Перайсці да зместу

Ігар Уладзіміравіч Луцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Уладзіміравіч Луцкі
Кіраўнік «Сталічнага тэлебачання»
2017 — 3 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Сцяг Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Сцяг
4 чэрвеня 2020 — 5 красавіка 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Алесь Карлюкевіч
Пераемнік Уладзімір Пярцоў
Кіраўнік «Агульнанацыянальнага тэлебачання»
з 13 чэрвеня 2024
Папярэднік Марат Маркаў

Нараджэнне 1972[1]
Адукацыя
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Ігар Луцкі (нар. 1972, Столін) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2020—2021), намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021–2024), кіраўнік АНТ з 2024. Фігурант Чорнага спісу ЕС, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт радыёфізікі[2]) у 1994 годзе і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце ў 2000 годзе.

У 1995—2000 гадах працаваў спецыялістам першай катэгорыі, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела праектавання і адміністрацыі баз даных Міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, у 2000—2002 гадах — саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2002—2004 гадах працаваў загадчыкам аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі галоўнага ўпраўлення дакументацыйнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій апарату Савета Федэрацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У 2004—2006 гадах — намеснік генеральнага дырэктара БелТА, у 2006—2008 гадах — дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Новага радыё» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у 2008—2014 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара БелТА.

У 2014—2018 гадах — першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у 2018—2020 гадах узначальваў тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне».

З 4 чэрвеня 2020 года па 5 красавіка 2021 года[3] быў Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

5 красавіка 2021 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2022 года Луцкі распавёў пра свой асабісты ўклад у закрыццё інтэрнэт-партала TUT.BY і ўхваліў прызнанне партала экстрэмісцкай арганізацыяй[4].

Луцкі з’яўляецца членам Савета Рэспублікі 8-га склікання, па гэтай прычыне ён пакінуў пасаду намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі ў красавіку 2024 года[5]. 13 чэрвеня 2024 года прызначаны кіраўніком тэлеканала АНТ[6].

Міжнародныя санкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

17 снежня 2020 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[7]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8]. 18 лютага 2021 года Вялікабрытанія[9], 22 сакавіка Швейцарыя[10], 21 чэрвеня Канада[11] увялі санкцыі адносна Луцкага.

Зноскі

  1. а б в г https://president.gov.by/be/president/administration/rukovodstvo
  2. Новый министр информации — уроженец Столинщины (руск.)(недаступная спасылка). Media-Polesye. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 25 жніўня 2020.
  3. Луцкі назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
  4. «Хлусня, падтасоўка фактаў, фэйкі»: Луцкі пахваліўся асабістым удзелам у пагроме Tut.by. Наша Ніва (17 чэрвеня 2022).
  5. Міністр інфармацыі пайшоў на павышэнне. Цяпер Пярцоў — намеснік кіраўніка Адміністрацыі. Наша Ніва (8 красавіка 2024).
  6. Марата Маркава прызначылі міністрам інфармацыі. Наша Ніва (13 чэрвеня 2024).
  7. Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  9. США и Великобритания ввели новые санкции против белорусских чиновников, судей и сотрудников силовых органов (руск.). Meduza (19 лютага 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  10. Searching for subjects of sanctions
  11. Backgrounder – sanctions related to Belarus (англ.). Урад Канады (21 чэрвеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  12. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 студзеня 2012 г. № 20 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»