ФК Фіярэнціна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
новы трэнер
абнаўленне звестак
Радок 10: Радок 10:
|Трэнер =
|Трэнер =
|Чэмпіянат = [[Серыя A]]
|Чэмпіянат = [[Серыя A]]
|Сезон = [[Серыя A 2017/2018|2017/18]]
|Сезон = [[Серыя A 2018/2019|2018/19]]
|Месца = 8 месца
|Месца = 16 месца
|Сайт = http://www.violachannel.tv/
|Сайт = http://www.violachannel.tv/



Версія ад 01:50, 9 чэрвеня 2019

Фіярэнціна
ACF Fiorentina.svg
Поўная назва ACF Fiorentina SpA
Заснаваны 26 жніўня 1926
Горад Фларэнцыя, Італія
Стадыён Артэміа Франкі
Умяшчальнасць: 43 147
Уладальнік Рока Каміса[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2018/19 16 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фіярэнціна» (італ.: Fiorentina) — італьянскі футбольны клуб з горада Фларэнцыя. Заснаваны ў 1926 годзе пры аб’яднанні клуба «Фірэнцэ» і футбольнай секцыі моладзевай каманды «Лібертас», аднак быў перафарміраваны ў 2002 годзе пасля банкруцтва. «Фіярэнціна» большасць часу свайго існавання гуляе ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футбола, і толькі чатыры клубы правялі ў Серыі A больш сезонаў, чым «Фіярэнціна». «Фіярэнціна» двойчы перамагала ў італьянскім чэмпіянаце, у сезоне 1955/56, а затым у сезоне 1968/69. Таксама клуб з’яўляецца 6-разовым уладальнікам Кубка Італіі, уладальнікам Кубка кубкаў (1961).

З 1931 года клуб гуляў на стадыёне «Артэміа Франкі», які ў цяперашні час мае магутнасць у 47 282 чалавек. Стадыён выкарыстаў некалькі імёнаў на працягу многіх гадоў і зведаў некалькі рэканструкцый. «Фіярэнціна» шырока вядомая пад мянушкай «фіялкі», якая мае спасылку на іх адметны фіялетавы колер формы.

Гісторыя

Стварэнне

«Фіярэнціна» была заснавана ў 1926 годзе членам Нацыянальнай фашысцкай партыі маркізам Луіджы Рыдольфі[2], які ініцыяваў зліццё двух фларэнційскіх клубаў — «Фірэнцэ» (італ.: Club Sportivo Firenze) і «Лібертас» (італ.: Palestra Ginnastica Libertas). Мэтай гэтага зліцця было з’яўленне ў Фларэнцыі моцнага клуба, здольнага канкураваць з супернікамі ў паўночна-заходняй Італіі. Таксама мела месца культурнае адраджэнне «Фларэнційскага кальча», продка сучаснага футболу, у які гулялі члены сям’і Медычы.

22 верасня 1929 года на таварыскі матч з «Ромай» футбалісты «Фіярэнціны» ўпершыню выйшлі на поле ў фіялетавых футболках з эмблемай у выглядзе фларэнційскай лілеі, да гэтага моманту каманда выступала ў чырвона-белай форме.

Пасля цяжкага старту і трох сезонаў у ніжэйшых лігах, «Фіярэнціна» выйшла ў Серыю A ў 1931 годзе. У тым жа годзе быў адкрыты новы стадыён у Фларэнцыі, названы «Джавані Берта», у гонар знакамітага фашыста, аднак цяпер ён вядомы як «Артэміа Франкі». У той час стадыён быў шэдэўрам інжынернага мастацтва, і цырымонія яго адкрыцця была грандыёзнай. Каб на роўных спаборнічаць з найлепшымі камандамі Італіі, «Фіярэнціна» ўмацавалася новымі ігракамі, у прыватнасці ўругвайцам Педра Петронэ па мянушцы «бамбардзір» (ісп.: El Artillero). Нягледзячы на ​​добра праведзены сезон і занятае чацвертае месца, у наступным годзе «Фіярэнціна» вылецела ў Серыю B, аднак хутка вярнулася ў вышэйшы дывізіён. У 1941 годзе клуб атрымаў свой першы Кубак Італіі, але каманда не здолела дамагчыся значнага поспеху ў 1940-х гадах з-за Другой сусветнай вайны і іншых праблем.

