Каралёва Слабада 2: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
др clean up using AWB (7794)
Радок 61: Радок 61:
}}
}}


'''Каралева Слабада́-2'''<ref>Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 2005.</ref>, {{вызн2|1=Каралеўская Слабада́-2}}<ref>РАПАНОВІЧ Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мн., [[1986]].</ref> — [[вёска]] ў Краснаўскім сельсавеце [[Светлагорскі раён|Светлагорскага раёна]] Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчана на паўночным захадзе [[Раён, адміністрацыйная адзінка|раёна]], на [[Рака Бярэзіна|р. Бярэзіна]], у 2-х км ад шашы [[Горад Бабруйск|Бабруйск]] — [[Гарадскі пасёлак Парычы|Парычы]]. 5 км ад в. Краснаўка, 14 км ад г. п. Парычы, 39 км ад [[Горад Светлагорск|г. Светлагорска]]; 22 км ад г. Бабруйска [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]<ref>Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 2, 11, 12.</ref>.
'''Каралева Слабада́-2'''<ref>Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 2005.</ref>, '''Каралеўская Слабада́-2'''<ref>РАПАНОВІЧ Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мн., [[1986]].</ref> — [[вёска]] ў Краснаўскім сельсавеце [[Светлагорскі раён|Светлагорскага раёна]] Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчана на паўночным захадзе [[Раён, адміністрацыйная адзінка|раёна]], на [[Рака Бярэзіна|р. Бярэзіна]], у 2-х км ад шашы [[Горад Бабруйск|Бабруйск]] — [[Гарадскі пасёлак Парычы|Парычы]]. 5 км ад в. Краснаўка, 14 км ад г. п. Парычы, 39 км ад [[Горад Светлагорск|г. Светлагорска]]; 22 км ад г. Бабруйска [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]<ref>Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 2, 11, 12.</ref>.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 21:44, 25 сакавіка 2012

Каралёва Слабада-2
Краіна
Статус
у Краснаўскім сельсавеце,
Светлагорскі раён
Рэгіён
Каардынаты
Унутранае дзяленне
няма
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Герб г. Казімір Казімір, Казімерава Слабада,
Каралеўская Слабодка,
Казіміраўская Слабада
Насельніцтва
132 чалавекі (2005)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Хрысціянскі крыж хрысціянеправаслаўныя,
у т. л. стараабраднікі
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
Аўтамабільны код
3
Рака
Аўтобусны прыпынак
Каралева Слабада
Каралёва Слабада-2 на карце Беларусі ±
Каралёва Слабада 2 (Беларусь)
Каралёва Слабада 2
Каралёва Слабада 2 (Гомельская вобласць)
Каралёва Слабада 2

Каралева Слабада́-2[1], Каралеўская Слабада́-2[2] — вёска ў Краснаўскім сельсавеце Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчана на паўночным захадзе раёна, на р. Бярэзіна, у 2-х км ад шашы Бабруйск — Парычы. 5 км ад в. Краснаўка, 14 км ад г. п. Парычы, 39 км ад г. Светлагорска; 22 км ад г. Бабруйска Магілёўскай вобласці[3].

Гісторыя

Па назве можна меркаваць, што пасяленне заснавана ў 16 — 17 ст. на землях караля Рэчы Паспалітай (выснова кандыдата філалагічных навук А. Ф. Рогалева, г. Гомель)[4]. Паводле высноваў доктара гістарычных навук С. Я. Рассадзіна (г. Мінск), в. Каралеўская Слабада ўзнікла на месцы г. Казімір. Гэты горад быў утвораны ў 1643 г. з в. Слабада Бабруйскага староства Рэчыцкага павету Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), Рэч Паспалітая[5]. У некаторых дакументах Казімір, які існаваў да 1655 г., пададзены пад назвамі Казімерава Слабада, Каралеўская Слабада.

Выказвалася меркаванне, што Каралеўская Слабада, магчыма, колісь называлася Бярэзінскае Сяло[6], якое разам са Стрэшынам у 1399 г. вялікі князь Вітаўт перадаў віленскаму капітулу (рада святароў кафедральнага касцёла св. Станіслава)[7]. У самой грамаце князя Вітаўта ад 03.04.1399 сяло не згадваецца, а гаворыцца: «дали есмо землю… на имя Березынская, къ Стрешину»[8].

У крыніцах 18 — 19 ст. сустракаюцца таксама найменні Каралеўская Слабодка, Казіміраўская Слабада. У рашэнні Сейму Рэчы Паспалітай 01.02.1717 г. Каралеўская Слабодка названая сярод уладанняў Рэчыцкага павету, якія ўносілі гіберну («зімовы хлеб», падатак для ўтрымання войска) на конную харугву надворнага падскарбія ВКЛ (з 1713 — Язэп Францішак Сапега). Вёска ўносіла 110 злотых[9]. З 01.07.1736 маёнтак Казіміраўская Слабада — ва ўладанні мужа і жонкі Садоўскіх, якія атрымалі яго ў цэсію ад Пятра Глушынскага[10].

