачаткова былі барабаннымі[5]. 2800 CS аснашчаўся 2700 см3 версіяй рухавіка, які выкарыстоўваўся ў седанах Е3[1]. Рухавік развіваў 170 к. с. (130 кВт) пры 6000 абаротах у хвіліну[6].

2800 CS быў не толькі лягчэй, чым папярэднік 2000 CS, ён таксама меў меншы франтальны памер, што вяло да далейшага павышэння прадукцыйнасці[7].

3.0 CS/CSi[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль 1974 года BMW і 3.0 CS (ЗША)

У 1971 годзе 2800CS быў заменены на 3.0 CS і 3.0 CSI. Дыяметр цыліндраў рухавіка былі павялічаны, каб давесці рабочы аб'ём да 2986 см3, ён меў кампрэсію 9.0:1, здвоеныя карбюратары і 180 к.с. (130 кВт) пры 6000 абаротах у хвіліну ў мадэлі 3.0 CS або са ступеню сціску 9.5:1, упырскам паліва Bosch D-Jetronic і 200 к.с. (150 кВт) пры 5500 абаротах у хвіліну ў мадэлі 3.0 CSi[1]. Былі прапанаваныя 4 ступеньчатая механічная і аўтаматычная каробка перадач.

Яны прадаваліся ў ЗША Максам Хофманам з 1970 па 1974 гады. Ён быў імпарцёрам і эксклюзіўным дыстрыб’ютарам BMW, пачынаючы з сярэдзіны шасцідзесятых і да продажу яго бізнесу BMW у Паўночнай Амерыцы ў 1975 годзе[8]

Хадавыя якасці былі вельмі канкурэнтаздольнымі з сучаснікамі.

Параўнанне з сапернікамі (1972)
Вытворца & мадэль Конскіх сіл Максімальная хуткасць Паскарэнне 

ад 0 да 60 міль у гадзіну

Расход паліва
BMW 3.0CS 180

(130 кВт)

200 км/г 7.9 сек 7.6 км/л [9]
Citroën SM 170 

(130 кВт)

220 км/г 8.5 сек 8 км/л [10]
Mercedes-Benz 450 SLC 192

(141 кВт)

202 км/г 9.5 сек 6.5 км/л [11]
Jensen Interceptor 254

(187 кВт)

217 км/г 7.5 сек 4.4 км/л [12]
Jaguar XKE Series III V12 254


(187 кВт)

217 км/г 6.8 сек 5.5 км/л [13]
Lincoln Continental Mark IV 215

(158 кВт)

190 км/г 10.8 сек 4.8 км/л [14]
Cadillac Eldorado 238

(175 кВт)

189 км/г 9.7 сек 4 км/л [15]

3.0 CSL[правіць | правіць зыходнік]

BMW 3.0 CSL 1973 года

Была прадстаўлена ў маі 1972 года[16], 3.0 CSL спецыяльна для ўдзелу ў  European Touring Car Championship. Было зроблена 1 265 экзэмпляраў.

2.5 CS[правіць | правіць зыходнік]

Апошняя версія Е9 была 2.5 CS, яе прэзентацыя абдылася ў 1974 годзе. Гэта быў адказ на нафтавы крызіс 1973 года, дзеля таго, каб пакупнік мог выбраць меншы, больш эканамічны рухавік[17]. Рухавік ад седана 2500, меў рабочы аб'ём 2494 см3 і выдаваў 150 к. с. (110 кВт) пры 6000 абаротах у хвіліну[6]. Да заканчэння вытворчасці серыі Е9 у 1975 годзе было зроблена толькі 874 машын, ніводная не была вывезены ў ЗША[17].

Колькасць выпушчаных аўтамабіляў[правіць | правіць зыходнік]

Выпуск BMW E9 па мадэлях і гадах[18]
Мадэль/Год 1968 1969 1970 1971 1972 1973 1974 1975 Усяго
2800 CS 138 2534 3335 276 6283
2800 CSA 787 1089 73 1949
3.0 CS 1974 1172 779 267 263 4455
3.0 CSA 520 1215 1169 355 408 3667
3.0 CSi 1061 2999 2741 579 555 7935
3.0 CSiA 2 2
3.0 CSi RHD 66 128 13 207
3.0 CSiA RHD 69 139 7 215
3.0 CSL 169 252 287 40 17 765
3.0 CSL RHD 349 151 500
2.5 CS 272 328 600
2.5 CSA 101 143 244
2800 CS USA 43 415 183 641
2800 CSA USA 36 403 87 526
3.0 CS USA 132 411 450 375 1368
3.0 CSA USA 60 377 314 438 1189
Усяго выраблена Е9 138 3400 5242 4535 6777 6026 2694 1734 30546

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]