Культура лейкападобных кубкаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16: Радок 16:


[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Украіны]]

Версія ад 03:47, 17 чэрвеня 2018

Лейкападобны кубак

Культура лейкападобных кубкаў — археалагічная культура Неалітычных і энеалітычных плямён, якія ў IV — III-м тысячагоддзях да н.э. жылі на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, сучаснай Польшчы, паўночна-заходняй часткі Украіны і (на познім этапе) паўднёва-заходняй часткі Беларусі. Назва па наяўнасці ў кераміцы кубкаў з лейкападобнай (канічнай) шыйкай. Насельніцтва займалася аселфм земляробствам (зямлю апрацоўвала, магчыма, з дапамогай запрэжаных ў рала быкоў), жывёлагадоўляй (разводзіла буйную і дробную рагатую жывёлу, свіней і інш.), паляваннем. Знаходзілася на стадыі патрыярхату. Паселішчы найчасцей размяшчаліся на мысах высокіх берагоў рэчак ці азёр, некаторыя былі абаронены равамі і валамі. Жытлы — невялікія прамавугольныя ў плане зямлянкі, паўзямлянкі і наземныя пабудовы слупавой канструкцыі сярэднім памерам 5х4 м. Будавалі таксама вялікія жытлы даўжынёй да 80 м з некалькімі памяшканнямі даўжынёй да 3 м кожнае. Унутры жытлаў размяшчаліся глінабітныя агнішчы, побач — гаспадарчыя ямы з абмазанымі глінай сценкамі дыяметрам 1,2 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў бескурганных могільніках, сустракаюцца мегалітычныя збудаванні памерам да 130 х15х3 м з некалькімі пахаваннямі пад кожным.

Насельніцтва вырабляла касцяныя і рагавыя сякеры, матыкі, праколкі, верацёнападобныя наканечнікі дзідаў, кінжалы, лашчылы. Сярод крамянёвых прылад працы скошаныя нажы, разцы, праколкі, свердлы, клінападобныя чатырохгранныя і свідраваныя з грыбападобным абухом сякеры, пласцінападобныя сярпы, трохвугольныя наканечнікі стрэл і інш. Зрэдку трапляюцца медныя вырабы. Посуд прадстаўлены глінянымі біканічнымі гаршкамі з высокім канічным горлам і вушкамі, невялікімі гаршкамі з налепамі або борцікам пад венцам, амфарамі з вузкім горлам, друшлякамі. Посуд упрыгожвалі зігзагам палд венцам, косымі насечкамі, пальцавымі ўцісканнямі, адбіткамі зубчатага штампа ці шнура, простымі геаметрычнымі ўзорамі. З гліны выраблялі таксама прасліцы, грузікі, рытуальныя сякеркі. Ва ўсходняй частцы арэала (Валынь і Брэстчына) помнікі культуры лейкападобных кубкаў з'явіліся ў сярэднім неаліце (3,5 — 2,5 тыс. гадоў да н.э.). Іх уплыў на мясцовыя неалітычныя культуры Палесся прасочваецца да вусця Прыпяці (Цытылле Маларыцкага, Пішча Любомльскага раёна, Мнёва Чарнагаўскага раёнаў і інш.). Вядома каля 50 паселішчаў, якія даследавалі А.Н.Цынкалоўскі, Ю.М.Захарук, Н.А.Пелешчышын. На думку некаторых вучоных, плямёны культуры лейкападобных кубкаў маюць дачыненне да этнагенезу старажытных германцаў.

Літаратура

  • Becker C.J. The introduction of farming into Northern Europe // Cahiers d'histoire mondiale. — 1955. — Vol. 2. — № 4. — P.
  • Jażdżewski K. Kultura pucharów lejkowatych w Polsce zachodniej i środkowej. — Poznań, 1936. — (Biblioteka Prehistoryczna, Tom 2).
  • Археология Украинской ССР. Том 1. — Киев, 1985.
  • Захарук Ю. Н. До питання про співвідношення і зв'язки між культурою лійчастого посуду та трипільською культурою // Матеріали і дослідження з археології Прикарпаття і Волині. Випуск 2. — Київ, 1959.
  • Захарук Ю. Н. Новые исследования культуры воронковидных сосудов в Польше // Вестник древней истории. — 1956. — № 1. — С.
  • Захарук Ю. Н. Поселение культуры воронковидных сосудов на Волыни // Краткие сообщения о докладах и полевых исследованиях Института истории материальной культуры (КСИИМК). — 1957. — Выпуск 67. — С.
  • Стародавне населення Прикарпаття і Волині (доба первіснообщиного ладу). — Київ, 1974.