Новы Запавет: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат выняў: ku:Încîl (strongly connected to be:Біблія)
re-categorisation using AWB
Радок 9: Радок 9:


Паняцце «Новы Запавет» ({{lang-la|Novum Testamentum}}) ўведзена апосталам [[Апостал Павел|Паўлам]] у
Паняцце «Новы Запавет» ({{lang-la|Novum Testamentum}}) ўведзена апосталам [[Апостал Павел|Паўлам]] у
[[Першае Пасланне да Карынцянаў|першым]] і [[Другое Пасланне да Карынцянаў|другім]] [[Пасланне да Карынцянаў| пасланнях Карынцянам]]:
[[Першае Пасланне да Карынцянаў|першым]] і [[Другое Пасланне да Карынцянаў|другім]] [[Пасланне да Карынцянаў|пасланнях Карынцянам]]:


{{Пачатак цытаты}}
{{Пачатак цытаты}}
Радок 265: Радок 265:


[[Катэгорыя:Новы Запавет|*]]
[[Катэгорыя:Новы Запавет|*]]
[[Катэгорыя:Кнігі па алфавіце]]
[[Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіту]]


{{Link GA|fi}}
{{Link GA|fi}}

[[af:Nuwe Testament]]
[[af:Nuwe Testament]]
[[ang:Nīƿu Ȝecȳðnes]]
[[ang:Nīƿu Ȝecȳðnes]]

Версія ад 18:33, 30 ліпеня 2012

Но́вы Запаве́т (грэч. Καινὴ Διαθήκη, Kainē Diathēkē) — збор кніг, які ўяўляе сабой адну з дзвюх, разам са Старым Запаветам, частак Бібліі.

Гісторыя

Tексты зыходна былі ананімнымі[1] і аўтарства кожнага Евангелля было ўзгоднена толькі ў пачатку другога стагоддзя [2]. У XVIII стагоддзі рашэнне пра аўтара ўпершыню было пастаўлена пад сумненне [2].

Зыходныя тэксты Новага Запавету, якія з'явіліся ў розны час, пачынаючы з другой паловы I стагоддзя н. э., былі напісаныя на грэчаскай кайнэ, якая лічылася агульнаўжывальнай мовай ўсходняга Міжземнамор'я ў першыя стагоддзі н. э. Канон Новага Запавету, які паступова сфармаваўся на працягу першых стагоддзяў хрысціянства, цяпер складаецца з 27 кніг - чатырох Евангелляў, якія апісваюць жыццё і пропаведзі Ісуса Хрыста, кнігі Дзеянняў апосталаў, якая з'яўляецца працягам Евангелля паводле Лукі, дваццаці аднаго паслання апосталаў, а таксама кнігі Адкрыцця Іаана Багаслова (Апакаліпсіс).

Паняцце «Новы Запавет» (лац.: Novum Testamentum) ўведзена апосталам Паўлам у першым і другім пасланнях Карынцянам:

Ён даў нам здольнасць быць слугамі Новага Запавету[3]

Найбольш раннімі з тэкстаў Новага Запавету лічацца пасланні апостала Паўла, а найбольш познімі - творы Іаана Багаслова. Ірынэй Ліёнскі лічыў, што Евангелле паводле Матфея і Евангелле паводле Марка былі напісаныя ў той час, калі апосталы Пётр і Павел прапаведавалі ў Рыме (60-я гады н. э.), а Евангелле паводле Лукі трохі пазней.

Кнігі Новага Запавету

Спіс кніг Новага Запавету
Беларуская
назва
Лацінскае
назва
Скарачэнне[4] Мова арыгінала
Бел. Поўн. Мін.
Евангелле паводле Мацвея Evangelium secundum Matthaeum Мф Mt Mt Грэчаская (Кайнэ)
Евангелле паводле Марка Evangelium secundum Marcum Мр,Мк Mk M,Mk Грэчаская (Кайнэ)
Евангелле паводле Лукі Evangelium secundum Lucam Лк Lk L,Lk Грэчаская (Кайнэ)
Евангелле паводле Яна Evangelium secundum Ioannem Іаан Jn Jn,Jo Грэчаская (Кайнэ)
Дзеянні Апосталаў Actus Apostolorum Дзеян Acts A Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Рымлянаў Epistula ad Romanos Рым Rom Ro Грэчаская (Кайнэ)
Першы ліст Карынфянам Epistula I ad Corinthios 1 Кар 1 Cor 1C Грэчаская (Кайнэ)
Другі ліст Карынфянам Epistula II ad Corinthios 2 Кар 2 Cor 2C Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Галатаў Epistula ad Galatas Гал Gal G Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Эфесянаў Epistula ad Ephesios Эф Eph E Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Філіпянаў Epistula ad Philippenses Філ Phil Phi Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Каласянаў Epistula ad Colossenses Кал Col C Грэчаская (Кайнэ)
Першы ліст да Фесаланікійцаў Epistula I ad Thessalonicenses 1 Фес 1 Thess 1Th Грэчаская (Кайнэ)
Другі ліст да Фесаланікійцаў Epistula II ad Thessalonicenses 2 Фес 2 Thess 2Th Грэчаская (Кайнэ)
Першы ліст да Цімафея Epistula I ad Timotheum 1 Цім 1 Tim 1T Грэчаская (Кайнэ)
Другі ліст да Цімафея Epistula II ad Timotheum 2 Цім 2 Tim 2T Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Ціта Epistula ad Titum Ціт Tit T Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Філімона Epistula ad Philemonem Флм Philem P Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Яўрэяў Epistula ad Hebraeos Гбр Heb H Грэчаская (Кайнэ)
Ліст Якава Epistula Iacobi Як Jas Ja Грэчаская (Кайнэ)
Першы ліст Пятра Epistula I Petri 1 Пет 1 Pet 1P Грэчаская (Кайнэ)
Другі ліст Пятра Epistula II Petri 2 Пет 2 Pet 2P Грэчаская (Кайнэ)
Першы ліст Яна Epistula I Ioannis 1 Ян 1 Jn 1J, 1Jn Грэчаская (Кайнэ)
Другі ліст Яна Epistula II Ioannis 2 Ян 2 Jn 2J, 2Jn Грэчаская (Кайнэ)
Трэці ліст Яна Epistula III Ioannis 3 Ян 3 Jn 3J, 3Jn Грэчаская (Кайнэ)
Ліст Іуды Epistula Iudae Іуд Jude J Грэчаская (Кайнэ)
Адкрыццё Яна Багаслова Apocalypsis Ioannis Адкр. Rev R Грэчаская (Кайнэ)

Зноскі

  1. Harris, Stephen L., Understanding the Bible. Palo Alto: Mayfield. 1985.
  2. а б Donald Guthrie, New Testament Introduction (Leicester, England: Apollos, 1990), pp. 37-40
  3. 1 Кор.11: 25; 2 Кар 2:6
  4. Глядзіце таксама Скарачэнні біблейскіх кніг.

Тэксты і пераклады

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Link GA