Перайсці да зместу

Ілукстэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілукстэ
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1917
Плошча
  • 8,69 км² (1 студзеня 2024)[1]
  • 8,53 км² (1 студзеня 2024)[1]
Вышыня цэнтра
100 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 082 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Паштовыя індэксы
LV-5447
Афіцыйны сайт
Ілукстэ на карце Латвіі
Ілукстэ (Латвія)
Ілукстэ
Ілукстэ (Латвія)
Ілукстэ

Ілукстэ (лат.: Ilūkste), традыцыйная беларускай назва Ілукштагорад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ілуксцкага краю. Плошча 9 км². Насельніцтва 2809 чал. (2012). Размешчаны на р. Ілукшта.

Ілукшта вядома з 1550 года, горад у Курляндскім і Земгальскім герцагстве[3].

Паезуіцкі касцёл у пачатку XX стагоддзя

Уласнасць графаў Зібергаў. У канцы XVI стагоддзя існаваў лютэранскі збор, пасля перароблены на касцёл. Значную частку насельніцтва горада складалі католікі і ўніяты[3].

Зібергі фундавалі езуіцкую рэзідэнцыю (1681, 1690, 1702), якая адчынілася ў 1690. У канцы XVII — першай палове XVIII ст. пабудаваны комплекс езуіцкіх будынкаў з драўляным касцёлам (асвячоны ў 1690), у 1748 годзе ён згарэў. У 1754—1758 і 1761—1769 пабудаваны мураваны касцёл (архітэктар Т. Жаброўскі). З 1691 дзейнічала езуіцкая школа, у 1761—73 — калегіум; існавалі канвікт, тэатр з уласнай залай, музычная бурса, бібліятэка[3].

Пасля забароны ордэна езуітаў іх касцёл і калегіум у 1787 перайшлі да ордэна місіянераў. У сярэдзіне XVIII ст. ваявода інфлянцкі Юзафат Зіберг пачаў будаваць мураваны замак (будоўля не скончана)[3].

Ілукшта ў пачатку XX стагоддзя

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, калі Інфлянцкае княства адышло да Расійскай імперыі, Ілукшта стала месцам збору сойміка інфлянцкай шляхты-эгзулянтаў («цэнтрам» Інфлянцкага княства) і шляхты Курляндскага княства, што ўзаконіў у 1791 Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі[3].


Зноскі