Дайнава (рэгіён): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
== Гістарычны нарыс == |
== Гістарычны нарыс == |
||
Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 гістарычная вобласць (зямля) Дайнова заселеная [[яцвягі|яцвяжскім]] племем<ref>Гарады і вёскі Беларусі…</ref>. Упамінаецца ў [[1255]] у грамаце [[Міндоўг]]а крыжакам (магчыма, падробленай). 3атым княства ў складзе дзяржавы [[Міндоўг]]а. У XIII ст. землі Дайновы падвергліся нашэсцю [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Частка насельніцтва была сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на іншыя тэрыторыі. |
Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 гістарычная вобласць (зямля) Дайнова заселеная [[яцвягі|яцвяжскім]] племем<ref>Гарады і вёскі Беларусі…</ref>. Упамінаецца ў [[1255]] у грамаце [[Міндоўг]]а крыжакам (магчыма, падробленай). 3атым княства ў складзе дзяржавы [[Міндоўг]]а. Па некаторых звестках з 1259 г. яго цэнтрам была цяперашняя вёска [[Вёска Дайнава, Бастунскі сельсавет|Дайнава]] ([[Воранаўскі раён]])<ref>Гарады і вёскі Беларусі…</ref>. У XIII ст. землі Дайновы падвергліся нашэсцю [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Частка насельніцтва была сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на іншыя тэрыторыі. |
||
Мяркуецца, што з 1260-х гадоў дайноўцы, страціўшы сваіх князёў, запрасілі да сябе будучага вялікага князя літоўскага Трайдзеня ([[Трайдзен]]а)<ref>ЭГБ у 6 т. Т. 3.</ref>. Беларускі гісторык [[Вячаслаў Насевіч]] звяртае ўвагу, што прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя [[Яцвягі|Яцвягіі]] імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў<ref>[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>. |
Мяркуецца, што з 1260-х гадоў дайноўцы, страціўшы сваіх князёў, запрасілі да сябе будучага вялікага князя літоўскага Трайдзеня ([[Трайдзен]]а)<ref>ЭГБ у 6 т. Т. 3.</ref>. Беларускі гісторык [[Вячаслаў Насевіч]] звяртае ўвагу, што прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя [[Яцвягі|Яцвягіі]] імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў<ref>[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>. |
||
Дайноўскае ўдзельнае княства ў ВКЛ упамінаецца ў XIII—XIV ст. У 1270 г. Дайноўскім княствам валодаў вялікі князь літоўскі [[Трайдзень]] |
Дайноўскае ўдзельнае княства ў ВКЛ упамінаецца ў XIII—XIV ст. У 1270 г. Дайноўскім княствам валодаў вялікі князь літоўскі [[Трайдзень]]. У 1323 г. [[Гедымін]] перанес сталіцу княства ў [[Ліда|Ліду]], утварылася Лідскае княства; пры [[Вітаўт|Вітаўце]] ў канцы XIV ст. Лідскае княства ўключана ў склад Віленскага княства [[ВКЛ]]<ref>Гарады і вёскі Беларусі…</ref>. У XV ст. і пазней большасць гэтага абшару займала малазаселеная [[Дайнаўская пушча]] — традыцыйнае месца палявання вялікіх князёў літоўскіх<ref>БЭ ў 18 т. Т. 6.</ref>. |
||
== Культура == |
== Культура == |
Версія ад 16:56, 3 студзеня 2016
Дайнава, Дайнова (літ.: Dainava) — гістарычная вобласць у Літве і на паўночным захадзе Беларусі; іншыя назвы: Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія). Дайнова — назва аднаго з заходнябалцкіх плямён, якое разам з паляксянамі і ятвягамі складала адзіны племянны саюз[1] (Гл.далей яцвягі). Першапачаткова Дайнава ўяўляла сабою, напэўна, тэрыторыю пляменнага княства, якое ў 2-й пал. XIII ст. ўвайшло ў склад ВКЛ і было паступова асімілявана: на поўначы літоўцамі, на поўдні — русінамі, продкамі беларусаў.
Лакалізацыя
Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа Нёмана на паўночны ўсход ад Гродна, у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (суч. Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных Гродзенскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход. У XIII—XIV ст. княства дайноўцаў займала тэрыторыі паміж Нёманам (правыя прытокі Дзітва, Гаўя з р. Жыжма) і Віліяй, па р. Котра межавала з Гарадзенскім княствам[2].
Сляды пражывання дайноўцаў на землях Беларусі захаваліся ў шматлікіх тапонімах — Дзейнова, Дайнава, Дайноўка і інш., якія лакалізаваны ў міжрэччы Віліі і Верхняга Нёмана і ў раёнах Валожына, Гродна, Івянца, Радашковіч, Слоніма.
Гістарычны нарыс
Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 гістарычная вобласць (зямля) Дайнова заселеная яцвяжскім племем[3]. Упамінаецца ў 1255 у грамаце Міндоўга крыжакам (магчыма, падробленай). 3атым княства ў складзе дзяржавы Міндоўга. Па некаторых звестках з 1259 г. яго цэнтрам была цяперашняя вёска Дайнава (Воранаўскі раён)[4]. У XIII ст. землі Дайновы падвергліся нашэсцю Тэўтонскага ордэна. Частка насельніцтва была сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на іншыя тэрыторыі.
Мяркуецца, што з 1260-х гадоў дайноўцы, страціўшы сваіх князёў, запрасілі да сябе будучага вялікага князя літоўскага Трайдзеня (Трайдзена)[5]. Беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч звяртае ўвагу, што прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай Вялікага Княства Літоўскага — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя Яцвягіі імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў[6].
Дайноўскае ўдзельнае княства ў ВКЛ упамінаецца ў XIII—XIV ст. У 1270 г. Дайноўскім княствам валодаў вялікі князь літоўскі Трайдзень. У 1323 г. Гедымін перанес сталіцу княства ў Ліду, утварылася Лідскае княства; пры Вітаўце ў канцы XIV ст. Лідскае княства ўключана ў склад Віленскага княства ВКЛ[7]. У XV ст. і пазней большасць гэтага абшару займала малазаселеная Дайнаўская пушча — традыцыйнае месца палявання вялікіх князёў літоўскіх[8].
Культура
Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. На думку В. Сядова, ім належаць каменныя могільнікі ў міжрэччы Нёмана і вярхоўях р. Віліі (Апонаўцы, Вензаўшчына, Клепачы, Маркіняты, Салапяцішкі, Пузелі і інш.).
Зноскі
Літаратура
- Чаквін І., Штыхаў Г. Дайнова // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал.: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 702 с.; іл. С. 207.
- Дайноўцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 195.
- Насевіч В. Дайнава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). С. 11.
- Дайнава // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4 С. 556—557.