BMW E12
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 1972—1981 |
l6, 2000—3453 см³
Аб'ём бака: | 70 л |
Дызайнер: | Марчэла Гандзіні |
BMW E12 — сямейства седанаў бізнес-класа кампаніі BMW, першае пакаленне BMW пятай серыі. У Германіі выпускалася з 1972 да 1981 года, а ў Паўднёвай Афрыцы мадэль збіралі да 1984 года. Выпушчана 699 тысяч машын.
Да пачатку 1970-х гадоў эра выходзячай з моды серыі BMW Neue Klasse рухалася да свайго заходу, і канцэрну трэба было нешта новае, здольнае скласці канкурэнцыю толькі што уведзеным Mercedes-Benz W114.
Да моманту выпуску серыі ў вытворчасць прадукцыя Mercedes-Benz ужо паспела атрымаць вялікае распаўсюджванне, аднак удала падабраны інтэр’ер і зручнасць BMW Е12 зрабілі яе адной з самых папулярных і прывабных мадэляў у сваім класе. Асаблівасцю BMW E12 стала тое, што менавіта пачынаючы з гэтай серыі на машынах BMW рычагі паваротаў пачалі размяшчацца злева ад руля. Магутнасць «топавага» рухавіка складала 218 конскіх сіл, з ім аўтамабіль развіваў максімальную хуткасць 230 км/г.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З'яўленню машыны папярэднічаў канцэпт BMW 2200ti Garmisch распрацаваны Марчэла Гандзіні ў студыі Bertone ў 1970 годзе. Стварэннем серыйнага аўтамабіля таксама займаўся Гандзіні, але ўжо сумесна з дызайнерамі BMW[1]. Дэбют адбыўся на Франкфурцкім аўтасалоне 1972 года.
У ліпені 1976 года E12 мадэрнізавалі. Змянілася больш за 40 дэталяў у канструкцыі і афармленні[1]. Фірмовыя «ноздры» ссунулі вышэй, з-за чаго капот набыў характэрную падоўжную падштампоўку, заднія ліхтары павялічыліся ў памерах, а таксама з'явілася новае рулявое кола. У 1977 годзе вонкавае люстэрка было перанесена ў кут вакна пярэдніх дзвярэй.
Вытворчасць мадэлі была спынена ў 1981 годзе. Было выраблена 699 094 машыны.
Мадэльны шэраг
[правіць | правіць зыходнік]Першымі ў 1972 годзе ў мадэльным шэрагу паўсталі 520 і 520i (магутнасць 115 і 130 к.с.). У наступным годзе на рынак выйшла мадыфікацыя 525 з шасціцыліндравым рухавіком. Улетку 1974 года новай базавай мадэллю стаў 518 (90 к.с.). Восенню 1974 года для рынку ЗША прадставілі трохлітровы варыянт 530i. У 1975 годзе з'явілася 528 (165 к.с.).
У 1977 з'явілася 520 з шасціцыліндравым рухавіком з двухкамерным карбюратарам з гарызантальным струменем і магутнасцю 122 к.с., новай топ-мадэллю стала 528i (176 к.с., у 1978 годзе магутнасць паднялі да 184 к.с.).
