Квінс-хаус: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: uk:Квінс-хаус |
др r2.7.2+) (робат зьмяніў uk:Квінс-хаус на uk:Квінс-гаус |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
[[ru:Квинс-хаус]] |
[[ru:Квинс-хаус]] |
||
[[sv:Queen’s House]] |
[[sv:Queen’s House]] |
||
[[uk:Квінс- |
[[uk:Квінс-гаус]] |
Версія ад 00:40, 17 лістапада 2012
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 795 рус. • англ. • фр. |
Квінс-хаус (Queen’s House, што перакладаецца як «дом каралевы») — невялікі двухпавярховы будынак з мінімальным дэкорам, пабудаваны для каралевы Ганны Дацкай ў 1614-17 гг. у Грынвічы па праекце архітэктара Ініга Джонса. Ён уваходзіў у комплекс каралеўскага палаца часоў Генрыха VIII, на месцы якога Крыстафер Рэн пасля выбудаваў Каралеўскі марскі шпіталь (цяпер Нацыянальны марскі музей).
Квінс-хаус — краевугольны камень брытанскай архітэктурнай традыцыі і першы на поўначы Еўропы прыклад паладыянскага стылю. Пры праектаванні будынка Джонс, верагодна, браў за прыклад вілу Медычы ў Поджа-а-Каяна. З вокнаў палаца адкрываецца від на Тэмзу. Разам прылеглымі пабудовамі Рэна Квінс-хаус з 1997 года знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.
Свой канчатковы выгляд Квінс-хаус набыў пасля таго, як у 1635 годзе Джонс перабудаваў яго для новай каралевы, Генрыэты-Марыі. Ужо праз 7 гадоў вылілася грамадзянская вайна, і каралева бегла з Англіі. Плафоны, выкананыя для палаца італьянцам Арацыа Джэнтылескі, захаваліся і былі пасля перавезены ў Мальбара-хаус у цэнтры Лондана. Астатнія палацавыя інтэр'еры ў сваёй масе згублены.
У XVIII—XIX стагоддзях Квінс-хаус выкарыстоўваўся для патрэб Адміралцейства, у прыватнасці, тут размяшчаўся ваенна-марскі каледж. У 1807 г. палац быў злучаны з фланкіруючымі яго пабудовамі Рэна нізкімі каланадамі. Старанная рэстаўрацыя Квінс-хауса была ажыццёўлена ў 1986-99 гг. Плануецца, што на лугу перад ім падчас Алімпіяды 2012 года пройдуць спаборніцтвы па конным відам спорту.