З 22.07.1793, у выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай Імперыі, у Парыцкай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні. У рэвізскай казцы (спісе сялян) 1795 г. вёска названая як Казіміраўская Слабада, а ў дадатку да дакумента — Каралеўская Слабада; у рэвізскіх казках 1811 і 1834 г. — Казіміраўская Слабада, у 1850 г. — Каралеўская Слабада. У гэты перыяд маёнткам валодалі Прушаноўскія[5]. За 1835 г. у Каралеўскай Слабадзе згадваецца грэка-каталіцкі храм[11]. З 1874 г. маёнтак належаў Марыі Бажанавай, меў 356 валок, 2 млыны, мноства лугоў. Вёска мела 8 двароў, жыхары займаліся сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і плытніцтвам[6].

Згодна апісанню 1879 г., Каралеўская Слабада — цэнтр праваслаўнага прыходу ў ІІ-ой благачыннай акрузе Бабруйскага павету, у 3-х вярстах ад паштовай дарогі, у 7 вярстах ад паштовай станцыі Баравая, у 35 вярстах ад павятовага гораду і чыгункі. У навакольнай мясцовасці мелася т. з. «Каменная магіла», «якая была адчынена, і ў ёй знойдзена некалькі манет і 3 крыжыка на пахаванні.» На тэрыторыі прыходу быў таксама рымска-каталіцкі касцёл, «у якім на памяці яшчэ прыхаджан вялі частыя малебствы свяшчэннікі з уніятаў»[12].

Паводле дадзеных 1886 г., Каралеўская Слабада — сяло Парыцкай воласці Бабруйскага павету, тут 13 двароў, 108 жыхароў, царкоўны прыход[13]. Пры царкве дзейнічала школа; праводзіліся кірмашы 19 жніўня[14]. У 1887 г. сюды перасяліліся выхадцы з Віленскай і Ковенскай губерній — стараабраднікі (мясцовая назва — ковенцы). Адбыўся падзел на 2 вёскі — Каралеўская Слабада-1 і −2.

У 20 ст. у вёсцы працавала школа, мелася прыстань. З 17.07.1924 — у складзе ўтворанага Парыцкага (з 29.07.1961 — Светлагорскага) раёна; 20.08.1924 раён падзелены на сельсаветы, сярод якіх быў Каралеўскаслабадскі (да 16.07.1954)[15]. У перыяд акупацыі падчас ІІ-ой сусветнай вайны у вёсцы дзейнічала антыфашысцкая падпольная група[16].

У наш час

На 1.1.2005 у вёсцы пражывала 132 чал., з якіх 18 ва ўзросце да 18 гадоў, 57 — у працаздольным узросце і 57 ва ўзросце, старэйшым за працаздольны; налічвалася 60 двароў; 4 вуліцы, 2 завулкі. Вёска ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС знаходзіцца ў зоне радыяцыі да 5 — 15 Ku/км². Маюцца крама, аўтобусны прыпынак, з 2007 — вежы мабільнай тэлефоннай сувязі «Вэлком» і МТС. Праваслаўны прыход адносіцца да храма Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў г. п. Парычы. З 2006 г. у вёсцы вядуцца археалагічныя раскопкі (ліпень ці жнівень).

Спасылкі

  1. Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 2005.
  2. РАПАНОВІЧ Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мн., 1986.
  3. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 2, 11, 12.
  4. РОГАЛЕЎ А. Каралеўская Слабада // Светлагорскія навіны. 1990. 16 чэрвеня. С. 2.
  5. а б РАССАДИН С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском / Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып 2. Мн., 2001, с. 215—223. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "rassadzin" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  6. а б Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. X. Warszawa, 1889, s. 799.
  7. Daniłowicz I. Skarbiec diplomatów papiezkich, cesarskich, krolewskich, książęcych; uchwał narodowych, postanowień różnych władz i urzędów posługujących do krytycznego wyjaśninia dziejów Litwy, Rusi Litewskiéj i ościennych im krajów. T.1. Wilno, 1860, s. 317.
  8. ВАСЬКОЎ Ул. Каталіцтва ва ўсходняй Гомельшчыне // Архэ. 2007. № 12.
  9. Dyspozycyje repartycyi tak lokacyi zimowej / Volumina Legum. T. VI. Petersburg, 1860, s. 184—201.
  10. КІТУРКА І. Матэрыялы па гісторыі Рэчыцкага рэгіёна ў кнізе запісаў Метрыкі ВКЛ за 17351740 гг. / Чацвёртыя міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Гомель, 2004, с. 56 — 64.
  11. ПОРОМЕНСКИЙ П. Паричское женское св. Марии Магдалины училище духовного ведомства. СПб., 1910.
  12. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. 7: Бобруйский уезд. Мн., 1879, с. 71 — 73.
  13. Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886.
  14. КАВАЛЕНКА А. Легенды і паданні Каралеўскай Слабады / Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны.
  15. ДУЛЕБА Г. І., КУРЫЛОВІЧ Г. М. З гісторыі населеных пунктаў Светлагоршчыны / Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. Мн., 2003, с. 741—742.
  16. Хронограф / Bobr.by. Бобруйский портал.

Гл. таксама

У Сеціве