ФК Фіярэнціна: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Склад: - Эсерык, Саціль, Дыкс, Тэро |
новы трэнер |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
|Умяшчальнасць = 43 147 |
|Умяшчальнасць = 43 147 |
||
|Прэзідэнт = |
|Прэзідэнт = |
||
|Трэнер = |
|Трэнер = |
||
|Чэмпіянат = [[Серыя A]] |
|Чэмпіянат = [[Серыя A]] |
||
|Сезон = [[Серыя A 2017/2018|2017/18]] |
|Сезон = [[Серыя A 2017/2018|2017/18]] |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
|Сайт = http://www.violachannel.tv/ |
|Сайт = http://www.violachannel.tv/ |
||
|pattern_la1= |
| pattern_la1 = |
||
| pattern_b1 = _fiorentina1819h |
|||
|pattern_la2=_fiorentina1617a |
|||
| pattern_ra1 = |
|||
|pattern_la3=_fiorentina1617t |
|||
| pattern_sh1 = |
|||
|pattern_b1=_fiorentina1617h |
|||
⚫ | |||
|pattern_b2=_fiorentina1617a |
|||
⚫ | |||
|pattern_b3=_fiorentina1617t |
|||
| body1 = 5526B9 |
|||
|pattern_ra1=_fiorentina1617h |
|||
⚫ | |||
|pattern_ra2=_fiorentina1617a |
|||
| shorts1 = 000000 |
|||
|pattern_ra3=_fiorentina1617t |
|||
| socks1 = 5526B9 |
|||
|pattern_sh1=_fiorentina1617h |
|||
| pattern_la2 = |
|||
|pattern_sh2=_fiorentina1617a |
|||
| pattern_b2 = _fiorentina1819w |
|||
|pattern_sh3=_fiorentina1617t |
|||
| pattern_ra2 = |
|||
⚫ | |||
| pattern_sh2 = |
|||
|pattern_so2= |
| pattern_so2 = |
||
⚫ | |||
| leftarm2 = FFFFFF |
|||
⚫ | |||
| |
| body2 = FFFFFF |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
|body1=4b3c8a |
|||
| |
| socks2 = FFFFFF |
||
| pattern_la3 = |
|||
|body3=7f7f7f |
|||
| pattern_b3 = _fiorentina1819r |
|||
⚫ | |||
| pattern_ra3 = |
|||
⚫ | |||
| pattern_sh3 = |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
|shorts1=5500ab |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
| body3 = FF0000 |
|||
|shorts3=7f7f7f |
|||
⚫ | |||
|socks1=5500ab |
|||
| shorts3 = FF0000 |
|||
|socks2=FFFFFF |
|||
|socks3=FF0000 |
| socks3 = FF0000 |
||
}} |
}} |
||
'''«Фіярэнціна»''' ({{lang-it|Fiorentina}}) — італьянскі футбольны клуб з горада [[Фларэнцыя]]. Заснаваны ў [[1926]] годзе пры аб’яднанні клуба «Фірэнцэ» і футбольнай секцыі моладзевай каманды «Лібертас», аднак быў перафарміраваны ў 2002 годзе пасля банкруцтва. «Фіярэнціна» большасць часу свайго існавання гуляе ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футбола, і толькі чатыры клубы правялі ў Серыі A больш сезонаў, чым «Фіярэнціна». «Фіярэнціна» двойчы перамагала ў італьянскім чэмпіянаце, у сезоне 1955/56, а затым у сезоне 1968/69. Таксама клуб з’яўляецца 6-разовым уладальнікам [[Кубак Італіі па футболе|Кубка Італіі]], уладальнікам [[Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА|Кубка кубкаў]] (1961). |
'''«Фіярэнціна»''' ({{lang-it|Fiorentina}}) — італьянскі футбольны клуб з горада [[Фларэнцыя]]. Заснаваны ў [[1926]] годзе пры аб’яднанні клуба «Фірэнцэ» і футбольнай секцыі моладзевай каманды «Лібертас», аднак быў перафарміраваны ў 2002 годзе пасля банкруцтва. «Фіярэнціна» большасць часу свайго існавання гуляе ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футбола, і толькі чатыры клубы правялі ў Серыі A больш сезонаў, чым «Фіярэнціна». «Фіярэнціна» двойчы перамагала ў італьянскім чэмпіянаце, у сезоне 1955/56, а затым у сезоне 1968/69. Таксама клуб з’яўляецца 6-разовым уладальнікам [[Кубак Італіі па футболе|Кубка Італіі]], уладальнікам [[Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА|Кубка кубкаў]] (1961). |
Версія ад 01:30, 11 красавіка 2019
Фіярэнціна | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | ACF Fiorentina SpA | |||
Заснаваны | 26 жніўня 1926 | |||
Горад | Фларэнцыя, Італія | |||
Стадыён |
Артэміа Франкі Умяшчальнасць: 43 147 |
|||
Уладальнік | Рока Каміса[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2017/18 | 8 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Фіярэнціна» (італ.: Fiorentina) — італьянскі футбольны клуб з горада Фларэнцыя. Заснаваны ў 1926 годзе пры аб’яднанні клуба «Фірэнцэ» і футбольнай секцыі моладзевай каманды «Лібертас», аднак быў перафарміраваны ў 2002 годзе пасля банкруцтва. «Фіярэнціна» большасць часу свайго існавання гуляе ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футбола, і толькі чатыры клубы правялі ў Серыі A больш сезонаў, чым «Фіярэнціна». «Фіярэнціна» двойчы перамагала ў італьянскім чэмпіянаце, у сезоне 1955/56, а затым у сезоне 1968/69. Таксама клуб з’яўляецца 6-разовым уладальнікам Кубка Італіі, уладальнікам Кубка кубкаў (1961).
