Перайсці да зместу

Ігар Уладзіміравіч Дзянісаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Дзянісаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Уладзіміравіч Дзянісаў
Нарадзіўся 17 мая 1984(1984-05-17)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Расія Турбабудаўнік (Санкт-Пецярбург)
Расія Змена (Санкт-Пецярбург)
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2013 Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург) 254 (23)
2013 Расія Анжы (Махачкала) 3 (0)
2013—2017 Расія Дынама (Масква) 62 (1)
2016—2017   Расія Лакаматыў (Масква) 23 (1)
2017—2019 Расія Лакаматыў (Масква) 44 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2006 Расія Расія (да 21) 16 (5)
2008—2016 Расія Расія 54 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды

Заслужаны майстар спорту Расіі

  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 мая 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігар Уладзіміравіч Дзянісаў (руск.: И́горь Влади́мирович Дени́сов, нар. 17 мая 1984, Ленінград, СССР) — былы расійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2008—2016). Заслужаны майстар спорту Расіі (2008). Чатырохразовы чэмпіён Расіі, двухразовы ўладальнік Кубка Расіі, Кубка УЕФА і Суперкубка УЕФА.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Ігар з’яўляецца выхаванцам пецярбургскага футбола. За пецярбургскі «Зеніт» выступаў з 2001 года. Дэбютаваў у асноўным складзе клуба ў 2002 годзе ў матчы супраць ЦСКА. Ужо з наступнага года ён атрымаў сталую прапіску ў аснове, толькі час ад часу прымаючы ўдзел у некаторых гульнях дубля. Пад кіраўніцтвам Дзіка Адваката Ігар заваяваў разам з камандай тытулы чэмпіёна Расіі, уладальніка Суперкубка Расіі, Кубка і Суперкубка УЕФА.

Паводле вынікаў сезона 2011/2012 быў прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі РФС.

У чэрвені 2013 года перайшоў у махачкалінскі «Анжы», аднак ужо ў жніўні пакінуў каманду і разам з аднаклубнікамі Юрыем Жырковым і Аляксандрам Какорыным папоўніў склад маскоўскага «Дынама». Быў асноўным іграком сталінага клуба, але часта выбываў з-за траўм.

У жніўні 2016 года на правах арэнды перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў» пасля таго, як «Дынама» страціла месца ў Прэм’ер-лізе. У лютым 2017 года падпісаў паўнавартасны кантракт з чыгуначнікамі, які ўступіў у сілу летам. Неўзабаве Ігар стаўз таксама капітанам каманды. У сезоне 2017/18 разам з «Лакаматывам» стаў чэмпіёнам Расіі.

У маі 2019 года пакінуў «Лакаматыў»[3] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

11 кастрычніка 2008 года Ігар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расіі ва ўзросце 24 гады ў матчы адборачнага цыкла чэмпіянату свету 2010 года супраць каманды Германіі, выйшаўшы ў стартавым складзе і адыграўшы ўсе 90 хвілін.

«Зеніт»

«Лакаматыў»

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Ігар жанаты на Алене Дзянісавай. Мае чытырох дзяцей. Любіць сабак, шахматы і тэніс.

Зноскі

  1. Igor Denisov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Igor Denisov // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. «Локомотив» объявил об уходе Денисова. by.tribuna.com.
  4. Игорь Денисов завершил карьеру. by.tribuna.com.