Мадэль | Рухавік | Характарыстыкі | Гады выпуску | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
к.с. | пры аб/хв | Н·м | пры аб/хв | ||||
518 | 1766 см³, I4 | 90 к.с. | 5500 | 142 Н·м | 3500 | 1974−1981 | |
520 | 1990 см³, I4 | 115 к.с. | 5800 | 162 Н·м | 3700 | 1972−1977 | |
520i | 1990 см³, I4 | 130 к.с. | 5800 | 177 Н·м | 4500 | 1972−1975 | |
125 к.с. | 5700 | 171 Н·м | 4350 | 1975−1977 | |||
520/6 | 1990 см³, I6 | 122 к.с. | 6000 | 160 Н·м | 4000 | 1977−1981 | |
525 | 2494 см³, I6 | 145 к.с. | 6000 | 208 Н·м | 4000 | 1973−1976 | |
150 к.с. | 5800 | 208 Н·м | 4000 | 1976−1981 | |||
528 | 2788 см³, I6 | 165 к.с. | 5800 | 253 Н·м | 4000 | 1975−1976 | |
170 к.с. | 5800 | 253 Н·м | 4000 | 1976−1978 | |||
528i | 2788 см³, I6 | 176 к.с. | 5800 | 235 Н·м | 4300 | 1977−1978 | |
184 к.с. | 5800 | 235 Н·м | 4200 | 1978−1981 | |||
528i (NA) | 2788 см³, I6 | 169 к.с. | 5500 | 230 Н·м | 4500 | 1979−1981 | |
530 (ZA) | 2985 см³, I6 | 177 к.с. | 5800 | 250 Н·м | 3500 | толькі ў Паўднёвай Афрыцы 197?−198? | |
530i | 2985 см³, I6 | 176 к.с. | 5500 | 251 Н·м | 4500 | Толькі ў Паўночнай Амерыцы 1975−1978 | |
530 MLE | |||||||
533i | |||||||
535i | 3453 см³, I6 | 218 к.с. | 5200 | 310 Н·м | 4000 | 1979−1981 |
530 MLE
[правіць | правіць зыходнік]530 MLE — мадэль для рынку Паўднёвай Афрыкі, выпушчаная абмежаванай партыяй для амалагацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі мясцовай гоначнай серыі[2].
Ад звычайных «пяцёрак» MLE-версія адрознівалася пярэднім і заднім спойлерамі са шкловалакна, некаторымі панэлямі кузава з алюмінію, больш тонкім шклом, масіўнымі стабілізатарамі і жорсткімі спружынамі. У салоне машын былі ўсталяваныя спартыўныя крэслы, трохспіцавы руль і перфарыраваныя педалі.
Аўтамабілі абсталёўваліся мадыфікаванай трохлітровай раднай «шасцёркай», магутнасць якой складала 200 конскіх сіл, круцільны момант — 277 Нм. Каробка перадач — пяціступеньчатая, механічная. Ад 0 да 100 км/г 530 MLE разганяўся за 9,3 секунды, а максімальная хуткасць машыны складала 208 км/г.
У 1976 годзе з канвеера сышлі 110 аўтамабіляў Type 1, а ў наступным годзе сабралі 117 адзінак 530 MLE версіі Type 2.
M535i
[правіць | правіць зыходнік]Увесну 1980 года BMW уключыла ў мадэльны шэраг «зараджаную» версію. Машына атрымала афіцыйны індэкс M535i. Рухавік аб'ёмам 3,5 л, магутнасць — 218 к.с., максімальная хуткасць — 222 км/г, разгон да 100 км/г — за 8 с. Выпушчана 1410 машын.
Зноскі
- ↑ а б История: Марчелло Гандини, 70-е (часть 3) Архівавана 9 жніўня 2018. // cardesign.ru (руск.)
- ↑ В Южной Африке восстановят первую неофициальную M-модель BMW // motor.ru (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Универсал // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 19 (481). — С. 14-20. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме BMW E12
- Семь "пятерок": во что превратилась BMW пятой серии за полвека (руск.). abw.by (7 мая 2022). Праверана 8 мая 2022.
← назад — Аўтамабілі BMW, 1950-я–1980-я — далей →
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1950-я | 1960-я | 1970-я | 1980-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||
Мікра | Isetta 250 / 300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кампакт | 1er | 600 | 700 / LS | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | 1602,2002 | E21 | E30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | 1500,1800,2000 | E12 | E28 | E34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 7er | 501/502 | E3 | E23 | E32 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 6er | 503 | 3200CS | 2000CS | E9 | E24 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
8er | E31 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | 507 | Z1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
GT | E26 |