Іван Пташнікаў
Іван Пташнікаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1932[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 2016[2][3] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Жанр | апавяданне, аповесць, раман |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | верш «На полі родным» (1952) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Іва́н Мікала́евіч Пта́шнікаў (7 кастрычніка 1932, в. Задроздзе, Плешчаніцкі раён, цяпер у Лагойскім раёне — 28 ліпеня 2016[4]) — беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф»
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да вайны скончыў 3-ы класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны — Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1957). Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СП БССР (з 1959).
У 2005 годзе І. Пташнікаў перажыў інсульт, пасля гэтага не мог сам хадзіць і з дому яго выводзілі толькі ў шпіталь. Меў творчыя задумы, даваў інтэрв’ю, але, з уласных словаў, не меў сіл пісаць. Памёр 28 ліпеня 2016 года ў сваёй кватэры ў Мінску[5]. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[6].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у 1952 годзе вершам «На родным полі». Першая кніга «Зерне падае не на камень» (1959). Аўтар раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1970), «Алімпіяда» (1984), аповесцей «Лонва» (1965), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1975), шматлікіх апавяданняў.
Творчая прыхільнасць І. Пташнікава — вясковая тэматыка, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка») і ў аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў чалавечых лёсах. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва («Тартак»), барацьба партызанаў і беларусаў супраць акупантаў («Найдорф»), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.[7]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1957 — апавяданне «Чачык»
- 1959 — апавяданне «Не па дарозе»
- 1959 — зборнік апавяданняў «Зерне падае не на камень»[8]
- 1960 — раман «Чакай у далёкіх Грынях»[9]
- 1964 — аповесць «Лонва»[10]
- 1966 — зборнік апавяданняў «Сцяпан Жыхар з Сцешыц» («Алёшка», «Алені», «Уцякачка», «Агні» і інш.)
- 1967 — аповесць «Тартак»
- 1970 — раман «Мсціжы»
- 1975 — аповесць «Найдорф»
- 1983 — апавяданне «Эфка»
- 1984 — раман «Алімпіяда» («Воблакі шасцідзясятых»)
- 1987 — апавяданне «Львы»
- 1988 — апавяданне «Арчыбал»
- 1996 — эскіз «Ірга каласістая»
- 1997 — апавяданне «Францужанкі»
- 1998 — апавяданне «Тры пуды жыта»
- 1999 — апавяданне «Пагоня»
- 2001 — «Ненапісаная аповесць»
- 2004 — апавяданне «Аскепак зоркі»
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Тартак / Пташнікаў І. — Мн.:, Мастацкая літаратура, 2000.
- У зб.: Сена на асфальце. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2016. — («Бібліятэка выбраных твораў»).
Зноскі
- ↑ Пташников Иван Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://nn.by/?c=ar&i=174470
- ↑ Наша Ніва — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 29 ліпеня 2016.
- ↑ Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў — nashaniva.by, 29.07.2016, 10:14
- ↑ Памёр пісьменьнік Іван Пташнікаў — svaboda.org, 29.7.2016
- ↑ Каго страціла Беларусь у 2016 годзе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2017. Праверана 12 мая 2017.
- ↑ Пташнікаў І. Тартак…
- ↑ Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
- ↑ Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
- ↑ Пташников И. Н. Лонва : Повесть и рассказы : [Авториз. пер. с белорус. / Ил.: Е. Кулик]. — Мн.: Беларусь, 1967. — 368 с. — 70 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пта́шнікаў Іван Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 606—607. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 109. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Андраюк С. Чалавек на зямлі: Нарыс творчасці І. Пташнікава. — Мн., 1987.
- Пташнікаў Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Пташнікаў Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 28 ліпеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР