Helicoverpa armigera

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Helicoverpa armigera
Helicoverpa armigera dorsal.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helicoverpa armigera (Hübner, 1805)

Сінонімы
  • Chloridea armigera Hübner
  • Chloridea obsoleta Duncan & Westwood, 1841
  • Helicoverpa commoni Hardwick, 1965
  • Helicoverpa obsoleta Auctorum
  • Heliothis armigera Hübner, 1805
  • Heliothis conferta Walker, 1857
  • Heliothis fusca Cockerell, 1889
  • Heliothis pulverosa Walker, 1857
  • Heliothis rama Bhattacherjee & Gupta, 1972
  • Heliothis uniformis Wallengren, 1860
  • Noctua armigera Hübner, [1805]
  • Noctua barbara Fabricius, 1794[1]
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   29058
EOL   2869488

Helicoverpa armigera — матылёк сямейства совак, чые вусені сілкуюцца на многіх раслінах, у тым ліку на культурных. Небяспечны шкоднік сельскагаспадарчых культур.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Noctuidae - Helicoverpa armigera.JPG
Ніжні бок крылаў

Пераважна трапічная і субтрапічная вобласці, а таксама Сярэдняя і Паўднёвая Еўропа, умераныя вобласці Азіі, Афрыка, Аўстралія, Акіянія. Высокая колькасць адзначалася ў Албаніі, Алжыры, Балгарыі, Егіпце, Іспаніі, Партугаліі, Германіі, Грэцыі, Ізраілі, Іране, Украіне, Малдове, Перадкаўказзі, Закаўказзі, Казахстане, Сярэдняй Азіі, паўднёвай Расіі. У Расіі арэал ахоплівае лесастэпавую і стэпавую зоны, дасягаючы паўднёвай мяжы тайгі. Мігрант, здольны дасягаць Скандынавіі і іншых паўночных тэрыторый.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Поліцыклічны від. На Паўночным Каўказе развіваецца 2-3 пакалення, у Азербайджане і Сярэдняй Азіі — 3-4 пакалення, на поўдні Таджыкістана — 5 пакаленняў. Сума эфектыўных тэмператур для развіцця 1 пакалення 550° пры парозе 11 °C. Вылет матылькоў пачынаецца пры сярэднясутачнай тэмпературы +18-20°C: у Сярэдняй Азіі — у сярэдзіне красавіка, у Азербайджане — у сярэдзіне мая, на Украіне — у сярэдзіне чэрвеня. Вылет матылькоў доўжыцца больш за месяц. Лёт матылькоў розных пакаленняў звычайна перакрываецца і працягваецца да кастрычніка-лістапада. Для адкладкі яек матылі маюць патрэбу ў харчаванні нектарам. Яны актыўныя ў прыцемку і ўначы. Развіццё соўкі залежыць ад тэмпературы і ападкаў, асабліва ў зімова-вясновы перыяд. Колькасць залежыць ад актыўнасці энтамафагаў (драпежнікі і паразіты) і энтамапатагенаў. Вусені 1-2 узростаў харчуюцца лісцем, 3-6-генератыўнымі органамі. Шырокі паліфаг. У Расіі і сумежных краінах вусені засяляюць больш за 120 відаў раслін; з пустазелля аддаюць перавагу паслёну, дурнап'яну, Hyoscyamus, лябедніку, абутылону і аксамітніку. Працягласць жыцця імага ў залежнасці ад тэмпературы 20-40 дзён. Пладавітасць 500—1000 яек (максімальна да 3000). Яйкі адкладаюцца па 1, радзей па 2-3 на лісце і генератыўныя органы раслін: кветкі, прыкветкі, бутоны (бавоўнік, нут, таматы), на ніткі пачаткаў, мяцёлкі і апушаныя часткі сцябла (кукуруза). Працягласць развіцця яек летам 2-4 сутак, а вясной і восенню 4-12 сутак. Вусені развіваюцца на працягу 13-22 дзён. Кукалкі развіваюцца ў глебе на глыбіні 4-10 см, а таксама ў каробачках бавоўніка або на катахах кукурузы, на працягу 10-15 дзён. Зімуюць кукалкі ў глебе (у «люльках»).

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшую шкоду наносіць бавоўніку, таматам, кукурузе, нуту, люцэрне, тытуню. Можа пашкоджваць сою, гарох, гарбуз, кабачкі, клешчавіну, кенаф, джут. Эканамічны парог шкоднаснасці ў Сярэдняй Азіі на тонкавалакністым бавоўніку складае 3-5 вус./100 расл., а на сярэдневалакністым — 8-12 гус./100 расл. На моцна пашкоджаных участках ўраджай бавоўны-сырца зніжаецца на 30 % і больш. Ахоўныя мерапрыемствы: вырошчванне ўстойлівых сартоў, знішчэнне пустазелля, выдаленне з поля раслінных рэшткаў пасля ўборкі ўраджаю, глыбокае зяблевае ўзворванне, міжрадковыя апрацоўкі, зімовыя палівы для знішчэння кукалак, апрацоўка інсектыцыдамі раслін у перыяд развіцця вусеняў, выпускі паразітаў Trichogramma spp., Bracon hebetor, а таксама выкарыстанне біяпрэпаратаў ляпідацыд, вірын-ХС, дэндрабацылін і бітаксібацылін.

Зноскі

  1. Pest Risk Analysis. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012.  (PDF) (англ.)   (Праверана 14 верасня 2011)