Першы скудэта

У 1950-х гадах «Фіярэнціна» займала стале месца ў пяцёрцы найлепшых каманд лігі. Каманда складалася з выдатных ігракоў, Джуліяна Сарта, Серджыа Чэрвата, Франчэска Разета, Гвіда Гратона, Джузэпэ К'япэла і Альда Скарамучы, але найлепшым з усіх быў атакавалы дуэт у асобе бразільца Жулінью і аргенцінца Мігеля Мантуоры. Гэтая каманда выйграла першае чэмпіёнства для «Фіярэнціны» ў сезоне 1955/56, на 12 ачкоў адарваўшыся ад «Мілана», які фінішаваў другім. «Мілан» абышоў «Фіярэнціну» ў наступным годзе ў барацьбе за чэмпіёнства, але больш значным стала тое, што «Фіярэнціна» стала першай італьянскай камандай, якая згуляла ў фінале Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе прайграла ў асноўны час з лікам 0:2 мадрыдскаму «Рэалу», дзе бліскаў Альфрэда Ды Стэфана. У наступных трох сезонах «Фіярэнціна» займала другое месца ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. У сезоне 1960/61 клуб зноў перамог у розыгрышы Кубка Італіі і паспяхова выступаў на міжнароднай арэне, выйграўшы Кубак уладальнікаў кубкаў у матчы супраць «Рэйнджэрс».

Пасля некалькіх гадоў, на працягу якіх каманда станавілася віцэ-чэмпіёнам, «Фіярэнціна» апусцілася ўніз у 1960-х гадах, займаючы 4—6 месцы, аднак клуб атрымаў перамогі ў Кубку Італіі і Кубку Мітропы ў 1966 годзе.

Склад

Станам на люты 2019 года.

Паз. Імя Нар.
1 Сцяг Францыі Бр Альбан Ляфон 1999
2 Сцяг Францыі Аб Венсан Ларыні 1989
3 Сцяг Італіі Аб Крысціяна Бірагі 1992
4 Сцяг Сербіі Аб Нікола Міленкавіч 1997
5 Сцяг Італіі Аб Федэрыка Чэкерыні 1992
6 Сцяг Даніі ПА Крысціян Нёргар 1994
8 Сцяг Бразіліі ПА Жэрсан 1997
9 Сцяг Аргенціны Нап Джавані Сімеонэ 1995
10 Сцяг Харватыі Нап Марка П’яца 1995
11 Сцяг Бельгіі Нап Кевін Міральяс 1987
14 Сцяг Буркіна-Фасо Нап Брыян Дабо 1992
16 Сцяг Славакіі Аб Давід Ганцка 1997
Паз. Імя Нар.
17 Сцяг Францыі ПА Жардан Верэту 1993
20 Сцяг Аргенціны Аб Херман Пецэлья Капітан каманды 1991
23 Сцяг Італіі Бр П’етра Тэрачана 1990
24 Сцяг Італіі ПА Марка Бенасі 1994
25 Сцяг Італіі Нап Федэрыка К’еса 1997
26 Сцяг Швейцарыі ПА Эдымілсан Фернандыш 1996
27 Сцяг Чэхіі Нап Марцін Грайцыяр 1999
28 Сцяг Сербіі Нап Душан Улахавіч 2000
29 Сцяг Калумбіі Нап Луіс Мур’ель 1991
31 Сцяг Бразіліі Аб Вітор Угу 1991
Сцяг Харватыі Нап Ёсіп Маганьіч 1999
Сцяг Італіі ПА Сімонэ Мінелі 1997

Зноскі

  1. Transfermarkt — 2000. Праверана 20 ліпеня 2022.
  2. Martin Simon. Football and Fascism: The National Game Under Mussolini. — Berg Publishers. — ISBN 1-85973-705-6

Спасылкі