З 1931 года клуб гуляў на стадыёне «Артэміа Франкі», які ў цяперашні час мае магутнасць у 47 282 чалавек. Стадыён выкарыстаў некалькі імёнаў на працягу многіх гадоў і зведаў некалькі рэканструкцый. «Фіярэнціна» шырока вядомая пад мянушкай «фіялкі», якая мае спасылку на іх адметны фіялетавы колер формы.
Гісторыя
Стварэнне
«Фіярэнціна» была заснавана ў 1926 годзе членам Нацыянальнай фашысцкай партыі маркізам Луіджы Рыдольфі[2], які ініцыяваў зліццё двух фларэнційскіх клубаў — «Фірэнцэ» (італ.: Club Sportivo Firenze) і «Лібертас» (італ.: Palestra Ginnastica Libertas). Мэтай гэтага зліцця было з’яўленне ў Фларэнцыі моцнага клуба, здольнага канкураваць з супернікамі ў паўночна-заходняй Італіі. Таксама мела месца культурнае адраджэнне «Фларэнційскага кальча», продка сучаснага футболу, у які гулялі члены сям’і Медычы.
22 верасня 1929 года на таварыскі матч з «Ромай» футбалісты «Фіярэнціны» ўпершыню выйшлі на поле ў фіялетавых футболках з эмблемай у выглядзе фларэнційскай лілеі, да гэтага моманту каманда выступала ў чырвона-белай форме.
Пасля цяжкага старту і трох сезонаў у ніжэйшых лігах, «Фіярэнціна» выйшла ў Серыю A ў 1931 годзе. У тым жа годзе быў адкрыты новы стадыён у Фларэнцыі, названы «Джавані Берта», у гонар знакамітага фашыста, аднак цяпер ён вядомы як «Артэміа Франкі». У той час стадыён быў шэдэўрам інжынернага мастацтва, і цырымонія яго адкрыцця была грандыёзнай. Каб на роўных спаборнічаць з найлепшымі камандамі Італіі, «Фіярэнціна» ўмацавалася новымі ігракамі, у прыватнасці ўругвайцам Педра Петронэ па мянушцы «бамбардзір» (ісп.: El Artillero). Нягледзячы на добра праведзены сезон і занятае чацвертае месца, у наступным годзе «Фіярэнціна» вылецела ў Серыю B, аднак хутка вярнулася ў вышэйшы дывізіён. У 1941 годзе клуб атрымаў свой першы Кубак Італіі, але каманда не здолела дамагчыся значнага поспеху ў 1940-х гадах з-за Другой сусветнай вайны і іншых праблем.
Першы скудэта
У 1950-х гадах «Фіярэнціна» займала стале месца ў пяцёрцы найлепшых каманд лігі. Каманда складалася з выдатных ігракоў, Джуліяна Сарта, Серджыа Чэрвата, Франчэска Разета, Гвіда Гратона, Джузэпэ К'япэла і Альда Скарамучы, але найлепшым з усіх быў атакавалы дуэт у асобе бразільца Жулінью і аргенцінца Мігеля Мантуоры. Гэтая каманда выйграла першае чэмпіёнства для «Фіярэнціны» ў сезоне 1955/56, на 12 ачкоў адарваўшыся ад «Мілана», які фінішаваў другім. «Мілан» абышоў «Фіярэнціну» ў наступным годзе ў барацьбе за чэмпіёнства, але больш значным стала тое, што «Фіярэнціна» стала першай італьянскай камандай, якая згуляла ў фінале Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе прайграла ў асноўны час з лікам 0:2 мадрыдскаму «Рэалу», дзе бліскаў Альфрэда Ды Стэфана. У наступных трох сезонах «Фіярэнціна» займала другое месца ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. У сезоне 1960/61 клуб зноў перамог у розыгрышы Кубка Італіі і паспяхова выступаў на міжнароднай арэне, выйграўшы Кубак уладальнікаў кубкаў у матчы супраць «Рэйнджэрс».
Пасля некалькіх гадоў, на працягу якіх каманда станавілася віцэ-чэмпіёнам, «Фіярэнціна» апусцілася ўніз у 1960-х гадах, займаючы 4—6 месцы, аднак клуб атрымаў перамогі ў Кубку Італіі і Кубку Мітропы ў 1966 годзе.
Склад
Станам на люты 2019 года.
|
|
Зноскі
- ↑ Transfermarkt — 2000. Праверана 20 ліпеня 2022.
- ↑ Martin Simon. Football and Fascism: The National Game Under Mussolini. — Berg Publishers. — ISBN 1-85973-705-6
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Фіярэнціна
- Афіцыйны сайт