Дрычынскі сельсавет (Асіповіцкі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
шаблон, катэгорыя
(Няма розніцы)

Версія ад 16:03, 17 верасня 2017

Дрычынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Асіповіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дрычын
Дата ўтварэння 23 ліпеня 1957
Старшыня Яромаў Мікалай Ягоравіч
Насельніцтва 959
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Дры́чынскі сельсаве́т — сельскі Савет на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.

Геаграфічнае становішча

Дрычынскі сельсавет размешчаны на паўднёва-захадзе Асіповіцкага раёна. Мяжуе з Дараганаўскім сельсаветам Асіповіцкага, СуцінскімПухавіцкага і ДражнаўскімСтарадарожскага раёнаў Мінскай вобласці.

З 1957 года адміністрацыйным цэнтрам сельсавета з'яўляецца вёска Дрычын, якая знаходзіцца ў 29 км ад Асіповіч, у 12 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Фалічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці і размешчана на аўтадарозе АсіповічыБаранавічы.

Гісторыя

Вёска Дрычын утварылася на пачатку XX стагоддзя.

Прамысловасць і сельская гаспадарка

На тэрыторыі сельсавета размешчаны:

  • СВК «Калгас „Імя Чарняхоўскага“»
  • Лясніцтва

Сацыяльная сфера

На тэрыторыі сельсавета працуюць: Комплекс сярэдняя школа-дзіцячы сад, СДК і сельскі клуб, урачэбная амбулаторыя і ФАП, чатыры крамы, дзве АТС, дзейнічае Праваслаўная Свята-Міхайлаўская царква.

Насельніцтва

Па стану на 2011 год пражывае 959 чалавек, з іх працаздольнага насельніцтва — 473, пенсіянераў-361, дзяцей — 125.

Знакамітыя землякі

Склад

Дрычынскі сельсавет уключае 10 населеных пунктаў: